Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 62
Перейти на страницу:

У Індыі, з аднаго боку, шануюць змея Шэшу з дзвюма рукамі, які стварыў свет і служыць ложкам для бога Вішну, а з другога боку, герой Ведаў Індра змагаецца і забівае змея Урытру, які «не чалавек і не бог», але надзвычай магутны і трымае ў сабе, «закрывае» усю зямную ваду. На нашу думку, такая супярэчнасць індыйскай міфалогіі абумоўлена розным стаўленнем да змеяў з боку розных расаў Індыі, што насялялі краіну: белыя арыйцы — стваральнікі Ведаў — успрымалі гадаў выключна адмоўна, а вось для чорнай, абарыгеннай у Індыі, расы — дравідаў — якраз быў характэрны культ змеяў [14, 283].

Паданні пра Сусветнага Змея, які трымае на сабе свет, на якім стаіць сама Зямля ці які абкружае яе, сустракаюцца ў многіх народаў і датуюцца прыкладна ІХ тыс. да н. э. Ва ўсялякім разе, запісаныя намнога пазней, яны згадваюць менавіта гэты час — праз тры тысячагоддзі пасля катастрофы. У далейшым людзі асвоіліся пасля катаклізму, размножыліся, набылі адчуванне сваёй моцы і перасталі баяцца змеяў, што раней гаспадарылі на планеце. Праўда, у міфах шматлікіх народаў змеі — настаўнікі чалавецтва. Так, у эвенкаў змей Дзябдар разам з мамантам удзельнічаў у стварэнні свету, а потым лячыў хворых. Вьетнамскі Лак вучыў людзей вырошчваць рыс, разводзіць шаўкавіцу, стварыў першую дзяржаву. На тэрыторыі Мексікі адкрылі надзвычай старажытны ацтэкскі рэльеф, на якім паказаны жрэц, што адпраўляе рытуал пад непасрэдным прыглядам агромністага Змея. У вераваннях многіх амерыканскіх народаў змеі — менавіта творцы і настаўнікі людзей [45, 24]. Прычым яны не толькі дапамагалі людзям, але і кіравалі імі. Так, у Фінікіі ўладарылі цары-змеі. Адзін з іх — Кадм — пераплыў мора і заснаваў у Грэцыі горад Фівы. Ён жа даў грэкам алфавіт, якім яны карыстаюцца да сёння, ды і наш, кірылічны, на яго аснове створаны. Грэчаскі бог медыцыны Асклепій (Эскулап) спачатку быў змеем, пасля набыў антрапаморфны воблік, але захаваўся ў сімволіцы ўсіх аптэк на зямлі ў выглядзе змяі над кубкам з атрутай, якая ў малых дозах валодае лекавымі ўласцівасцямі. Некалькі змяіных пакаленняў уладарылі ў Афінах, ды і пазней апякунку горада багіню мудрасці Афіну заўсёды суправаджаў змей Эрэхтэйон. Яму нават прысвечаны маленькі, але незвычайны па архітэктурных асаблівасцях, храм на Акропалі, у якім будаўнікі ўпершыню ў свеце ў якасці калонаў скарысталі карыятыды — скульптуры, што ўвасаблялі маладых дзяўчат.

Старажытныя паданні армян сцвярджаюць, што каля свяшчэннай гары Арарат пасяліліся нашчадкі разумных змеяў — вішапаў, а на вяршыні гары жыве сам Змей-цар. У Індыі змеепадобныя Нагі лічыліся мудрацамі і жылі ў падземным царстве, дзе валодалі незлічонымі скарбамі. Увогуле ўсе змеі сцераглі нешта надзвычай каштоўнае: напрыклад, руны, якія былі запісаны на скандынаўскім Сусветным Дрэве Ігдрасілі, або Залатое Руно (тыя ж руны на пергаменце), што здабыў грэчаскі герой Ясон (з дапамогай закаханай у яго Медеі), або залатыя яблыкі Гесперыд, або скрыжалі, на якіх былі запісаны лёсы багоў і людзей (іх сцярог іранскі змей Кінгу). Падобна на тое, што скарбы, якімі валодалі змеі, мелі, хутчэй за ўсё, нематэрыяльную каштоўнасць, а былі таемнымі ведамі, пакінутымі ранейшай цывілізацыяй яшчараў. Міфы пры гэтыя скарбы склаліся, відаць, тады, калі людзям і змеям жыць побач ужо стала немагчыма. Людзей раздражняў веліч гадаў, ды і выгляд іх выклікаў агіду; змеі ж стаміліся ад чалавечай мітусні, якая не стасавалася з іх меланхалічным тэмпераментам. Яны перамясціліся ў пячоры, падзем’е, залеглі на рачном ці марском дне. Мы пісалі ў папярэднім нарысе, што шматлікія сустрэчы з марскім змеем зафіксаваны дакументальна, значыць, звесткі пра іх ужо пераходзяць з разраду міфаў у гістарычную рэальнасць.

Змеяў і драконаў у эпасе многіх народаў часта блытаюць, называючы адных імёнамі другіх. Можа быць, гэта родзічы, хоць і не блізкія. Хутчэй за ўсё, змеі — старэйшыя, бо ў касмаганічных міфах вельмі часта сустракаецца Сусветны Змей, што жыў ў пачатку часоў. Большасць герояў еўрапейскіх народных эпасаў і казак змагаюцца ўсё ж з драконамі, хоць у славян традыцыйны персанаж па-ранейшаму — Змей Гарынавіч. Вырашыць праблему тоеснасці ці адрознення змеяў і драконаў пакуль немагчыма. Некаторай падказкай (хто быў раней) можа быць карэйскі міф пра змея Імугі. Ён шмат-шмат гадоў нерухома праляжаў на марскім дне, пасля трансфармаваўся (?), ператварыўся ў дракона і ўзнёсся на неба [71, І, 512]. Але што на самай справе гэта азначае — невядома. Менавіта драконаў чамусьці асабліва шануюць на Усходзе. Белая ж раса, што засяліла прасторы Еўразіі, жыць побач з імі не пажадала. Думка некаторых навукоўцаў, што для арыйскіх народаў менавіта змяя сімвалізавала ўсходніх захопнікаў-качэўнікаў, нам здаецца наіўнаю. Залішне многа фактаў, якія сведчаць пра страх і пракланенне перад сапраўдным, а не сімвалічным змяіным народам з боку аўтахтонаў Еўропы, Азіі, Амерыкі, Аўстраліі.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)