Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 379
Перейти на страницу:

У той дзень ён у школу не пайшоў, а пабег да свайго сябра – вужыка. А той ужо чакаў яго, грэючыся на пні – на сонцы. Набліжалася ўжо здзвіжанне, і Васіль баяўся, што можа не заспець свайго сябрука – мог запаўзці на зіму ў сваю нару.

З ім гуляў цэлы дзень, сваволіў, смяяўся, хаваючы за смехам свой прыгнечаны настрой.

– Цяжка мне, вужык! – прызнаваўся ён. – Так цяжка, што і спасу няма. З-за Рыты, з-за яе бацькі. З-за несправядлівасці. І чаму жывуць на зямлі жорсткія і злыя людзі? Чаму іх не карае Бог?

З вужыкам і прыйшоў раніцай у школу.

Зайшоў у настаўніцкую, падышоў да завучыхі, спытаў знарок фамільярна:

– Лёдзя, а я ставіў свой подпіс пад пісьмом? І Рыта не ставіла, і не пісала тое пісьмо.

Яна сумелася, пачырванела ад нахабнасці вучня, акінула позіркам настаўнікаў, што былі ў настаўніцкай – шукала падтрымкі:

– Мы ж пра ўсё дамовіліся тады пасля ўрокаў. І ты нічога не гаварыў супраць.

– Але ж я і не гаварыў “за”. Ці не так?

– Гэта не мае аніякага прынцыповага значэння.

Настаўнікі знарок адвярнуліся, як не хацелі назіраць за сцэнай, якая адбывалася на іх вачах.

– Не мае? Ах, не мае?

Ён выняў з кішэні картовага пінжачка руку, раскрыў далонь і паднёс да твару. Вужык рэзка ўзняў галаву і, здаецца, гатоў быў дзеўбануць завучыху ў нос…

Лёдзя ўскрыкнула, а потым моцна закрычала, ускочыла на стол. А потым асунулася, упала на журналы і сшыткі, няўцямны позірк яе гаварыў, што яна блізкая да таго, каб страціць прытомнасць, а мо і насамрэч самлела…

– Змяя ты, і брат твой – падкалодны змей, і ўсё ваша кодла гадзючынае! – крыкнуў скрозь слёзы Васіль, укінуў запазуху вужыка, – то вы настрачылі данос на Міхася Пятровіча, мне твой брат прызнаўся, пацвердзіў… Не верыш, спытай яго… Будзе вам кара – Бог усё бачыць і чуе!

Ён ляснуў, што было сілы, дзвярыма, выбег у калідор, а пасля і на вуліцу…

Бег у лес, бег туды, дзе жыў яго вужык, бег, каб упасці на зямлю і выплакацца, пра ўвесь свой боль расказаць вужыку, папрасіць у яго парады і помачы…

Разрывалася дзіцячае сэрца ад невыноснага болю, не ведаў, куды падзець сябе, дзе знайсці паратунак…

Назаўтра Васіля Зубрыцкага, вучня шостага класа Крушніцкай васьмігодкі, выключылі са школы.

А яшчэ праз тыдзень Лёдзю прызначылі дырэктарам.

І праз колькі дзён стала вядома, што ў далёкай тундры, дзе зняволеныя крыжавалі лес, на Калыме, не стала Міхася Крупы – разарвалася сэрца.

Праз нейкі час незнаёмы чалавек прыехаў да жонкі дырэктара школы. Яна якраз дома была – адна, без дзяцей.

– Наталля Пятроўна, я з вашым мужам доўгі час быў побач. Не стала яго на маіх вачах… Ён для вас употай пісаў пісьмо. Доўгі час пісаў. Які ён быў у вас разумны чалавек і адукаваны! Вечарамі, калі быў вольны час, мы ўсе прасілі яго, каб чытаў нам што-небудзь… Ад рускіх мы чулі Пушкіна і Дастаеўскага, ад украінцаў – Тараса Шаўчэнку, а Міхаіл Паўлавіч нам чытаў Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча…

Наталля Пятроўна скрушна маўчала, слухала. Слёз не было – яна даўно выплакала ўсе.

Ён паклаў перад ёю тоўсты пакунак-канверт з карычневай паперы, якой абгортваюць на пошце бандэролі.

– У канверце яшчэ і гадзіннік – “Победа”. Ён прасіў, каб вы аддалі яго Васілю Зубрыцкаму – яго лепшаму вучню. Калі вам цікава ведаць падрабязна і больш пра Мішу, то я магу расказаць. Але не сёння. Праз нейкі час магу прыехаць.

Жанчына ў знак згоды пахітала галавой. У яе ад нечаканасці не было сіл гаварыць, горла сціснуў даўкі камяк.

– А цяпер мне пара. Даруйце, што растрывожыў вам сэрца. Мы ганарыліся вашым мужам, ганарыліся, што на Беларусі ёсць такія вялікія людзі. Вялікія педагогі. Шчырыя, таленавітыя… А яму я жыццём абавязаны. Але то ўжо іншая размова…

Незнаёмы ўстаў з табурэткі, не ведаў, што больш сказаць жанчыне. Падышоў да фатаграфій, што віселі на сцяне пад шклом у драўляных рамках. У цэнтры было фота нявесты Наталліі і жаніха Міхася.

– Божачка, якая прыгожая пара!… – уздыхнуў мужчына. – Маліцца на такіх людзей трэба, а яны, душагубы… Нелюдзі… Я пайду, Наталля Пятроўна. Не праводзьце мяне. Ведаю, што ў вас на сэрцы…

Калі ён падышоў ужо да дзвярэй, жанчына, перасільваючы сябе і ўнутраны боль, папыталася:

– Як зваць цябе, чалавеча?

– Цёзкі мы з вашым мужам. Міхал Генрыхавіч я. Фіцнер.

– Дзякуй вам за ўсё, Міхал Генрыхавіч!

Ён ужо праходзіў паўз вокны – відаць была яго галава. Быў ён белы-белы, як пакрыты срэбрам. А гадоў яму было, як вызначыла Наталля Пятроўна, пад сорак. Мо трошкі больш…

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)