Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 179
Перейти на страницу:

Вайна з Масквою, што вырасла з маленькага ўдзельнага княства і займала вельмі выгоднае геаграфічнае палажэньне ды імкнулася пашыраць далей свае валоданьні, ня спынялася. Яна зноў у 1501 г. узнавілася і трывала з малымі перапынкамі да 1537 г. Палякі Вялікаму Княству зноў не давалі належнае дапамогі. Вялікае Княства ўсё-ж стойка змагалася з Масквою, і ў 1514 г. беларускае войска пад камандай беларускага гэтмана Канстантына Астроскага мела вялікую перамогу пад Воршай, якую гэтак апявае народная беларуская песьня:

«Ой, у нядзельку параненька

Узышло сонца хмарненька,

Узышло сонца над борам,

Па-над Сялецкім таборам

А ў таборы трубы йграюць,

Да ваяцкае парады зазываюць,

Сталі рады адбываці,

Адкуль Воршы здабываці:

А ці з поля, а ці з лесу,

А ці з рэчкі невялічкі?

А ні з поля, а ні з лесу,

Толькі з рэчкі невялічкі

А у нядзелю параненьку

Сталі хлопцы-пяцігорцы

Каля рэчкі на прыгорцы

Гучаць разам з самапалаў,

З сяміпалых ад запалаў,

Б'юць паўсоткаю з гарматаў

Масква стала наракаці,

Места Воршу пакідаці,

А як з Воршы ўцякалі,

Рэчку невялічку пракліналі

«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,

Як нашая слава тутака прапала,

Бадай высыхала да сканчэньня сьвету

Што нашай славанькі ўжо нету

Слава Воршы ўжо ня горша

Слаўся, пан Астроскі»

Гэтман Канстантын Іванавіч Астроскі і ягоны сын Канстантын Канстантынавіч Астроскі былі найбагацейшымі людзямі ў Беларусь Да іх належалі сотні гарадоў і тысячы вёсак, засьценкаў і хутароў, з якіх яны мелі кажны год больш як па 10 мільёнаў злотых даходу. Праславіліся Астроскія сваей культурнай і асьветніцкай працай, а таксама ваеннымі заслугамі. К. К. Астроскі быў патронам больш 600 цэркваў, а ў горадзе Астрогу заснаваў акадэмію, бібліятэку і друкарню, ды пабудаваў у многіх мясцох сьвятыні. Між іншага, у Вільні пабудаваў Астроскі ў чэсьць перамогі над расейцамі пад Воршай царкву сьв. Тройцы. Ваенныя заслугі і славу гэтману К. I- Астроскаму не адразу ўдалося здабыць, бо ў часе першае свае бітвы з расейцамі ў 1500 г. каля Дарагабужа над рэчкай Ведрош ягонае войска вораг разьбіў і сам ён трапіў у палон. У 1508 г. Астроскаму ўдалося ўсё-ж з палону ўцячы і ён, стаўшы на чале войска Вялікага Княства, меў вялікія перамогі ў 1512 г. над татарамі на Лапушне, у 1514 г. над расейцамі каля Воршы. У 1517 г. войска Вялікага Княства Літоўскага мела перамогі ізноў над расейцамі пад Апочкай, а ў 1527 г. над татарамі на Альшаніцы і ў другіх мясцох.

Пасьля вялікае перамогі беларускага войска над Масквою пад Воршай Беларусь вярнула сабе ад Масквы вельмі мала, бо толькі Гомель і некаторыя іншыя воласьці, а страціла Смаленск. Палякі зноў не давалі належнае дапамогі, і таму беларусы чуліся ня зьвязанымі з імі, а Вялікае Княства уважалі за незалежнае гаспадарства, а каб больш гэта падчыркнуць, узялі, ня пытаючыся ў іх, у 1522 г. і абралі на сойме новага правізарычнага гаспадара — вялікага князя, на выпадак калі б памёр Жыгімонт, сына ягонага Жыгімонта Аўгуста III (1522—1572). Пасьля ў 1529 г. урачыста пасадзілі яго на вялікакнязёўскі пасад. Каб ратаваць вунію ВКЛ з Польшчай, палякі налета абралі Жыгімонта Аўгуста за караля Польшчы, прычым сталася так, што ў Польшчы былі аж два» каралі — стары і малады, фактычна, аднак, Жыгімонт Аўгуст прызнаваўся за польскага караля ад 1548 г., гэта значыць ад сьмерці бацькі свайго Жыгімонта Старога.

Усе гэтыя выперадкі магнатаў ВКЛ і польскіх магнатаў у выбарах вялікіх князёў і караля насоўваюць пытаньні: чаму так беларусы і жмудзіны ўцякалі ад вуніі з Польшчай?

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)