Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 62
Перейти на страницу:

Калясніцы, а пасля і кавалерыя зрабілі вайну, можна сказаць, адным з найбольш папулярных заняткаў мужчын на працягу тысячагоддзяў. Ды і феадалізм як грамадскі лад узнік тады, калі коннік аказаўся мацнейшы за дзесяць чалавек пяхоты. Таму ў еўрапейскіх мовах «кавалер» ці «рыцар», інакш кажучы, феадал і азначае «коннік». У антычную эпоху вершнік не меў асаблівых пераваг, бо, як мяркуюць даследчыкі, сучаснае сядло і вупраж узніклі прыкладна на мяжы нашай эры. Менавіта ў Заходняй Еўропе феадалы ўяўлялі вялікую небяспеку не толькі на вайне: паводле археалагічных дадзеных, на захад ад Дуная сяляне пахалі на марудных валах і не маглі супрацьстаяць конным бандытам. А вось на ўсход ад Эльбы феадалізм усталяваўся намнога пазней, бо аратыя працавалі на мабільных конях, і кандыдаты ў рыцары пераваг перад земляробамі не мелі [50, 107].

Што да кітайцаў, якія прыдумалі свой знакаміты жывёльны каляндар, то яны заўсёды цікавіліся коньмі (хоць і не вывялі ні адной пароды), бо на паўночнай мяжы іх краіны пастаянна перасоўваліся неспакойныя мангола-цюркскія плямёны, возячы з сабою свае юрты і ганяючы незлічоныя статкі коней, вярблюдаў і авечак з гор на раўніны, і наадварот. Можна лічыць, што менавіта баронячыся ад конніцы качэўнікаў, і пабудаваў імператар Цынь Шыхуандзі Вялікую Кітайскую сцяну.

А на іншым канцы Еўразіі, мяжуючы з «варварамі», так жа трывожыліся грэкі, але не маглі стрымаць вуснамі Гамера свайго захаплення: у «Іліядзе» і «Адысеі» ён называе траянцаў «утаймавальнікамі коней», Фракію — «карміцелькай коней», Фесалію — «радзімай людзей-коней». І праўда, зусім не варварамі былі суседзі грэкаў: тыя ж скіфы стварылі багатую і гордую цывілізацыю, выхоўвалі адважных конных ваяроў, геніяльных ювеліраў і шаманаў — праважатых з дапамогай коней душ у царства памерлых. Яны ж сур’ёзна займаліся і селекцыяй коней, перадаўшы гэту навуку германскім плямёнам готаў, а праз іх — сучасным еўрапейскім народам. Цудоўнымі каняводамі, згодна Герадоту, былі і венеды — бясспрэчныя, як сцвярджаюць сучасныя вучоныя, продкі славян [51, 314].

Заходнія вучоныя выказваюць думку, што коні аж да позняга Сярэднявечча выкарыстоўваліся — па прычыне сваёй высокай цаны — толькі для падарожжаў і ў ваеннай справе, а не ў сельскай гаспадарцы [50, 16]. Магчыма, гэта якраз асаблівасць Заходняй Еўропы таго часу — з яе палюсамі багацця і беднасці. А вось нашы продкі пахалі на конях, і гэтым тлумачыцца дэмаграфічны ўзрыў ІІІ—ІІ тыс. да н. э., які і даў магчымасць старажытным індаеўрапейцам рассяліцца па велізарнай тэрыторыі. Выкарыстанне каня — гэта палепшанае ў шмат разоў земляробства, а значыць, лішні харч і адпаведна рост насельніцтва. Пра тое, як высока цаніўся конь, што літаральна вызначаў і эканоміку, і палітыку архаічнай і класічнай эпох, сведчыць захаванне ў гісторыі памяці пра некаторыя з гэтых жывёлін, напрыклад, праслаўленага каня Аляксандра Македонскага Буцэфала або каня рымскага імператара Калігулы, якога ўладар зрабіў сенатарам (!).

Такім чынам, ні адна свойская жывёла не аказала такога багатага і шматстайнага ўплыву на чалавечую цывілізацыю, як конь.

Конь як міфарэлігійны сімвал у культуры еўразійскіх народаў двухаблічны: з аднаго боку, гэта вобраз гераічны, салярны, з другога — пахавальны, хтанічны.

Конь ужо ў ІІІ—ІІ тыс. да н. э. шырока выкарыстоўваўся ў Месапатаміі, напрыклад, у палацах асірыйскіх цароў шматлікія высокамастацкія рэльефы ўвасабляюць баі на калясніцах і паляванні на конях. Але выразна сакральнае значэнне конь набывае ў індаеўрапейскіх народаў, якія яго і прыручылі. Можна лічыць, што функцыянальны і сакральны аспекты каня развіваліся паралельна. Пра тое, што гэты працэс мог адбывацца надзвычай хутка, сведчыць практыка амерыканскіх індзейцаў. Спачатку яны асцерагаліся незвычайных жывёл, якіх прывезлі з сабою іспанцы, але даволі хутка навучыліся на конях ездзіць — у многім нават лепш за еўрапейцаў. Конь адразу ўвайшоў і ў кола асабліва шануемых істот. У індзейцаў з культам каня звязаны не толькі шаманізм, асабістыя духі-апекуны, але і таямнічыя ініцыяльныя саюзы [102, 159]. І ўсё ж найперш гаворка павінна ісці пра тыя народы, якія ўтаймавалі дзікіх коней у Еўропе, — індаеўрапейцаў.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)