Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 48
Перейти на страницу:

Разуменне рэальнага становішча прыходзіць да Алёшы паступова, і як і Юрка Даліна, што капаў пад дулам аўтамата паліцая сабе магілу, так і Алёша, убачыўшы смерць блізкіх людзей, пасталеў за адзін дзень на некалькі гадоў.

Алёшу, якога, як і Таню, пільнавалі ўсю дарогу, пашэнцавала астацца жывым, вярнуцца ў родную вёску. На гэты раз пісьменнік вельмі стрымана перадае пачуцці Алёшы: «Алёша быў, мусіць, закрычаў, бо пачуў, што папярхнуўся, і яму зноў падвярнула пад грудзі блага». Ён убачыў толькі дым на месцы вёскі. «У яго затрэсліся ногі...» Толькі адна думка — пра брата-партызана — узнікла ў Алёшы: «Ён падумаў, што Юзік недзе на Палку... Юзік астаўся жыць...»

І ўсё ж у канфлікце жыцця і смерці павінна перамагчы жыццё, таму самыя звычайныя, будзённыя яго праявы таксама становяцца сімваламі, якія ў канечным выніку сцвярджаюць неўміручасць існавання народа. Усё жыццё парушана вайной, кожная дэталь нясе дваісты сэнс: нібы крычыць аб зняважаным жыцці і ў той жа час сцвярджае яго. У канцы аповесці гучыць аптымістычны акорд, які падае надзею, напамінае, што жыццё нельга перапыніць: сярод агню і дыму ўбачыў Алёша каля вёскі адзінае, што засталося жыць: старыя сосны, «вялікія, вышэй лесу, тоўстыя, не ашчапіць і ўтраіх рукамі, падсечаныя тапарамі, у ямах і дуплах...». Сасна, як ужо адзначалася,— адзін з любімых вобразаў І. Пташнікава — становіцца сімвалам неўміручасці, зрошчанасці з зямлёй, неадольнага жадання жыць.

Наогул жа прыродныя вобразы, як і заўсёды ў Пташнікава, падпарадкаваны асноўным ідэйна-эстэтычным задачам. Лес, дарога, неба, сонца — увесь фон дзеяння — нібы знаходзяцца, як і людзі, у страшным напружанні, у адчуванні небяспекі, што ўзмацняе агульную трагічную атмасферу твора.

Акрамя таго, прырода тут — і праекцыя чалавечай душы, на ёй адбіваецца складанасць і зменлівасць псіхалагічнага стану кожнага з герояў аповесці. У рэшце рэшт, у прыродзе яны чэрпаюць і сілы для таго, каб змагацца са смерцю да канца. Наогул у Пташнікава прырода, як і народ,— вечная, і, здаецца, нідзе ў беларускай сучаснай прозе гэтыя два паняцці не выступаюць у такім адзінстве.

Загадка эмацыянальнага ўздзеяння твораў І. Пташнікава, яго ўмення выявіць прыроду гераічнага — у самім стылі пісьменніка, у скрупулёзнай фіксацыі і знешніх падзей, і рухаў чалавечай душы, імпульсаў псіхікі чалавека. Не маштабнасць адлюстравання падзей, а аўтарская творчая канцэпцыя, яго эстэтычны ідэал прыводзяць чытача да глыбокага разумення чалавека, а праз яго — і душы народа.

Грамадскае жыццё складаецца, як вядома, з падзей большага і меншага маштабу, і часам нязначныя на першы погляд факты выяўляюць характар важных гістарычных зрухаў. Так і ў аповесці І. Пташнікава «Найдорф» значныя падзеі лета 1944 года — прарыў партызанскай брыгадай блакады вакол возера Палік, вызваленне гэтай мясцовасці рэгулярнымі войскамі Савецкай Арміі — не з'яўляюцца непасрэдным аб'ектам адлюстравання, знаходзяцца быццам «за кадрам», хоць і вызначаюць сюжэт твора.

У дадзеным выпадку справа не ў маштабах, а, зноў паўторым, у аўтарскай канцэпцыі, ва ўменні ўлавіць сацыяльны сэнс факта, паказаць, як у абставінах жорсткай вайны з ворагам выпрацоўваецца кожны чалавек паасобку. Аповесць «Найдорф» выяўляе маральны дух народа ў адзін з паваротных момантаў вялікай гістарычнай драмы. Пафас твора — у даследаванні і сцвярджэнні ідэйных і маральных вытокаў нашай перамогі. Вартасць яго, як і аповесці «Тартак»,— у жыццёвай праўдзе, якая гучыць з кожнага радка і дзякуючы якой «Найдорф», як і «Тартак», з'яўляеццца хвалюючым дакументам незабыўных дзён, вялікім дасягненнем беларускай сучаснай прозы.

Па трагічнаму напаўненню, па стылю «Тартак» — адзін з самых бязлітасна драматычных твораў у беларускай літаратуры. Аповесць «Найдорф» па асноўнаму гуманістычнаму пафасу, шчымліва-трагічнай атмасферы працягвае «Тартак», нават дзеянне адбываецца ў адной і той жа мясцовасці — у раёне возера Палік, вядомай і праслаўленай на Беларусі партызанскай зоне.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)