Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 179
Перейти на страницу:

Яны атрымвалі таксама прызначэньні на тыя пасады, на якія, паводле прывілею 1413 году, мелі права толькі каталікі. Праваслаўныя магнаты бралі таксама ўдзел у соймах, скліканых Сьвідрыгайлам для абмеркаваньня розных дзяржаўных пытаньняў. Такім парадкам кіраўнічае значаньне жмудзінскіх магнатаў падрывалася. Апрача таго, Сьвідрыгайла паставіў Вялікае Княства роўным з Польшчай. З гэтае прычыны дайшло да вайны з палякамі. У вайне перавага аказалася на старане палякоў, якіх "падтрымлівалі жмудзіны. Сьвідрыгайла мусіў зрачыся вялікакняскага пасаду, пакідаючы пры сабе толькі Валынь.

На Сьвідрыгайлава месца быў абраны за вялікага князя Жыгімонт I (1432—1440), Кейстутаў сын. Каб супакоіць бунт, палякі прызналі яму правы манарха і самастойнасьць Вялікага Княства Літоўскага, а Ягайла, каб здабыць прыхільнасьць беларускіх князёў і баяраў,у 1432 і 1434 годзе надаў праваслаўным баярам прывілеі, якія мелі каталікі. Аднак ад Жыгімонта I польскія паны ўзялі прырачэньне, што пасьля ягонае сьмерці Вялікае Княства пойдзе пад уладу польскага караля. Жыгімонт I ня выявіў сябе добрым гаспадаром. Ён, між іншым, адступіў паляком Падольле. Магнаты Вялікага Княства, як каталікі, так і праваслаўныя, не маглі яму дараваць таго, што ён аднавіў вунію з Польшчаю на ўмовах, нявыгодных для Літоўскага Княства. Незадавальненьне прывяло да таго, што ў 1440 годзе яны зарганізавалі змову і забілі Жыгімонта I.

Па сьмерці Жыгімонта I паны ВКЛ выправілі ў Польшчу пасольства з просьбай да польскага караля Уладыслава, Ягайлавага сына, прыслаць у ВКЛ за свайго намесьніка каралевіча Казіміра. Але як толькі Казімір прыехаў у Вільню, зараз-жа абвесьцілі яго вялікім князем (1440—1492) бяз згоды палякоў і супроць умовы з імі ад 1413 і 1432 году. Палякі доўга не хацелі з гэтым згадзіцца, беларусы-ж і жмудзіны зноў з гэтае прычыны не бедавалі і жылі самастойна. Бачачы гэта, палякі, каб захаваць неяк вунію з Вялікім Княствам, прымушаныя былі згадзіцца з самавольным выбарам Казіміра на вялікага князя і, з свайго боку, па сьмерці Уладыслава абралі Казіміра ў 1447 годзе за польскага караля.

Перад гэтым, аднак, беларускія магнаты ўзялі ад вялікага князя Казіміра прырачэньне, што ён, будучы польскім каралём, сувязь Вялікага Княства з Польшчай будзе ўважаць толькі за абаронную, а Валыншчыну і Падольле, да якіх мелі палякі прэтэнзіі, будзе прызнаваць за землі Вялікага Княства. На знак вялікае прыхільнасьці да магнатаў беларускіх і на пацьверджаньне свае згоды Казімір даў ім у 1447 г. прывілей, якім ня толькі пацьвярджаліся дасюлешнія іхныя правы, але ладна пашырыліся. Паводле гэтага прывілею праваслаўныя магнаты беларускіх і ўкраінскіх земляў дамагліся фармальнага зраўнаньня ў правох з жмудзкімі магнатамі-каталікамі.

У 1457 годзе Казімір далей пайшоў насустрач беларускім магнатам, выдаўшы спэцыяльны земскі прывілей. Прывілей забесьпячаў недатыкальнасьць як асобы, так і маемасьці князёў, баяраў, шляхты і нават мяшчан. Паводле яго ніхто ня мог быць караны толькі на аснове тайных ці яўных даносаў або падозраньня. Кара мела быць вызначаная толькі судом, перад якім абвінавачаны меў усе магчымасьці бараніцца. Далей, кажны адказваў толькі за свае віны, прыкладам жонка не каралася за мужаву віну, бацькі не адказвалі за дзяцей і наадварот. Увядзеньне гэтых прынцыпаў скасавала сярэднявечныя асновы адказнасьці за праступкі, абапёртыя на даносах і адказнасьці радні. Дзякуючы гэтым асновам. грамадзянства разьвівалася духоўна ў атмасфэры вольнасьці і пэўнасьці свайго праўнага палажэньня ў гаспадарсьцьве. У арт. 15 гэтага прывілею бачым гарантыю з боку гаспадара, што займаць урады і купляць зямлю ў гаспадарсьцьве маглі толькі ягоныя родзічы, а не чужнікі: «У тых землях нашых, таго вялікага княства, зямель, гарадоў, месц, а з каторых кольвек урадаў і дзедзіцтв удзержаньня, або дастойнасьцей ня маецца даваці жаднаму чужаземцу, але толькі тубыльцам тых зямель маем даваці мы і патомкі нашыя». Гэта было скіравана, наўперад, супроць палякоў. Наступнікі Казіміра пацьвярджалі гэты прывілей.

У 1468 г, Казімір выдаў яшчэ адзін вельмі важны акт у беларускай мове, ведамы пад назовам «Статуту», або «Судзебніка». Гэты статут меў на ўвеце практычную мэту — даць гаспадарсьцьвенным судзьдзям кодэкс пісаных законаў заміж звычаёвага няпісанага права,якім дагэтуль судзьдзі кіраваліся. Але і кодэкс 1468 г. быў абапёрты на праве звычаёвым.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)