Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 51
Перейти на страницу:

Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма біць бібікі, які абазначае ‘гультаяваць, займацца пустымі справамі’ (гл.).

Біць адбой. Агульны для ўсходнесл. (руск. бить отбой, укр. бити відбій) і балг. (бия отбой) м. Адступаць, адмаўляцца ад ранейшага намеру, рашэння, погляду. Няўжо і ты спалохаўся? Ох, як мы баімося, каб не выцягнулі з-пад нас крэсла! Нехта там пазваніў, не разабраўшыся, і ты гатовы біць адбой, таксама не ўнікнуушы ў сутнасць (І. Шамякін. Снежныя зімы).

Паходзіць з ваеннай тэрміналогіі, дзе адбой першапачаткова абазначаў ‘барабанны бой ці іншы гукавы сігнал пра адступленне войска’, а біць адбой — ‘падаваць знак адступлення’.

Біць байды. Гл. байды біць.

Біць бібікі. Гл. бібікі біць.

Біць лынды. Гл. лынды біць.

Біць пад дых каго. Уласна бел. Раптоўна ашаламляць якім-н. паведамленнем, дзеяннем, учынкам. —А вось кніга Бугаёва «Чалавечнасць». У ёй не знойдзеш класавага падыходу да аналізу літаратурнага жыцця, — б’е нас пад дых Зяньковіч. — Так і ў іншых выданнях (М. Дубянецкі. «Трэба рызыкаваць…»).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні баксёраў.

Біць паклоны каму. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Ужыв. са значэннямі ‘кланяцца, аддаваць пашану, вітанне’ і ‘пачціва прасіць каго-н.’. Як ганяў скаціну ў лес, кожны чуць не з фігай лез, а як стаў багат сягоння, б’юць паклон мне на паклоне (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Не павядзе Каця [дачку да мачыхі], не хочацца ёй паклоны біць (П. Місько. Ціхае лета).

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага з даўнейшым звычаем: у часе малітвы ўсе стаялі на каленях і білі паклоны, нахіляючыся галавой да самай падлогі.

Біць сябе ў грудзі. Напэўна, запазыч. з царк. — слав. м. Вельмі настойліва даводзіць што-н., запэўніваць у чым-н. — Як я не даў яму ўбачыцца з бацькам!? Як я мог так зрабіць?.. — Чаго цяпер біць сябеў грудзі… — сказаў нехта (К. Кірэенка. Віна).

Ад старажытнага звычаю самакатавання з прычыны смерці блізкіх і ў некаторых іншых выпадках. Выраз сустракаецца ў біблейскім тэксце: «И весь народ… видя происходившее, возвращался, бия себя в грудь» (Лука, 23, 48).

Біць тылылы. Уласна бел. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. Дык яму ж толькі каб тылылы біць. Яму каб гатовенькае. Вучыліся, то спісваў задачкі, а на полі ж не будзеш на спісванні (Ф. Янкоўскі. Давай насыплю).

Узнік па мадэлі з ужо існуючымі, сэнсава тоеснымі фразеалагізмамі тыпу біць лынды. Структурная схема запоўнена словам тылылы, звязаным з ігрой «на язык ты-лы-лы; у некаторых беларускіх гаворках ёсць „тылілікаць“, „ты-лі-лі“» (Ф. М. Янкоўскі).

Біць у вочы. Агульнаслав. (руск. бить в глаза, укр. бити в очі, польск. bić w осzу, балг. бия в очи і інш.). Рэзка выдзяляцца, прыцягваць увагу. Уся гэта стракатасць грамады біла ў вочы (Я. Колас. У горадзе).

У фразеалагізме праз дзеяслоўны кампанент перадаецца не толькі зрокавае адчуванне, але і як бы пачуццё непасрэднага дакранання да вачэй.

Біць у званы. Уласна бел. Настойліва звяртаць усеагульную ўвагу на што-н., што выклікае трывогу, заклікаць да барацьбы з якой-н. небяспекай. [Крывіцкі:] Яны… выцягваюць на вачах у людзей з дзяржаўнай кішэні дзесяткі тысяч рублёў. А вы хочаце, каб мы маўчалі… У званы трэба біць (Я. Шабан. Сіні снег).

Відаць, утвораны па мадэлі з семантычна тоесным фразеалагізмам біць у набат (гл.), назоўнікавы кампанент якога быў заменены словам званы.

Біць у літаўры. Агульны для ўсходнесл. м. Празмерна хваліцца чым-н. — Нічога за год мы не зрабілі, — гледзячы на Віктара разумнымі шэрымі вачыма, гаварыў інжынер. — I, як кажуць, няма чаго біць у літаўры, выхваляцца (М. Даніленка. Урокі жыцця).

Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. Літаўрамі называюць ударны музычны інструмент, які складаецца з некалькіх паўшар’яў, абцягнутых скурай.

Біць у набат. Запазыч. з руск. м. Настойліва звяртаць усеагульную ўвагу на што-н. небяспечнае, заклікаць на барацьбу з ім. Нам давядзецца аб’ездзіць разам усю Беларусь, адшукаць тое, што забыта, вывучаць, біць у набат, калі штосьці занядбалі або бураць (У. Караткевіч. Нельга забыць).

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)