Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 62
Перейти на страницу:

Агонь, зямля і вада — стыхіі, з якімі найбольш звязаны Змей. Але ёсць яшчэ і Паветраны змей ці яго жаночая сутнасць. У славян лічылася, што Паветраны Змей паходзіць ад жывёл, перажыўшых свой тэрмін: ад саракагадовага вужа ці яшчаркі, ад семігадовага пеўня. У іншых павер’ях такі Змей нараджаецца ў выніку полавых кантактаў міфалагічных істот, напрыклад, Змея і самавілы, ці ад жанчыны і Змея, або ад кантактаў мужа і жонкі, якія адбываліся ў рытуальна забароненыя дні. Змеем паветраным у балгар робіцца і так званы «посмъртнічета», гэта значыць, дзіця, народжанае пасля смерці свайго бацькі.

Паветраны Змей шэрагам сваіх характарыстык усё ж адрозніваецца ад Вогненага Змея. Цяжарнасць жанчыны, што выношвае такую пачвару, цягнецца ненармальна доўга — 15–20 месяцаў. Дзіця-«змей» нараджаецца з крыламі і амаль адразу пачынае хадзіць. У прынцыпе гэта пярэварацень, бо яго выгляд мяняецца ў залежнасці ад таго, на зямлі ён ці ў паветры. Галоўная функцыя — здольнасць уплываць на атмасферныя з’явы (у той час як у Вогненага Змея асноўная функцыя — эратычная). Можна меркаваць, што Паветраны Змей сімвалізаваў у адных выпадках вясёлку, у іншых — віхуру. І ў такім разе выступаў як пасрэднік паміж Небам і Зямлёй.

Цэнтральная вось, што злучае Неба, Зямлю і Падзем’е, як вядома, — Сусветнае Дрэва. У шмат якіх міфалогіях Змей непасрэдна звязаны з гэтым вобразам. Змяя, якая абкруцілася вакол дрэва ці іншага «восевага» сімвалу, азначае абуджэнне дынамічнай сілы, дух усяго, што расце. Заходнія міфолагі лічаць, што Касмічнае Дрэва сімвалізуе мужчынскі пачатак, а Змяя — жаночы [53, 215]. Але нам здаецца, што Дрэва Жыцця, абвітае Змяёю, якая сімвалізуе зло (так, ва ўсякім разе, у Бібліі), указвае на шчыльную сувязь паміж жыццём і смерцю, якая з’яўляецца вытокам усяго зла.

Сапраўды, біблейская традыцыя наклала прыкметны адбітак на сімволіку змяі ў шматлікіх народаў Еўразіі. Змей робіцца безумоўнай персаніфікацыяй зла, у барацьбе з якім Дабро і можа праявіцца ў свеце. Слова «зло», відаць, роднаснае са словам «сіла». Можа быць, нашы продкі, стваральнікі мовы, хацелі падкрэсліць непажадальнасць залішняга праяўлення энергіі, якую і ўвасабляла змяя? Д’ябал, які спакусіў у выглядзе Змея Еву, аддзяліў ад Бога сябе і чалавека, паклаў пачатак нябеснаму бою Дабра са злом і барацьбе чалавека за сваё існаванне: аддзеленыя ад Бога, выгнаныя з рая, Адам і Ева з таго часу выжываюць з дапамогай уласных рэсурсаў. Але рэсурсы гэтыя ўрэшце будуць вычарпаны (ужо канчаюцца), таму д’ябал прайграе вайну з Богам, а людзі — барацьбу за зямное жыццё. У той жа час можна меркавасць, што вобраз д’ябла адлюстроўвае патрэбу чалавечага розуму мець перад сабою вобраз ворага дзеля дынамікі мыслення.

Змяя як універсальны сімвал цікавіла шмат якія філасофскія школы, напрыклад, гностыкаў ранняга Сярэднявечча і асабліва прыхільнікаў так званай секты наасенаў (ад naas — змяя), якія лічылі «змяю» існуючай ва ўсіх прадметах і істотах. Гэта набліжае іх да індыйскіх ёгаў з іх вераю у змяю Кундаліні — вобраз ўнутранай сілы. Сапраўды, Кундаліні, якая ляжыць у самых нізкіх аддзелах спінога мозгу, але паднімаецца ажно да галавы, раскрываючы 3-яе вока, можа разумецца як сіла, якая узыходзіць ад вобласці, што кантралюецца полавымі органамі, да ўзрозню думкі [48, 198]. Вось чаму фрэйдысты разглядаюць Кундаліні як сімвал сублімацыі. Але ўсё ж больш верагодная іншая версія: змяя — злая, грахоўная прырода чалавека, якую ён павінен пераадолець у сабе.

Увогуле ж К.Г. Юнг мае рацыю, калі лічыць змяю архетыпам — гэта значыць, універсальна-глабальным сімвалам, што выяўляецца ва ўсіх людзей на падсвядомым узроўні і дае жыццё іншым сімвалам. Сапраўды, гэта той бог ранніх касмагоній, які стаў адпраўным пунктам для розных духоўных і псіхалагічных інтэрпрэтацый. Змей — у вышэйшай ступені складаны, амбівалентны сімвал. Як істота забіваючая, яна азначае смерць, але паколькі перыядычна змяняе скуру, — жыццё. Гэта і сонечны пачатак, і цемра, дабро і зло, мудрасць і сляпы эратызм, лекі і атрута, захавальнік і разбуральнік. У цэлым змяя — праяўленне сілы, энергіі на любым узроўні, выток усяго патэнцыяльнага як у матэрыяльнай сферы, так і у духоўнай. Змяя можа быць культурным героем і міфічным продкам. Яна заўсёды звязана з Вялікай Багіняй — Зямлёй-Маці і таму нясе ўрадлівасць, а на ўзроўні псіхалагічным азначае каварства, хітрасць, грэх. Слушна піша вядомы міфолаг М. Эліадэ (праўда, на іншы конт): «Што раздзелена і антаганістычна ў касмічнай рэальнасці, тое злучана, абагулена ў божышчы» [123, 284] — у дадзеным выпадку ў такім выключна складаным вобразе, як Змей.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)