Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 73
Перейти на страницу:

У гэты ж самы час па садзе гуляў бела-чорны, мармуровы дог хана Файран — вялікі сабака, з ганарлівай паставай. Яму было вельмі шкада свайго любімага гаспадара, таму дог таксама ўвесь час сумаваў. Раптам яго востры нюх улавіў пах ката, і Файран з усіх ног кінуўся да каменя. Ён бег, грозна брэшучы нізкім басам — боў-боў! — як брэшуць вялікія сабакі, а яго вушы ўзмахвалі, нібы крылы.

Заўважыўшы ката, дог скокнуў на яго, але Міамурмарор ліха выкруціўся і імгненна ўзлез на верхавіну дрэва.

Ад усёй гэтай валтузні прачнуўся вартаўнік Рахмадул. Ён вызірнуў з-за акацыі і ўбачыў каля каменя Алеоллу.

— Ага! — падбег ён да дзяўчыны і моцна схапіў яе за руку.

Добра, што Алеолла паспела схаваць напарстак са слязой каменя ў кішэню.

— Вось і папалася! Хацела да каменя прайсці! Не дазваляецца. Толькі Вялікі Хан можа тут знаходзіцца. А за тое, што ты парушыла жалобу каменя, цябе чакае смерць.

Моцна, як жалезнымі абцугамі, трымаючы Алеоллу за руку, Рахмадул павёў яе ў ханскі палац. І колькі яна ні вырывалася, колькі ні ўпрошвала адпусціць яе, вартаўнік быў няўмольны.

Ён заўважыў Вялікага Хана, які стаяў каля бірузовага фантана.

— О, Вялікі Хан Ісмірай, — здалёк прамовіў Рахмадул і ўкленчыў, пацягнуўшы за руку Алеоллу, каб тая таксама апусцілася на калені, — не глядзі на яго, — прашаптаў ёй Рахмадул, а ўслых прамовіў, — гэтая дзёрзкая дзяўчына парушыла жало­бу слёзнага каменя.

— Вялікі Хан! — пачала Алеолла, — мне трэба вызваліць ад чар віцязя Арціна, а пасля гэтага мы зможам вызваліць з цямніцы Паляндры ўсіх людзей, якіх яна забрала з сабою. і вашу каханую. Калі ласка, адпусціце мяне.

— Шмат людзей хацелі б убачыць гэты незвычайны камень, набраць сабе яго слёз у якасці талісмана. Але хіба можна рабіць з гора і жалобы відовішча, атракцыён, каб чэргі разявак цягнуліся да яго? — роўным, але поўным горычы голасам спытаў Вялікі Хан Ісмірай. — Я выдаў указ: таму, хто наблізіцца да каменя, адсякуць галаву.

— Ну, як жа вы не разумееце? Мы ж вернем вам вашу каханую...

— О, калі б гэта было так проста... Некалькі маіх віцязяў ужо адпраўляліся на пошукі Паляндры, каб вызваліць Джайміну. І ніхто з тых часоў пра іх нічога не чуў. Я і сам хацеў ісці яе вызваляць, але мае падданыя мяне не адпусцілі. Ім патрэбны Вялікі Хан. Я павінен быць тут, разумееце?

— Мы з Арцінам і мастаком Дроздзічам зможам!

— Але да майго глыбокага шкадавання, я не маю права парушаць закон, — холадна прамовіў Ісмірай. — Адвядзіце яе да слуг, хай пераапрануць. І перадайце кату, каб лепей навастрыў сваю сякеру.

Алеоллу адвялі ў далёкі пакой-вязніцу.

— А як жа вы будзеце мяне пераапранаць, калі тут так цёмна? — спытала ў ханскіх прыслужніц Алеолла.

— Мы запалім лямпы.

— А ў мяне таксама адна з сабою.

— Ну, давай, і тваю запалім, — пагадзілася прыслужніца. — Можаш палюбавацца на вясёлы агеньчык, пакуль у цябе яшчэ ёсць час.

Прыслужніцы, усе ў чорнай вопратцы, выглядалі вельмі змрочнымі. Яны, як і хан, насілі жалобу. Хоць і адчувалася, што такая доўгая жалоба была для іх цяжарам.

Як толькі лямпа Алеоллы загарэлася, па вязніцы распаўсюдзіўся прыемны водар шаўкоўнічнага алею. Спачатку прыслужніцы сталі ўсміхацца, потым хіхікаць, а пасля хахатаць.

— Вы што, таго? — у вязніцу зазірнуў Рахмадул. Ён стаяў знадворку, побач з дзвярыма, і ахоўваў памяшканне. Але як толькі павёў носам, таксама засмяяўся, нават загогокаў, затуляючы рот дзвюма далонямі.

Хан Ісмірай сядзеў каля фантана, падобнага да вялікай яловай шышкі, з якой тонкімі струменьчыкамі біла крыштальна чыстая вада. Ля ног хана ляжаў яго любімы дог Файран. Сабака ўчуў пах араматычнага алею, які праз адчыненыя дзверы вязніцы пранік у сад. Файран па-сабачы шырока ўсміхнуўся, высунуў язык, і, размахваючы ім, гучна захыкаў — гэта ён па-свойму засмяяўся.

— Што з табой? — нахмурыў бровы хан Ісмірай.

Файран толькі заматляў хвастом.

— Даўно я не бачыў цябе вясёлым...

І раптам хан пачуў смех, які ішоў з вязніцы. Ісмірай хуткім крокам пайшоў да яе, а за ім, весела падскокваючы, пабег Файран.

— Не карай нас, Вялікі Хан, злітуйся, — прыслужніцы і вартаўнік Рахмадул упалі на калені перад ханам. — Гэтая слаўная дзяўчына прынесла нам столькі вясёлых хі-хі-хі хвілін. Мы проста не змаглі стрымацца. Яна падарыла нам радасць. Мы просім, калі ласка, адпусціце яе з мірам.

Хан Ісмірай пачуў прыемны водар, які струменіўся ад лямпы Алеоллы, але яго гора было настолькі моцным, што ён не стаў ні смяяцца, ні нават усміхацца. Хоць і адчуў, што на душы ў яго зрабілася трохі лягчэй, а на сэрцы мякчэй. І яшчэ ён зразумеў, якім цяжкім грузам ляжыць яго жалоба на плячах яго верных падданых. Яны перажываюць за яго, і самі не могуць жыць паўнавартасным жыццём.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)