Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 51
Перейти на страницу:

Выток фразеалагізма — маўлснне карцёжнікаў, дзе слова арап атаясамліваецца з ашуканствам. Гл. запраўляць арапа.

Браць (узяць) на буксір каго. Калька з франц. м. (рrendrе á lа remorque). Дапамагаць таму, хто адстае. Шчыра радавалася [Наталля Макараўна], калі ў яе класе лепшыя вучні па сваёй ініцыятыве ўзялі на буксір слабейшых (Настаўн. газ. 13.05.1981).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое ўжывалася і ўжываецца ў маўленні маракоў, дзе буксірам называюць канат ці стальны трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць за сабой другое.

Браць (узяць) на зыхер каго. Уласна бел. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н. — Трэба запытацца так, каб сказала… — Напалохаць трэба. На «зыхер» узяць (Я. Колас. На «святой зямлі»).

Паходзіць з жаргону арыштантаў, дзе зыхер, відаць, запазыч. з ням. м. Адно са значэнняў слова sісhеr (у такім разе з клічнікам на канцы) абазначае ‘абавязкова, безумоўна’. Параўн.: «Саўка папаў у акрутнае становішча. Але ён быў упэўнены, што яго бяруць на „зыхер“, як называецца на мове арыштантаў. Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі» (Я. Колас).

Браць (узяць) на мушку каго, што. Агульны для ўсходнесл. м. Засяроджваць увагу на кім-, чым-н., сачыць за кім-, чым-н. Кірэй, Кірэй, ці даўно тое было, што глядзеў смерці ў вочы і смяяўся? А цяпер… Нарэшце злы лёс узяў цябе на мушку (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі).

Выток фразеалагізма — маўленне ваенных. Параўн.: «Мацвею падумалася, што гэты, што падыходзіць, — самы галоўны, узяў яго на мушку. Пад пахвіну меціцца» (М. Лобан).

Браць (узяць) на понт каго. Агульны дляўсходнесл. м. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н. Прытвараешся, на понт хочаш мяне ўзяць. Што, надакучыў? Ён лепшы? (Э. Ярашэвіч. Гэта было нядаўна).

Паходзіць з жаргону карцёжнікаў, дзе понт атаясамліваецца з хітрыкамі, ашуканствам і, відаць, з’яўляецца запазычаннем з франц. м., у якой ропtе (чытаецца: понт) абазначае ‘панцёр’ і ‘уплывовая асоба’. У франц. м. ёсць і фразеалагізм соuрег dаns lе ропt які мае два значэнні: 1) скарыстоўваць шулерскі прыём у картах; 2) недарэчна папасціся, уліпнуць.

Браць (узяць) на пушку каго. Запазыч. з руск. м. Дзейнічаючы хітрасцю, падманам, дабівацца чаго-н. ад каго-н. Як, на чым прыхапіў Цагельскага бандыцкі важак, я, вядома, не ведаў, тут я браў Цагельскага на пушку (У. Шыцік. Вяртанне ў мінулае).

Выраз са зладзейскага жаргону, дзе пушкай называюць рэвальвер.

Браць (узяць) на ўзбраенне што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. брать на вооружение, укр. брати на озброення). Дзейсна выкарыстоўваць, прымяняць у сваёй практыцы, дзейнасці. Фальклор можна і трэба — абавязкова трэба! — браць наўзбраенне, каб ажывіць ім сучаснае нацыянальнае мастацтва, сучасную духоўную культуру (Н. Гілевіч. Плён — будзе, ды яшчэ які плён!).

Узнік у выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні ваенных ужываецца ў сваім прамым значэнні.

<Браць (узяць)> ногі на плечы і (ды)… Агульны для бел. і ўкр. м. Ужыв. перад выказнікам са значэннем хуткага руху і мае сэнс ‘як можна хутчэй (бегчы, уцякаць і пад.)’. — Праўду сказаў — ваўкі ў логаве… — Чаму ж ты тады ногі на плечы ды наўцёкі? Ваўкоў спужаўся? (І. Капыловіч. Аблава).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Можна таксама згадзіцца з існуючым меркаваннем, што выраз склаўся як перафразаванне словазлучэння браць боты на плечы (у сэнсе «разуцца, каб можна было лягчэй і хутчэй бегчы»).

<Браць (узяць)> ногі ў рукі і (ды)… Агульны для бел. і ўкр. м. Ужыв. перад выказнікам са значэннем хуткага руху і мае сэнс ‘як можна хутчэй (бегчы, уцякаць і пад.)’ А ў канцы канцоў вось што: надзявайце пінжак, бярыце ногі ў рукі і бяжыце на пошту (У. Корбан. Гінка).

Этымалагічная аснова фразеалагізма, відаць, такая ж, як і ў выразе <браць> ногі на плечы і (ды)… (гл.).

Браць (узяць) прыклад з каго. Калька з франц. м. (рrendrе ехетрlе sur qn). Пераймаць у каго-н. што-н., рабіць так, як хто-н. Будзьце мужчынам… Бярыце прыклад з бацькі… (У. Карпаў. Сотая маладосць).

Браць (узяць) слова з каго. Калька з франц. м. (рrendrе рагоlе dе qn). Дамагацца ад каго-н. абяцання выканаць што-н. [Маці] узяла з мяне слова, што я не буду ўваходзіць надта ў палітыку… (Р. Мурашка. Сын).

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)