Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 62
Перейти на страницу:

Бясспрэчная хтанічная прырода Змея вызначае суаднесенасць яго з падземным светам памерлых. Змеяпадобны бог Вялес і быў славянскім царом мёртвых. Сувязь з падзем’ем абумовіла антаганізм Змея і Сонца. У паўднёвых славян Змяя паглынала Сонца, кусала яго ў вочы. У іншых славянскіх народаў Сонца пакутуе ад магічнага страшнага позірка Змяі: у беларусаў і палякаў яно патухае і змяньшаецца. Вось чаму забітую змяю нельга вешаць на сонцы, іначай сонца будзе барвавець, хварэць і плакаць [100, ІІ, 334]. З другога боку, у егіпецкай «Кнізе памерлых», якая распавядае пра падарожжы Сонца і разам з ім чалавечай душы, Сонца, перш чым вырвацца раніцай з нетраў зямлі, абавязкова глытаецца Змеем Апопам і праходзіць праз яго гіганцкае цела. Вось адкуль, на нашу думку, важнейшы сюжэт у ініцыяльных абрадах, які сам У. Проп — выдатны даследчык казак — не мог зразумець, а толькі канстатаваў: неафіт глытаецца нейкай пачварай (менавіта змеепадобнай), з пасткі якой выходзіць ужо ў новай якасці. Інакш кажучы, шлях Сонца і душы чалавека пад зямлёю (у іншасвеце) ажыццяўляецца пра змяю як праз своеасаблівы праход, бо непасрэдна праз глебу не прабіцца. А значыць, хоць Сонца і Змей — антаганісты, тым не менш адзін без другога існаваць не могуць. Герой-Сонца заўсёды — пераможца, бо апладняе косную матэрыю, але, з другога боку, Сонца не адродзіцца, не прайшоўшы праз цела Змея, а гэта гаворыць пра нейкую агульную першапрычыну, якая антаганістаў спарадзіла.

Прырода міфалагічнага Змея — ва ўсім амбівалентная. Ён вогнены, але ён жа звязаны з вечна пераменлівай стыхіяй вады (змеі плаваюць і мяняюць скуру). Акадэмік Б. Рыбакоў лічыў хвалістую лінію на неалітычным посудзе сімвалам адначасова і вады, і змяі [94, 213]. Вобраз Змяі (Змея) развівае тэму нараджэння і смерці, заключаную ў архетыпе воднага хаосу, што хавае ў сабе ідэю ўрадлівасці. Таму часта Змей звязваецца не толькі з падзем’ем, але і з сусветным Акіянам, увогуле воднай сферай. Між тым, неаформленая стыхія вады звязваецца і з разбурэннем, таму Змей, што яе ўвасабляе, усё ж заўсёды ўяўляецца жахлівай пачварай. Бог-грымотнік Зеўс ці сонечныя багі, пачаўшы бой з Сусветным Змеем і іншымі параджэннямі бязладнага Хаосу, каб стварыць свой аформлены свет, працягваюць барацьбу ўжо як апекуны ўтворанага гарманічнага Свету, пабуджаючы Змея пастаянна аддаваць прыналежныя яму прыхаваныя рэсурсы (тую ж ваду).

Такім чынам, у кантэксце касмагоніі Змяя — як бы Першапачатковы Акіян, з якога ўсё ўзнікае і ў які ўсё вяртаецца, першыбытны недыферэнцыяваны Хаос, што так і астаецца на перыферыі нашага арганізаванага свету [98, 138]. Змяя (Змей) можа быць апірышчам для Свету, падтрымліваць яго ці абкружаць, робячыся Ураборасам — сімвалам цыклічнасці. Розныя міфалагічныя змеі (Урытра, Крак) кантралююць сілу вады, абкружаюць яе сабою або паглынаюць, карацей, «закрываюць» ваду. Само слова «Урытра» азначае «затор», «перашкода». У паўднёва-славянскіх тапанімічных легендах са Змяёй звязана паходжанне звілістых рэчак. І ў Беларусі ёсць некалькі рэчак з ласкавай назвай Змейка, не кажучы ўжо пра шматлікія назвы, утвораныя ад слова «вуж». У Польшчы вераць, што дождж на зямлю пасылае Змяя. Найбольш вядомы міф у Літве — пра Эгле, каралеву вужоў — дзяўчыну, што ўзяла шлюб з каралём вужоў. Сапраўды, ва ўсіх славянскіх і балцкіх народаў існуюць павер’і пра Змяінага цара ці царыцу, або Цара-Вужа. Максім Багдановіч некалькі разоў у сваёй творчасці згадваў названую істоту, указваючы на галоўную яе прымету — залатую карону ці рожкі. На Беларусі верылі, што Змяіны цар жыве пад белым каменем (аналаг Алатыра) або ў балоце. Валоданне яго каронай ці рожкамі дае чалавеку шчасце, задавальненне ўсіх жаданняў, уладу, абарону ад змеяў і хвароб, здольнасць бачыць скарбы, лячыць людзей, разумець мову жывёл. Такім чынам, у нашым фальклоры ўсё ж засталіся аскепкі старажытнага міфа пра сувязь змеяў з нечым выключна каштоўным.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)