Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 174
Перейти на страницу:

– Вецер мяняецца, – заўважыў Мэры. – Зноў з усходу. Прахалодна тут.

– Так, – пагадзіўся Піпін. – Баюся, вясна сюды зазірнула на адно імгненьне, і ўсё зноўку пашарэе. Як шкада! Гэты трухлявы стары лес зусім інакш выглядае пад сонцам! Мне ён нават на якую хвіліну й спадабаўся.

– Нават на якую хвіліну й спадабаўся! Якая пашана! Якая незвычайная ласка! – вымавіў нечы дзівосны голас. – Павярніцеся-тка, каб я зірнуў на вашыя твары. А мне вы на якую хвіліну й не спадабаліся, але ж ня трэба сьпяшацца. Павярніцеся!

Вялікія далоні, магутныя вузлаватыя пальцы леглі на плечы хобітам ды асьцярожна павярнулі іх, а тады дзьве вялізныя рукі ўзьнялі іх угору.

I хобіты зазірнулі ў найнезвычайнейшы твар найдзіўнейшага стварэньня – вышэйшага за любога чалавека, мо з троля памерам, ступнёў чатырнаццаць вышынёю сама менш, надзвычай каржакаватага, з доўгаю галавою й амаль бяз шыі. Ці вопратка ягоная была падобная да зялёна-шэрай кары, ці тое сапраўды была гэта кара-скура – сказаць цяжка. Так ці інакш, а рукі на пэўнай адлегласьці ад цела былі не маршчыністыя, а з гладкаю бураю скураю. На доўгіх ступаках варушылася па сем пальцаў. Ніз даўжэзнага твару хавала шырокая сівая барада, густая, падобная ля падбародзьдзя да пераплеценага гальля, а на канцы станчэлая, імшыстая. Аднак пэўны час хобіты не заўважалі анічога, акрамя вачэй. Тыя глыбокія вочы глядзелі павольна й сур'ёзна, але ж надзвычай пранізьліва – бурыя, зь зялёнымі яскраўкамі. Потым Піпін часьцяком намагаўся апісаць сваё першае ўражаньне ад іх: "Падавалася, нібы за імі нейкі бяздонны калодзеж, паўнюткі тысячагадовай памяцьцю й доўгай, павольнай, уцятай развагай, а на паверхні ён яскравіцца сягачаснасьцю, бы сонца гуляе на вонкавым лісьці здаравеннага дрэва ці вецер моршчыць паверхню найглыбейшага возера. Ня ведаю, як гэта, але быццам перада мною нешта расьліннае, дрымотнае – якое толькі сябе й адчувала ад каранёў да кончыкаў кожнага лісточка паміж глыбокай зямлёю й нябёсамі – зьнянацку абудзілася й пачало мяне разглядаць з гэткай самай павольнай, усёахопнай увагаю, зь якою песьціла й пільнавала самое сябе цягам бясконцых гадоў".

– Хррм, ху-ум, – прамармытаў голас, глыбокі, нібы зь неабсяжнай, магутнай дуды. – Насамрэч дзівосна, дзівосна! Не сьпяшацца – вось для мяне галоўнае. Але ж калі б я ўбачыў вас да таго, як пачуў вашыя галасы – прыемныя танюткія галаскі, нават нагадалі мне штосьці, ужо сплынелае з памяці, – калі б убачыў вас да таго, як пачуў вашыя галасы, затаптаў бы вас, зрабіўшы крок, бо палічыў бы малымі оркамі, і толькі пасьля зразумеў бы памылку. Надта дзіўныя вы, надта. Гальлё-караніскі, вось дзівота!

Піпін, хоць і зьдзіўлены, болей ужо не баяўся. Перад гэтымі вачыма адчуваў нейкую напружанасьць, але ж аніякага страху.

– Калі ласка, шаноўны пане, – папрасіў ён, – скажыце, хто вы? I што вы такое?

Нешта трывожнае ўсплыло ў неабсяжных вачох, сьцярожкае, быццам глыбокія калодзежы раптам прыкрылі.

– Хррм, угу, – адказала стварэньне. – Я энт, ці так яны мяне клічуць. Так, энт. Тое самае слова. Нават ня ўпрост энт, а Энт, самы той Энт, вы маглі б так казаць па-свойму. Яшчэ некаторыя клічуць мяне Фангарн, а іншыя – Дрэвабарод. Дрэвабарод, так. Гэта слушна.

– Энт? – падзівіўся Мэры. – А што гэта? А самі сябе вы як клічаце? Якое вашае сапраўднае імя?

– Ну-у, як вы! – сказаў на тое Дрэвабарод. – Ну-у! Вось так і скажы вам. Не сьпяшайцеся, ня трэба. Тут я пытаюся, бо гэта ж вы ў маёй краіне, не наадварот. Вы хто такія, я ніяк не магу вызначыць. Няма вас у старым сьпісе стварэньняў, які я вывучыў колісь маладым. Але тое было даўно, дужа даўно. Цяпер мо й новыя сьпісы склалі. Пабачым, пабачым! Як там гаворыцца?

Спазнай жа навуку жывых стварэньняў! Запомні спачатку вояьных найменьні: Эльф – найстарэйшы, у сьвеце першы, Гном – рудакоп у падгорных скляпеньнях, Энт – старэйшы ад гор, земляродны, I чалавек – уладар над коньмі.

Так, так, хм...

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)