Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 271 272 273 274 275 276 277 278 279 ... 332
Перейти на страницу:

– Далучаны! Далучаны! Цяпер ты маеш доступ сюды – дастаткова толькі, як я, дакрануцца даланёй да абодвух дзвярэй... Яны цяпер прызнаюць цябе. Але прызнаюць толькі пасля таго, як ты... станеш паўнапраўным сябрам майго экіпажа, маёй правай рукой, маім галоўным мастаком. Тут, калі ты ў адной з Біблій знойдзеш сакрэт мастацтва, якім ніхто ніколі не карыстаўся. Нават геніяльныя Рэмбрант і Веласкес, Гойя і Рафаэль, Іванаў і Рэпін... Для цябе там падрыхтаваны цэлы трактат, – гэты ключ табе да Алімпу.

– Адкуль будзе ведаць пра мяне чалавецтва, калі я тут застануся назаўсёды, – хто ж мяне там, на Зямлі, ўбачыць і ацэніць?

– А хто сказаў, што ты навечна тут закаваны? Тут не турма, і цябе ніхто не прыгаворваў да пажыццёвага зняволення... Тут усе вольныя. Усе да аднаго вяртаюцца да свайго, ранейшага, жыцця. Як і ты вяртаўся сорак ці колькі разоў, праўда, у другім абліччы і ў другой якасці. Туды, дзе сонца і месяц, дзе людзі старэюць і паміраюць, не паспеўшы нажыцца. Сэрца і душа як у васемнаццігадовага юнака ці дзяўчыны, а цела нямоглае і брыдкае... Вось такое, амаль па Марксу, адзінства і барацьба процілегласцяў жыткі чалавека…

– Так, на жаль, так… – западтакваў я.

– Таму, калі ты вернешся на зямлю, не паўторыш тых памылак, якія рабіў раней, – будзеш ведаць і абыдзеш іх. Не падманішся ашуканствам жыцця, будзеш жыць па дакладным часе, ісці выверанай дарогай. Будзеш пераходзіць з зямлі на карабель, вандраваць па сусветах, бо яны ўжо ў табе.

– Што ж, гэта мне падыходзіць, мой капітан. І я дзякую табе за давер. Пастараюся апраўдаць яго, перакананы, што толькі ты можаш даць мнебессмяротнасць. Але толькі ўсё гэта пасля таго, як наведаю храм.

Сатана абняў мяне, прытуліў да сябе. На яго вачах, здаецца, заблішчэлі слёзы.

– Дам, дам табе такую магчымасць! А прыйдзе час, ты падменіш мяне на маім прастоле. Нешта адчуваю, мяне падводзіць здароўе, таму трэба думаць аб спадкаемцы...

– Нават так, Люцыфер? А не адсячэш мне галаву, як Ірад свайму сыну?

– Ды што ты, што ты, Ірадаў на свеце процьма, а творцаў абралых – адзінкі.

– Цікавы расклад, але, здаецца, жыццёвы…

– Я доўга змагаўся за цябе, Антон, за тваё ж шчасце… Неўзабаве прэзентацыя маёй іконы. Думаю, што яна будзе гатова к таму часу. І ты ўвальешся ў нашыя шэрагі. Ці не так?

– Так, сапраўды так! Мне засталося паставіць толькі апошнюю кропку. Таму – апошні ўдар пэндзля! Мяне цікавіць цяпер толькі ганарар. Я – пералётная птушка: з зямлі на баль, на карабель, з баля зноў на зямлю, – і там, і тут – я твой.

У гэты час зырка жыханула бліскавіца, пракаціўся жалезнай калясніцай буркатлівы гром... Неба як быццам пацвярджала мае словы, а голас Яніны зноў далятаў да майго вуха:

“Правільна, Антон, паводзіш сябе. Ён не чуе нас – і гэта добра”.

– Ці шмат народу будзе на прэзентацыі?

Антыхрыст развёў недаўменна рукамі:

– Я ж іх не лічыў... Але ты сам іх пабачыш, – палічы, калі здолееш.

– Дык мне мо і апрануцца з гэтай нагоды – па-святочнаму, урачыстасць жа – і не абы якая?

Капітан пекла пахітаў адмоўна галавой:

– Не, не трэба... У нас тут усё проста. Кожны жыве ў адзенні сваёй эпохі і свайго часу, і яно для кожнага святочнае, і будзённае. Кожны павінен выглядаць натуральна і звыкла...

– Зразумеў, мой капітан. Падпарадкоўваюся агульнапрынятым нормам і патрабаванням, што існуюць на гэтым караблі.

– Ужо – на нашым караблі.

– На нашым “Алкепе”.

І зноў палыхнула маланка, завуркатаў, а потым і грымнуў пярун, асвяціўшы нас абодвух. Бліскавіца схавала твар Анатаса, толькі шэры капялюш павіс у паветры... Але толькі на імгненне. Потым зноў ўбачыў яго зялёна-аспідныя вочы, калматыя бровы і бараду. Пры святле маланкі ён нябачны? Дык, можа, ён такі і пры святле месяца?

“Ты чуеш мяне, Антон?”

“Чую. Не хвалюйся, Янінка, за мяне. Я прачнуўся ўжо. Зразумеў цяпер, што да чаго. Вытрымаю”.

“– А мяне ты чуеш, сын мой?” – загучаў голас, якога раней не чуў, з сярэдзіны маёй душы: – Паўстаў на цябе князь апраметнай…”

“– Так, мой анёл-ратаўнік, хто ты?”

“– Прападобны Кірыла Тураўскі. І я пасланы да цябе на падмогу”.

“– Як выстаяць мне, прападобны Кірыла, на гэтым полі бітвы?”

“– Старайся стаяць цвёрда і з верай, і нічога не бойся”.

Невядомая сіла падхапіла і панесла мяне. Я ўжо не належаў нікому, акрамя Вышняга…

Дрыжыкі працялі цела, быццам папаў пад напружанне высокавольтнай лініі элетраперадач.

Ведаў: то ўлівался ў мяне нябесная энергія і моц…

4.

Вярталіся мы тым жа шляхам.

Рассунулася перад намі гара, прапусціла нас, ці выпусціла, з патаемнай лабараторыі Д’ябла. Хіба ж хто здагадаецца, што пад гэтай гарой галоўнае багацце і звышсакрэтны арсенал вялікага, дзіўнага і незразумелага даследчыка?

1 ... 271 272 273 274 275 276 277 278 279 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)