Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 51
Перейти на страницу:

Узнік на аснове фразеалагізма з царом у галаве (гл.) як яго сэнсавая супрацьлегласць.

Белая варона. Калька з лац. (аlbа оwis) або англ. (withe crow) м. Чалавек, рэзка непадобны на іншых людзей сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам, не такі, як усе. Апынуўшыся ў войску, ён адчуваў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх… (В. Быкаў. Жураўліны крык).

Словазлучэнне белая варона толькі на першы погляд здаецца нелагічным спалучэннем двух неспалучальных паняццяў: у прыродзе сустракаюцца, хоць і рэдка, белыя вароны. Такая незвычайная афарбоўка выклікаецца адсутнасцю ў арганізме нармальнай пігментацыі. Упершыню словазлучэнне было выкарыстана з метафарычным значэннем у сатыры рымскага паэта I–II стст. Ювенала. Адтуль як калька з лац. м. яно перайшло не толькі ва ўсходнеславянскія, але і ў многія іншыя еўрапейскія мовы.

Белая пляма. Агульны для ўсходнесл. м. Мае значэнні ‘недаследаваная тэрыторыя’ і ‘нераспрацаваная частка чаго-н. (пытання, праблемы і г. д.)’. Пазнаёмцеся. Генадзь Залужны… адкрывальнік белых плям на крутых адгор’ях Гіндукуша (Я. Радкевіч. Буяла лета). Мы, пісьменнікі, не асвятлілі гісторыі мастацкай літаратуры. Гэта белая пляма (ЛіМ. 21.05.1976).

Выраз узнік са свабоднага словазлучэння, звязанага з геаграфічнымі картамі. Калі той ці іншы раён або край яшчэ не быў даследаваны, то на картах, на фоне рознакаляровага адлюстравання зямной паверхні, ён выглядаў белай плямай. Першае значэнне (‘недаследаваная тэрыторыя’) развілося ў фразеалагізме метанімічным спосабам — на аснове прасторавай сумежнасці, другое (‘нераспрацаваная частка чаго-н.’) узнікла на базе першага метафарычным спосабам (на аснове падабенства з’яў).

Белыя мухі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. белые мухи, укр. білі мухи). Снег, сняжынкі. Пра снег, што падае. Падобна, што на мароз бярэцца. Дый не дзіва: сёння ранкам лёталі ўжо белыя мухі!.. (А. Савіцкі. Зямля не раскажа).

У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на супастаўленні падаючых сняжынак з лятучымі мухамі. Параўн. ужыванне гэтага ж вобраза ў якасці параўнальнага звароту: «А вакол было цёмна, і ў гэтай цемені, як белыя мухі, круціліся, скакалі сняжынкі» (Л. Арабей).

Бібікі біць. Уласна бел. Марнаваць час, гультаяваць. Адразу відаць, што тры гады хлопец бібікі біў, таму і разважаць па-чалавечы не навучыўся (М. Лынькоў. Векапомныя дні).

Асновай для ўтварэння фразеалагізма паслужыла мадэль: біць + этымалагічна «цёмны» назоўнік у мн. л. Гэта даволі прадуктыўная мадэль: біць лынды, біць брынды, біць байды, біць тылылы; параўн. ва ўкр. м.: бити байдики, бити баглаї, бити гандри, бити бурла; у рускай мове: бить баклуши. Усе яны, у тым ліку бібікі біць, — фразеалагізмы-сінонімы са значэннем ‘бадзяцца, займацца нявартымі справамі’. Назоўнікавы кампанент бібікі ўтварыўся паўтарэннем дзеяслоўнай асновы біць.

Бітая гадзіна. Паўкалька з руск. м. (битый час). Вельмі доўга. — А вы лічыце, што шафёр не павінен абедаць? — Хай наздароўе абедае, але мы чым вінаватыя? Стаім бітую гадзіну… (І. Аношкін. Прэмія).

Узнікненне выразу звязана з боем гадзінніка. Бітая — літаральна ‘поўная, цэлая’; «намёк на гадзіну, якая „прабіла“ пасля пачатку яе» (М. І. Міхельсон). У «Зборніку беларускіх прыказак» І. І. Насовіча фіксуецца ў форме біты час.

Бітва з ветракамі. Гл. вайна (бітва, змаганне) з ветракамі.

Біцца як рыба аб лёд. Агульны для ўсходнесл. м.; фразеалагізм з блізкай вобразнасцю ёсць і ў некаторых іншых мовах, напрыклад (у пакампанентным перакладзе): біцца як рыба на сушы (балг.), біцца як рыба на пяску (польск.), біцца як карп на сушы (чэшск.). Без выніку і плёну намагацца, старацца, дабівацца чаго-н. Думаеш, каб было лепей і табе, і тваім бліжнім, б’ешся як рыба аб лёд, а ўсё не так атрымліваецца… (Я. Радкевіч. Сутокі дзён).

У аснове фразеалагізма — параўнанне з рыбамі, толькі што злоўленымі і кінутымі на лёд.

Біццё бібікаў. Уласна бел. Гультайства, бяздзейнасць. Алесь Лявонавіч, відаць, з цікавасцю да магчымага сюжэту, а я проста ад працяглага біцця бібікаў выказалі пажаданне азнаёміцца з статутам і мэтамі казацкае вольніцы (М. Скобла. Дзярэчынскі дыярыуш).

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)