БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
- Автор: Найдзюк Язэп, Касяк Іван
- Год: 1993
- Язык: белорусский
- Год: Навука і тэхніка
- ISBN: 5343014585
- Жанр: История
Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:
«И мешкавшы князь великш Витовт в Кіеве, и оттоль опять поехал до Великого Луцка, и там ся разболел князь великш Витовт, и роспустил князей своих и бояр з великою честью, а король Польскш Якгейло в тот час был с князем Витовтом в Луцку»
«В лето 6938, а от божого нароженя 1430, умер князь великш Витовт у Луцку месяца октября 24 дня на день святого Якова, брата господня по плоти А пановал на великом князстве Литовском и Руском трыццаць сем год»
З гэтага відаць, як сапраўды вялікім і слаўным быў Вітаўт. Роля Ягайлы ў гісторыі Беларусі дастаткова ня высьветлена. Сваім жанімствам з польскаю каралеўнаю Ядзьвігаю Ягайла фактычна далучаў не Вялікае Княства да Польшчы, а Польшчу да Вялікага Княства. Вялікае Княства Літоўскае і сваёй тэрыторыяй і сілай было большае за Польшчу. Культура ў Беларусі разьвівалася таксама ня горай, як у Польшчы. У многім у Беларусі яна была вышэйшая, чымся ў Польшчы, і пра гэта мы будзем яшчэ гаварыць. Ягайла, будучы ў Кракаве, не выракаўся свае беларускае культуры, у якой ён быў узгадаваны. Наадварот, ён прывозіў у Кракаў з Беларусі выдатных мастакоў і яны ўпрыгожвалі ягоныя палацы і розныя сьвятыні ў Польшчы. Ягайла ня выракся і свае беларускае мовы. Ён да сьмерці гаварыў пабеларуску. Між іншага, гісторыкі падаюць, што Ягайла, калі быў галодны, меў прывычку гаварыць: «Бруха грае».Праз хрост Жмудзі, трэба думаць, Ягайла ня меў намеру праводзіць палёнізацыю яе, але ўмацоўваць яшчэ" больш самастойнасьць Вялікага Княства, касуючы прычыну частых канфліктаў Вялікага Княства з хрысціянскімі законамі.
Пасьля сьмерці Ядзьвігі Ягайла ажаніўся спачатку з унучкай польскага караля Казіміра Вялікага, пазьней з полькай Альжбетай Граноўскай і ўрэшце з Гальшанскай князёўнай Сонькай, з якой меў двох сыноў Уладыслава і Казіміра. Кн. Сонька была шчырай патрыёткай нашага краю, сыноў сваіх узгадоўвала ў духу любові да Беларусі і не малую ролю адыгрывала ў палітыцы, робячы ўплыў на Ягайлу, які стаўся нават староньнікам каранацыі Вітаўта на караля Вялікага Княства.
Дзейнасьдь кн. Сонькі Гальшанскай, як і дзейнасьць Ягайлы, чакае яшчэ на свайго беларускага гісторыка.
ХІІІ
Прычыны ўзросту Вялікага Княства.— Нацыянальны склад Княства: беларусы, летувісы, украінцы, палякі, расейцы, немцы, татары, жыды.— Дачыненьні з суседзямі: немцамі, татарамі, расейцамі і палякамі.
Магутным і запраўды вялікім Княства Літоўскае сталася ня толькі дзякуючы заваяваньням розных земляў, ня толькі дзеля таго, што яно мела вялікую вайсковую сілу і выйгравала войны з сваімі суседзямі, але таксама і дзякуючы вялікім культурным беларускім уплывам і вялікай мудрасьці і тактоўнасьці беларускіх князёў. Першым чынам адбывалася задзіночаньне беларускіх земляў, да чаго натуральнай дарогай імкнуўся ўвесь беларускі народ, маючы аднолькавую культуру, рэлігію і эканамічныя асновы. Задзіночаньне ўсіх княстваў, усіх земляў беларускіх стварыла большую сілу, дзякуючы якой можна было даваць адпор чужацкім наступам. Адбывалася яно пад агульным клічам: «Мы старыны ня рухаем, навіны ня ўводзім», што значыла, што кажнаму княству, кажнай зямлі была гарантаваная свабода звычаяў і парадкаў, якія існавалі ў ім. Такім парадкам, кажная зямля, якая далучалася да задзіночанага беларускага гаспадарства, захоўвала свае мясцовыя прывілеі і ня толькі нічога ня траціла, а мела ў разе патрэбы дапамогу. Агульным жа злучвом усіх земляў, аднае цэласьці, была асоба вялікага князя.
Дзякуючы такім шырокім асновам у межах беларускага гаспадарства апынуліся ня толькі беларусы, але летувісы (жмудзіны), а таксама і ўкраінцы. Палякоў і расейцаў да XV стагодзьдзя ў Беларусі, можна сказаць, зусім ня было. Яны зьявіліся ў пазьнейшых часох і то ў невялікай колькасьці. Затое было крыху ў Беларусі немцаў. Так, прыкладам, была цэлая нямецкая калёнія ў Смаленску, Полацку, а нават і ў Віцебску. Былі таксама немцы, пераважна купцы, у Вільні і Менску.