Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 73
Перейти на страницу:

— Што мне ўсё жыццё тырчаць пад гэтым дрэвам? — раззлаваўся Арцін.

— На жаль, так, — падвынікаваў мудры кот.

Ён пашкроб лапай за вухам, потым выпрастаў на мордачцы вусы і дадаў:

— Пакуль мы не прыдумаем, як табе дапамагчы.

— Ну вось. Казала ж я табе, не спрачайся з вучонымі звярамі, не еш гэтых ягад, — сказала Алеолла.

— Нешта тут не так... — падумаў услых Арцін. — Ягады занадта ўжо горкія.

— Я думаю, — адказаў кот, — усе таму, што яны яшчэ не саспелі. Нейкае пустое шчасце ты адчуў і нейкім пустым смехам заліваўся. Гэтыя жоўтыя ягады павінны быць салодкімі, але не такімі, як чырвоныя — чыста салодкімі — яны павінны быць салодкімі, але з маленькай гарчынкай, таму што чыста салодкае шчасце — гэта таксама няпоўнае шчасце.

— Ну, так. Напэўна, ты слушна кажаш, — Арцін упершыню пагадзіўся з катом.

А кот задумаўся. Пашкроб за другім вухам — нешта ўяўляў і, нарэшце, пачаў казаць:

— Значыць так, заўтра мы з Алеоллай спусцімся ў горад Палац Садоў. Я думаю, там мы знойдзем тое, што табе, віцязь Арцін, дапаможа. А пакуль давядзецца пасядзець пад гэтым дрэвам. Толькі не адчайвайся і часу дарма не губляй. Паспрабуй высветліць, што ж ўсё-ткі перашкаджае шаўкоўніцы набрацца сіл, і што не дае ягадам цалкам наліцца. І помні, назіранне — шлях да спазнання.

Арцін засмуціўся, аднак імкнуўся не падаваць выгляду.

— А што мне рабіць? — спытала Алеолла.

— Ну, для пачатку даць мне яшчэ сыру, каб лепш думалася, — сказаў кот і выявіў падабенства ўсмешкі.

— Калі ласка, бяры.

Кот падчапіў кіпцюром працягнуты яму сыр, адкусіў добры кавалак, і, жуючы, вымавіў:

— А цяпер нам неабходна набраць жоўтых ягад і прыгатаваць з іх араматычны алей. Толькі ні ў якім разе нельга яго самім глыбока ўдыхаць. Вось, бачыш, Алеолла, пад коранем гліняны чарапок, падобны да пабітага старажытнага глячыка? Гэта маленькая араматычная лямпа. Калі-небудзь чулі пра такія? Яна адначасова і святло дае, і водар. У ёй калісьці жыў катовы джын Шэрадар. Калі я быў кацяняткам, я падняў гэтую лямпу з мора. Менавіта джын Шэрадар навучыў мяне размаўляць на чалавечай мове, чытаць думкі людзей, а галоўнае — думаць правільна.

— А дзе цяпер кот-джын? — спытала Алеолла. — Мабыць, ён зможа дапамагчы Арціну?

— Не. Ён цяпер у адпачынку.

— А калі яго адпачынак заканчваецца?

— Цяпер палічу... — кот прымружыў адно вока і палічыў у розуме, — роўна праз тры тысячы пяцьсот сарок восем гадоў, чатыры месяцы, шэсць дзён, дзевяць гадзін, дваццаць тры хвіліны і дванаццаць секунд.

— Нешта доўга.

— Доўга. Таму трэба ўсё рабіць самім.

Кот сеў, нібы ёг, скрыжаваўшы заднія лапы, і даеў пакінуты кавалачак сыра. Алеолла і Арцін таксама перакусілі.

— За працу! — натхнёна вымавіла Алеолла.

Юнак і дзяўчына набралі жоўтых ягад, каменем адціснулі з іх у гліняным чарапку алей і залілі ў лямпу. Кот ім таксама дапамагаў. Арціну больш не хацелася з ім спрачацца.

— Сумесная праца збліжае, — зазначыў кот, — таму давайце я вас буду знаёміць.

— З кім? — са здзіўленнем спыталі Алеолла і Арцін.

— Як з кім, — бліснуў вачамі кот, — з сабою.

— Ах, так, — збянтэжылася Алеолла, — мы ж самі табе не прадставіліся. Я.

— Добра, добра, я вас ужо сам сабе прадставіў. Ты яснапанна Алеолла. А ты віцязь Арцін. Цяпер вам час прадставіць і сябе, — кот прыняў ганарлівую паставу і выразна прамовіў:

— Мяне клічуць Міамурмарор.

— Вельмі прыемна, Міамурмарор, — зрабіла рэверанс Алеолла.

Арцін паціснуў кашэчую лапу.

— А чаму ты нас увесь час павучаеш? — спытала дзяўчына.

— Я не толькі вас павучаю. Я павучаю ўсіх, хто можа павучацца. Вось бачыш, аказалася, віцязь Арцін можа. Не так хутка, як ты, але ўсё ж можа. Праўда, цяпер яго памылку трэба выпраўляць нам... Калі я, кот Міамурмарор, мурлыкаю, у вас, людзей, з’яўляюцца разумныя думкі. Але часам трапляюцца людзі, у якіх — мурлыкай не мурлыкай — разумных думак ніколі не з’явіцца. Асабіста я з такімі не магу доўга знаходзіцца побач. А вось мой стрыечны брат, кот Варгін, дарэчы, ён ваш зямляк, вельмі добра ў жыцці ўладкаваўся. Сам такі бліскучы, чорны з серабрыстым адлівам і тоўсты-тоўсты. Заўсёды сыты. Ён наўмысна адшуквае пустагаловых людзей і пачынае ім вуркатаць. А вы ж ведаеце, што ў такіх людзей, замест разумных думак усялякія мухі, прусакі і нават мышы ў галаве заводзяцца. Людзі пра такога чалавека так і кажуць — у яго тараканы ў галаве. Ну вось, кот Варгін пачынае вуркатаць, людзі засынаюць, а гэтыя мухі, прусакі альбо мышы палохаюцца кацінага голасу і выпаўзаюць праз ноздры ці вушы. А Варгін толькі гэтага і чакае. Ён хоп! — лапай зловіць, паесць, паесць. Вось і сыты заўсёды. А я вось мух неяк не люблю, прусакоў увогуле трываць не магу, ды і мышэй лавіць нешта не па мне. Лепш сырам паласавацца і малачком запіць.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)