Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 51
Перейти на страницу:

Утвораны ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння. Даўней на Русі, каб паведаміць пра ваенную небяспеку, білі ў вялікі звон — набат.

Біць у хамут. Уласна бел. Упарціцца, рэзка рэагаваць. Гэтыя трое, як сталі падрастаць, як пакруціліся ўсё роўна. Яно-то і спрадвеку было, што маладым заўсёды хацелася сваё права правіць. Але каб так настырна біць у хамут? (П. Місько. Ціхае лета).

Узнік у выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння: запрэжаны наравісты конь, бывае, не вязе воза, на месцы пераступае з нагі на нагу, а потым, калі яго настойліва падганяюць, рэзка кідаецца наперад і б’е плячамі ў хамут.

Біць чалом. Гл. чалом біць.

Благім матам крычаць. Агульны для бел. і руск. м. Вельмі гучна, ашалела. А як надарыцца часамі яму [Яську] спаткацца там з казамі, тады крычау ён благім матам, тады рабіўся ён вар’ятам… (Я. Колас. Новая зямля).

Літаральнае значэнне — ‘дурным, немым голасам’. Фразеалагізм занатаваны ў «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча, як і асобныя словы з іх ранейшым значэннем: благі ‘дурны’, мат ‘голас’.

Блакітная кроў. Відаць, калька з іспан. м. (sangre аzul); параўн. аналагічныя выразы: франц. sang bleu, ням. blaues Вlut, англ. bluе blood. Чалавек дваранскага паходжання. Па мордзе відаць, што блакітнай крыві. Якая-небудзь Ляхвіцкая ці Ляхавіцкая (М. Лобан. Гарадок Устронь).

Упершыню пачаў ужывацца ў іспанскай правінцыі Кастыліі, дзе гэтым выразам называлі сябе людзі знатнага паходжання. Яны ганарыліся тым, што ніхто з іх продкаў ніколі не браў шлюб з маўрамі ці іншымі цемнаскурымі людзьмі і што іх вены (як і ва ўсіх светласкурых людзей) маюць блакітнаваты колер.

Блёкату наеўся. Агульны для ўсходнесл. (руск. белены объелся, укр. блекоти наівся) і польск. (jakby się blekotu objadł) м. Ім характарызуюць стан ці ўчынкі чалавека, калі ён робіць якое-н. глупства, дзівацтва. — Стой!.. — Што вы, хлопцы, блёкату наеліся? (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі).

Асновай для развіцця пераноснага сэнсу стала падабенства з’яў: блёкат — ядавітае пустазелле, і той, хто з’есць лісце блёкату або яго насенне, вельмі падобнае на макавае, праз якой паўгадзіны атручваецца; ён бегае, крычыць, смяецца, трызніць. «Прамежкавым звяном» паміж свабодным словазлучэннем і фразеалагізмам быў параўнальны зварот як (нібы) блёкату наеўся: «Штось ён вельмі цяпер у кулак затрубіў; а лятае! а бегае! як бы блёкату наеўся» (В. Дунін-Марцінкевіч). 3 гэтай прычыны, а таксама таму, што выраз з’яўляецца ацэначнай характарыстыкай дзеянняў, якія адбыліся (закончанае трыванне), яму ўласціва марфалагічная недастатковасць: стрыжнёвае слова наеўся ўжываецца толькі ў формах прошлага часу (наеўся, наелася, наеліся).

Блудзіць (заблудзіць) у трох соснах. Запазыч. з руск. м. Блытацца ў самых простых пытаннях. I зноў наша сяброўства з Паўлюком пайшло на лад. Ён расказваў мне пра Ключэўскага: дзе вучоны блудзіў у трох соснах, а дзе і на роўную дарогу выбіваўся (М. Гроднеў. Радня).

Узнік у выніку псраасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з даўнейшымі народнымі анекдотамі пра жыхароў Пашахоння, якія пайшлі аднойчы шукаць шчасця, але заблудзілі ў трох соснах.

Блудная авечка. Гл. заблудная (блудная, аблудная) авечка.

Блудны сын. Запазыч. з царк. — слав. м. Легкадумны, свавольны, распусны чалавек, які раскаяўся ў сваіх памылках. У маёй парафіі чалавек пяць ёсць такіх… Кожны з іх для мяне — гэта блудны сын, які памёр і аджыў, прапаў і знайшоўся, — як жа мне не радавацца і не весяліцца? (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Паходзіць з евангельскай прытчы (Лука, 15,11–32) пра блуднага сына, які, пакінуўшы бацькоўскі дом, распусна жыў на чужыне, пакуль не растраціў усё, што меў, а пасля, галодны і ўбогі, з раскаяннем вярнуўся дамоў. У пададзеным вышэй прыкладзе з рамана К. Крапівы поп амаль даслоўна паўтарае тое, што, як сведчыць Евангелле, сказаў бацька блуднаму сыну: «Станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і аджыў, прападаў і знайшоўся».

Блукáнне па пакутах. Калька з царкслав. м. Цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, што выпалі на чыю-н. долю. Пра нашы ўцёкі цяпер ужо ведаюць усе навакольныя пастарункі… Вось, браце, якія нашы блуканні па пакутах (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).

Узнік на аснове старажытнага веравання ў блуканне душ грэшнікаў па пакутах на працягу сарака дзён пасля смерці чалавека. У старажытнай Русі з XII ст. карысталася папулярнасцю перакладзенае з грэч. м. сказанне «Блуканне Багародзіцы па пакутах», у якім апісваліся незвычайныя мукі грэшнікаў у пекле. Шырокае ўжыванне выраз атрымаў ва ўсходнесл. м. (руск. хождение по мукам, укр. ходіння по муках) пасля трылогіі А. М. Талстога «Блуканне па пакутах» (1920–1941).

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)