Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 62
Перейти на страницу:

Праўда, магчыма, гэты вобраз — увогуле не нашага вымярэння, а іншага — паралельнага свету, і не матэрыяльная істота, а энергетычная, якой наша псіхіка надала больш-менш звыклыя формы.

Вобраз, як бачым, выключна складаны і цікавы. Нездарма эзатэрычная іудзейская традыцыя сцвярджае, што самае глыбокае значэнне таямніцы дракона не паддаецца разгадцы…

Змяя

Наконт каласальнай распаўсюджанасці вобраза змяі ў міфалогіі і культуры чалавецтва ў аўтара дадзенай работы ёсць некалькі версій. Адна з іх, так бы мовіць, фізіялагічная. Нагадаем, што канструкцыя мозга чалавека шматслойная. Яна ўключае ў сябе як мінімум тры эвалюцыйна разначасавыя пласты — мозг рэптыліі (!), мозг млекакормячага і ўласна чалавечы мозг (кара вялікіх паўшар'яў). І кожны пласт нясе адпаведную інфармацыю — пра саматычную і псіхічную канстытуцыю тых істот, што насялялі нашу планету ў пэўныя эпохі. Якім чынам здымаецца (счытваецца) гэтая інфармацыя — нам невядома. Але ў змененых станах свядомасці (напрыклад, у снах) яна нейкім чынам усплывае на паверхню ў выглядзе архетыповых вобразаў. Прычым вобразы і нават сюжэты, з імі звязаныя, у прынцыпе аднолькавыя ва ўсіх людзей і ва ўсе часы. Няма, відаць, чалавека, якому хоць бы раз у жыцці не снілася змяя. Змяя ў такога кшталту снах, уласна кажучы, — сам чалавек, нейкія прыхаваныя нетры яго псіхікі. Паводле юнгіянцаў, «сны пра змеяў — папярэджанне пра зло ў розных яго выглядах і формах» [58, 136]. Але можна пайсці ў разважаннях яшчэ далей. Сама малекула ДНК — дваістая спіраль, падобная да кадуцэя бога Гермеса з дзвюма змейкамі. Сперматазоід — таксама змяісты. Акт зачацця мог быць увасоблены ў міфах, дзе дзейнічаў змей, — гэта ўжо версія галандскага вучонага Ф.Б. Кёйпера [52, 112–146].

Яшчэ адна версія — прыродная: у выглядзе змяі маглі быць увасоблены розныя прыродныя з'явы: навальнічная хмара, смерч, метэарыт, вывяржэнне лавы з вулкана, ледавік, рака і пад. Пра гэта пісаў буйнейшы міфолаг яшчэ ХІХ стагоддзя А. Афанасьеў.

Ёсць і трэцяя — найноўшая — гіпотэза, якую мы называем цывілізацыйнай. Але каб пачаць пра яе гаворку, неабходна нагадаць тэорыю ўзнікнення жыцця на Зямлі. Біясфера на планеце щзникае, можна меркаваць, тры мільярды год таму. 570 млн. год назад пачалася палеазойская эра, якая прыкладна ў 270-мільённалецці замянілася мезазоем, што цягнуўся 173 мільёны год. Тыя часы мы адлічваем сотнямі мільёнаў гадоў па той прычыне, што не ведаем пра іх нічога або ведаем надзвычай мала. У межах такіх агромністых перыядаў маглі ўзнікнуць, надзвычай павольна развівацца і знікаць розныя цывілізацыі — не абавязкова чалавечыя.

Вядома, як доўга пануючым класам сярод жывых істот на Зямлі былі паўзуны. Яны авалодалі воднай прасторай, сушай і нават нябёсамі. У юрскі перыяд яшчары — сапраўдныя гаспадары планеты. Яны ўражваюць сваёй магутнасцю, разнастайнасцю відаў і жыццёвай сілай. Нават калі развіццё гэтых халоднакроўных ішло надзвычай павольна, усё роўна за дзесяткі мільёнаў гадоў яно павінна было прывесці да заканамернага выніку — узнікненню розуму. Прыродныя катастрофы, што здараліся ў гісторыі планеты неаднойчы і знішчалі большую частку фаўны, якраз садзейнічалі выжыванню самых разумных істот.

Можна меркаваць, што яшчары перажылі ледавіковы перыяд, а таксама нейкі касмічны катаклізм ХІ тыс. да н. э., і некаторы час, пакуль людзей было мала, уладарылі на Зямлі. У старажытным егіпецкім папірусе пад назвай «Аповесць пра пацярпеўшага караблекрушэнне» (2000 г. да н. э.) распавядаецца аб сустрэчы героя з прадстаўніком намнога больш развітай культуры змеяў. Змей скардзіцца занесенаму на востраў чалавеку, што ўсе яго родзічы загінулі ад упаўшай зоркі, і ён астаўся адзін. Яму самотна, цяжка, сумна. Валодаючы дарам прадбачання, агромністы змей даўжынёй 30 лакцей (прыкладна 15 м) прадказаў падарожніку яго будучае, якое спраўдзілася [19, 288]. Паданне надзвычай цікавае тым, што згадвае і пра катастрофу, якая адбылася, хутчэй за ўсё, па прычыне падзення на Зямлю асцяроіда, і пра разумных яшчараў.

У згаданым унікальным літаратурным творы адчуваецца аўтарская сімпатыя да прадстаўніка загінуўшай цывілізацыі. З другога боку, у міфалогіі Старажытнага Егіпта, для якой характэрны выключна развіты культ сонца, каласальны змей Апоп — якраз супраціўнік бога сонца Ра. Апоп уладарыў над неабсяжным падземным царствам, плаваў па падземным Ніле (а Ра — па нябесным) і ўсяляк імкнуўся перашкодзіць узыходжанню сонца раніцай, але нязменна цярпеў паразу.

Змеі ва ўсіх міфалогіях — жыхары падзем’я, марскіх глыбінь ці горных пячор. Літоўская назва такога змея Дугнай нават суадносіцца са словам «дно», а сербская — Бадняк — з «адам».

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)