Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 51
Перейти на страницу:

Браць (узяць) за шчэлепы каго. Уласна бел. Прымушаць паступаць пэўным чынам. Пасля першай [чаркі] усе філасофствуюць, пасля другой звычайна пытаюцца: «Ты мяне паважаеш?», пасля трэцяй лезуць цалавацца. Вось пасля трэцяй ты яго і бяры за шчэлепы цёпленькага (А. Петрашкевіч. Укралі кодэкс).

Узнік у выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваюць да жывёл, і рыб у тым ліку, а таксама і да чалавека. Шчэлепы ў бел. м., як і ва ўкр., — тое самае, што і сківіцы. Параўн., напрыклад: «Твар Улада, абцягнуты блеклай скурай, крывіўся ад працы шчэлепаў, якія пераціралі гумку» (Крыніцы. 1995. № 7). Як засведчана ў тэматычным слоўніку «Жывёльны свет» (Мн., 1999, с. 125), для абазначэння костак у роце, у якія ўмацаваны зубы, выкарыстоўваюць словы: сківіцы, санкі, шчэлепы, пашчэнкі і інш. Тое самае і ў «Лексічным атласе беларускіх народных гаворак» (т. 1, 1993, карта № 13). Тут сківіцы са 142 абследаваных пунктаў ужываюцца ў 21 пункце, санкі — у 45, шчэлепы — у 38. У ТСБМ жа (т. 5, кн. 2, с. 425) шчэлепы памылкова тлумачацца як ‘жабры’, але адзіная пададзеная тут цытата не пацвярджае дэфініцыю, а аспрэчвае яе: «Шчэлепамі разбітымі пакутліва кратае камбала бездапаможна пляскатая» (Р. Барадулін). У «Беларуска-польскім фразеалагічным слоўніку» (Wаrszаwа, 2000, с. 70) А. Аксамітава і М. Чурак браць за горла (жабры, шчэлепы) пададзены як адзін фразеалагізм з лексічнай варыянтнасцю назоўнікавага кампанента, але гэта няправільна, бо тут кожны з трох сінанімічных фразеалагізмаў адрозніваецца сваёй унутранай формай і геаграфіяй бытавання: браць за горла — калька з франц. м., браць за жабры — агульны для ўсходнесл. м., а браць за шчэлепы — уласна бел.

Браць (узяць) лейцы ў <свае> рукі. Уласна бел. Прымаць на сябе кіраванне чым-н. А я стары. Зусім стары. І хворы. I нядужы. У рукі лейцы ты бяры. Кіруй разумна, дружа (А. Бялевіч. Васіль Вашчыла).

Узнік у выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння. Лейцы бяруць у рукі (у прамым значэнні гэтых слоў) для таго, каб кіраваць канём, запрэжаным у воз ці сані. Параўн. ужыванне фразеалагізма з актуалізацыяй яго ўнутранай формы праз выкарыстанне побач з ім выдзеленых тут слоў: «Эге ж, хлопча, у тым справа, што не роўны людзі ў свеце; слабы, цёмны жыве ў смецці, а дужэйшы правіць права, ездзіць, лейцы ўзяўшы ў рукі… Эге ж: сіла ў гэтай штучцы. Але, хлопча, лейцы рвуцца, а без іх няма панукі» (Я. Колас). Першым выкарыстаў гэты выраз (а можа, і стварыў яго) К. Крапіва ў сатырычнай паэме «Хвядос — Чырвоны нос» (1930), каламбурна спалучыўшы з прозвішчам Кучар, што выклікае асацыяцыю са словам кучар (руск. кучер — бел. фурман, рамізнік, вазніца): «Ад мастацтва тады Кучар браць вучыўся ў рукі лейцы… Камандзіраў было — куча, болей як культурармейцаў».

Браць (узяць) на абардаж каго, што. Паўкалька з франц. м. (ргеndrе á l’аbоrdаде). Рашуча дзейнічаць у адносінах да каго-, чаго-н. Прыкідваю, быццам ніштаватая машына. Матор паслухаў, хадавую агледзеў, кузаў. Бяру яго [гаспадара] на абардаж. Купляю, бацька: восемсот цяпер, астатнія ў растэрміноўку (А. Дзятлаў. Грышкаў «Масквіч»).

Утварыўся ў выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, у якім абардаж абазначае ‘счэпліванне свайго судна з варожым ддя рукапашнай схваткі’. Першапачатковае значэнне — ‘атакаваць сваім караблём варожы карабель, падышоўшы да яго ўшчыльную для вядзення рукапашнага марскога бою’.

Браць (узяць) на арапа каго. Агульны для ўсходнесл. м. Дабівацца чаго-н. ашуканствам, хітрыкамі. У акне, здалося, сядзеў той самы ўпаўнаважаны з раёна, культурнік, што «браў на арапа», думаў выпудзіць іх з Паплавоў (П. Місько. Градабой).

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)