Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 62
Перейти на страницу:

Што тычыцца непасрэдна года 2001, а таксама будучага 2013, то ясна, што характар самой істоты, якая сімвалізуе гады, падказвае і іх характарыстыку: яны будуць выключна супярэчлівыя, багатыя і на добрае, і на ліхое. Можна параіць кожнаму, асабліва людзям старэйшага веку, успомніць сябе (ды і нашу гісторыю) у іншыя гады Змяі: 1929, 1941, 1953, 1965, 1977, 1989. Чаго набіраецца больш?

Конь

Пяцьсот мільёнаў год таму Зямля выглядала зусім інакш, чым цяпер. Клімат быў цёплы, суша і акіяны мелі зусім іншыя абрысы, і ўсюды раслі трапічныя вільготныя лясы. Па тых балоцістых лясах бадзялася маленечкая істота, падобная да невялікага барсука, — эогіпус. Быў ён гарбаценькі (як казачны Канёк-гарбунок) і паласаты, на ножках меў па тры пальцы. Нічым гэтая жывёліна не нагадвала сучаснага каня.

Але змяняўся клімат, а з ім — і фаўна. Праз некалькі этапаў развіцця эогіпус ператварыўся ў вытанчанага гіпарыёна, які бегаў ужо на адным пальцы — так зручней, а падобны быў да осліка. Незлічоныя статкі гіпарыёнаў засялялі стэпы Еўразіі і Амерыкі — косткі іх знаходзяць ледзь не па ўсім свеце [31, 66–68].

І далей з продкамі каня адбываліся нейкія цікавыя працэсы. Так, археолагі знаходзяць астанкі коней літаральна багатырскіх — большых за самага вялікага сучаснага цяжкавоза, і адначасова трапляюцца іншыя — меншыя за самага маленькага поні. Бадай, можна гаварыць пра расы коней, як і пра чалавечыя расы. Незразумелыя прыродныя катаклізмы прывялі да таго, што ў Афрыцы ацалелі толькі зебры і аслы, а ў Амерыцы коні ўвогуле поўнасцю зніклі і зноў былі завезены ўжо іспанцамі ў ХVІ ст. Цікава, што ў міфах індзейцаў захаваліся нейкія цьмяныя ўспаміны пра коней, хоць вучоныя сцвярджаюць, што тыя вымерлі яшчэ да з’яўлення ў Амерыцы чалавека.

У выніку доўгіх і надзвычай складаных трансфармацый прырода ўрэшце выляпіла дзівоснае гарманічнае стварэнне — літаральна твор мастацтва — каня, і жыццё яго на тысячагоддзі знітавала з лёсам чалавецтва.

Палеалітычныя людзі каня малявалі. Цэлы статак старажытных коней адлюстраваны ў пячоры Ласка ў Іспаніі (20000 год таму). Ростам тыя коні былі невысокія, каратканогія, цёмна-гнядыя, з невялікай галавой і магутнай шыяй. Усе іх сучаснікі — маманты, пячорныя мядзведзі, шарсцістыя насарогі — даўно зніклі з твару Зямлі. А вось коні захаваліся. Калі параўналі знойдзеныя ў шахце астанкі старажытнага каня з сучаснай якуцкай пародай, аказалася, што яны нічым не адрозніваюцца адна ад другой. Тоўстая скура, доўгая поўсць, уменне капаць (капыціць снег) дазволілі сучасніку мамантаў дажыць да ХХІ стагоддзя [2, 10–11].

Асабліва звяртае на сябе ўвагу тое, што коні якуцкай пароды — лясныя, жывуць у тайзе, хоць звычайна лічыцца, што біялогія каня найлепш прыстасаваная да стэпу. Якраз стэпавы дзікі конь тарпан сустракаўся яшчэ ў ХІХ ст. на тэрыторыі Украіны: гэта была жывёла папялова-шэрага колеру, з цёмнай паласой па хрыбту, а на нагах — з папярэчнымі палоскамі, як у зебры. Гэта навяло нас на думку, што ад нейкіх лясных коней (тыпу якуцкіх) і ад тарпанаў паходзіць тая старажытная беларуская парода, пра якую нагадаў шырокай публіцы незабыўны Уладзімір Караткевіч у сваёй знакамітай аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»: «Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты, парода, ад якой зараз нічога не засталося. Усе ў палосах і плямах, як рысі або леапарды, з белымі ноздрамі і вачамі, якія адлівалі ў глыбіні чырвоным агнём. Я ведаў, што гэтая парода вызначаецца дзіўнай трывалай, мышыстай інаходдзю і падчас намёту імчыць вялізарнымі скачкамі, як алень» [49, 183]. Магчыма, менавіта на такіх конях заваявалі нашы продкі індаеўрапейцы каласальныя прасторы Еўразіі. Але захаваліся легендарныя коні толькі ў нас, у палескіх балотах, бо Палессе — увогуле як бы «кансервы» усяго прыроднага і культурнага еўрапейскага свету — ад раслінных формаў да абрадавага фальклору.

Прыручэнне дзікага каня было справай надзвычай цяжкай, на яе спатрэбіліся стагоддзі. Вучоныя мяркуюць, што спачатку прыручылі асла, затым вярблюда, а толькі потым — каня. Аднак калі і дзе гэта адбылося — цяжка сказаць. І ўсё ж важкі доказ — самыя старажытныя (ІV тыс. да н. э.) рытуальныя магільнікі з канём на правым беразе Дняпра — указваюць на Украіну як на месца ўтаймавання тарпана. Сёння ўжо не аспрэчваецца той гістарычны факт, што тэрыторыя Малдовы і Украіны — адна з прарадзім індаеўрапейцаў, адкуль яны рассляліліся як на захад, так (у ІІ тыс. да н. э.) і на паўднёвы ўсход — у Іран, Індыю, прычым ужо рухаліся на конях і гналі іх перад сабою: у статках, што належылі арыйцам (так называлі сябе плямёны будучых індаіранцаў), коні складалі да 80 %. Гэта гаворыць пра каласальную важнасць жывёлы для тагачаснага чалавека. Але даследчыкі катэгарычна сцвярджаюць: прыручэнне каня могло адбыцца толькі ў аселых народаў. Значыць, не качэўнік асядлаў каня, а конь прывучыў чалавека качаваць, падарожнічаць, засяляць усё новыя і новыя тэрыторыі.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)