Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 62
Перейти на страницу:

Арыйцы прынеслі ў Індыю не толькі сістэму кастаў, але і свяшчэнныя кнігі — Веды, у якіх выкладзены арыйскі пантэон. Адзін з галоўных нябесных ведыйскіх багоў Сур’я (Сонца) не толькі перамяшчаўся па небе на калясніцы, запрэжанай сямёркай вогненых коней, але і сам мог быць такім канём. Браты-блізняты Ашвіны, надзвычай функцыянальна блізкія да грэчаскіх Дыяскураў, кожную раніцу і вечар аб’язджалі Сусвет на калясніцы, з’яўляючыся па сутнасці ранішняй і вячэрняй зоркамі. Бог ветру Ваю-Вею (у беларусаў Падвей) таксама імчаў на лёгкай калясніцы. Можна меркаваць, што гэта быў саслоўны, каставы бог — апякун кшатрыяў, якія свой імклівы бег на конях атаясамлівалі з ветрам. На свяшчэннай мове арыйцаў санскрыце «конь» — «арван». Магчыма, ад назвы каня і народ сам сябе назваў арыйскім (хоць тлумачэнняў назвы арыяў шмат).

У рэлігіі іранцаў — зараастрызме — космас ўяўляўся калясніцай, запрэжанай чацвёркай коней, якія ўвасаблялі чатыры натурфіласофскія стыхіі — зямлю, ваду, агонь і паветра. Калясніца робіць цыклічныя абароты, а каляснічым выступае бог часу Зарван. У канцы кожнага цыклу коні перастаюць слухацца Зарвана і пачынаюць біцца паміж сабою, пакуль не перамагае адзін з іх — агонь. Тады здараецца ўсепланетная катастрофа.

У іншых індаеўрапейскіх народаў коні ў міфалогіі прадстаўлены таксама надзвычай шырока. Напрыклад, у хетаў, якія першымі з індаеўрапейцаў стварылі імперыю (на тэрыторыі сучаснай Турцыі) і першымі пачалі каваць жалеза, галоўным богам лічыўся Пірва (у беларусаў яму адпавядае Пярун), які ездзіў на белым кані. Само імя Пірва, магчыма, азначае «першы» (і ў той жа час — «агонь»).

Скіфы — лепшыя ў свеце коннікі — вядуць сваё паходжанне, згодна Герадоту, ад магутнейшага грэчаскага героя Геракла. Аднойчы Геракл, гонячы коней Герыёна, апынуўся ў незаселенай тады мясцовасці каля Чорнага мора. Ён заснуў, а коні тым часам зніклі. Шукаючы іх, Геракл трапіў да Ехідны — хімерычнай істоты: напалову яна — надзвычай прыгожая дзяўчына, напалову — змяя. Коні аказаліся ў яе, але яна адмовілася вярнуць іх, патрабуючы ад Геракла ўвагі да сябе. Стаўшы каханкай Геракла, Ехідна праз некаторы час аддала герою яго статак. Пасля ад’езду Геракла жанчына-змяя нарадзіла трох сыноў, малодшы з якіх — Скіф — і стаў першапродкам скіфаў. Той жа Герадот аставіў апісанне скіфскіх хаўтур. Калі паміраў цар, скіфы забівалі пяцьдзесят лепшых яго коней і пяцьдзесят служак, затым умацоўвалі нябожчыкаў на конях: мёртвыя вершнікі на мёртвых конях неслі ахову вакол магілы цара [28, 187]. Нароўне са скіфамі такім жа магутным народам былі кельты, якія ўжо ў ІІ тыс. да н. э. авалодалі Заходняй Еўропай, а ў канцы І ст. да н. э. — пачатку І ст. н. э. перажывалі росквіт, асабліва на Брытанскіх астравах. Духоўны свет кельтаў незвычайны і ў многім таямнічы, але міфалагічныя персанажы вывучаны добра, бо пра іх пісаў яшчэ Юлій Цэзар, а ў Х — ХІ ст. кельцкія паданні аформілі пісьмова ў выглядзе кнігі саг («Эдда»), дзе, дарэчы, згадваецца наш Полацк.

У кельтаў вялікай пашанай карысталіся жаночыя багіні, у прыватнасці багіня коней Эпона. Калі Цэзар заваяваў кельцкую Галію, рымскія легіянеры былі зачараваны вобразам Эпоны і часта ўвасаблялі яе ў выяўленчым мастацтве [28, 38]. На поўдні Англіі, на схіле крэйдавай гары каля Вэнтэджа, да нашага часу захавалася агромністае (110 м) стылізаванае адлюстраванне каня, які, магчыма, сімвалізаваў багіню [91, 11].

Дзіўна тое, што ў кельтаў, якія, відаць, захавалі многія элементы матрыярхату, нават за ваенную справу адказвала жанчына — Маха, якая аднойчы, цяжарная, абагнала каралеўскіх коней. Яна ж пракляла паўночнаірландскі горад Ольстэр. Ці не таму там ужо на працягу дзесяцігоддзяў цягнецца рэлігійнае супрацьстаянне, льецца кроў — спраўджваецца пракляцце багіні? Кельты адлюстроўвалі коней на манетах, на шматлікіх высокамастацкіх вырабах з металу, у скульптуры.

Вытокі германскага свету, як і кельцкага, скіфскага, — у гарадской культуры поўдня Сярэдняй Азіі: якраз адтуль індаеўрапейскія і цюркскія нашэсці хвалямі (менавіта дзякуючы каню) накатваліся на паўночны захад Еўропы. Вярхоўны бог скандынаваў і германцаў Одзін (толькі нядаўна знакаміты нарвежскі падарожнік і вучоны Тур Хейердал даказаў, што Одзін паходзіць з Кубані, дзе качэўнікі спыняліся, відаць, надоўга) валодаў чорным канём Сляпнірам, у якога было восем ног [71, ІІ, 456]. Савецкія даследчыкі наіўна тлумачылі шматножжа чароўнага каня імкненнем творцаў вобраза — старажытных германцаў — перадаць хуткасць. На самай справе гэта звязана, відаць, не толькі з зямной, але і з хтанічнай прыродай Сляпніра, на якім можна было падарожнічаць у іншасвет — Хель. Бог Одзін імкнецца да Сусветнага Дрэва — ясеня Ігдрасіля, на лістах якога запісаны свяшчэнныя руны — уся мудрасць свету: само імя Ігдрасіля азначае «конь Іга», а Іг («Жахлівы») — адно з імёнаў Одзіна. Чаму менавіта конь, а не дрэва Іга? На нашу думку, гэта звязана з космасам (Сусветнае Дрэва — Вось Свету). На небе можна бачыць каласальную чорную пляму — туманнасць — у выглядзе галавы каня (ёсць і сузор’е — Малы Конь): якраз касмічны чорны конь, магчыма, уражваў і хваляваў старажытных людзей. У позніх германскіх паданнях Одзін стаіць на чале Дзікага палявання, у якім бог кіруе кавалькадай душ памерлых. Відаць, гэты міф і стаў штуршком для стварэння вядомай аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха».

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)