Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 37
Перейти на страницу:

Варта заўважыць: В. Савіч Заблоцкі, сымпатызуючы польскай культуры, мусіў бы, як і В. Дунін Марцінкевіч, пісаць пад уплывам «сылябічнае» традыцыі, але тут мы бачым перавагу «сыляба тонікі». Чаму? Пэўна што выхаваньне пад наглядам расейскага генэрала, навучаньне ў Пецярбурзе не мінуліся для паэта марна і наклалі свой адбітак на яго рытмавыя стэрэатыпы, якія пазьней ускладніліся пад уплывам беларускага фальклёру і польскае літаратуры. Так ці гэтак, а структуры, «выгадаваныя» ў «сылябіцы», арганічна ўліваюцца ў «сыляба тоніку», яшчэ больш «прыгладжваюцца», выроўніваюцца і натуральна функцыянуюць пад новаю шыльдаю.

Спакваля для выраўненага дванаццаціскладовіка адзінаю прызнанаю мадуляцыяй становіцца выбух, што гаворыць пра сьведамую арыентацыю яго аўтараў на харэевую канвэнцыю. І толькі старанна вытрыманая мэдыяна ўсё яшчэ нагадвае пра «сылябічнае» паходжаньне памеру. У гэтым пляне паказальны наступны ўрывак:

Ні сатрапны бразгат // царскіх эскадронаў, Ні крывавы тупат // панскага глумленьня Не спынілі крокаў // слаўных пакаленьняў Да свабоды мужнай, // сонцам азаронай. Піліп Пястрак

Хіба толькі заходнебеларускі паэт мог узяць для санэту такі памер, як цэзураваны шасьціступовы харэй, які сягае канону «сылябічнага» дванаццаціскладовіка. Але зь іншага боку, толькі паэт, выхаваны на традыцыях расейскае «сыляба-тонікі», мог праз чатырнаццаць радкоў ня ўжыць жаднага пераліву. Такая дваістасьць — вельмі характэрная рыса беларускае паэзіі пачатку ХХ стагодзьдзя, калі і традыцыйныя польскія, і новыя расейскія культурныя ўплывы ўраўнаважваюцца ды на хвілю застываюць у нейкім няўстойлівым, але надзвычай плённым сынтэзе. Зрэшты, у розных аўтараў яны па-рознаму вар’ююцца. У заходнебеларускай паэзіі 1920–1930-х гадоў яшчэ досыць часта можна было натрапіць на інвэрсіяваны верш узору XIX стагодзьдзя:

Кінь жа ты дзіцятка // б я з м а т к і у полі,

Дай яму і цацак // і яды даволі –

Крыху пагуляе, // а пасьля пачне

Клікаць сваю родну // з плачам да сябе.

Тарэса

Калі пры чытаньні Тарэсы не пільнавацца цэзуры, дык яе верш, як даўней верш Дуніна-Марцінкевіча ў вачох Багдановіча, падасца занадта грувасткім. І ўсё ж, арыентацыя на польскую культуру тут узглядная: паэтка яўна ўсьведамляла рытмавыя мажлівасьці беларускае празодыі і таму праводзіла пасьлядоўную, хоць і няхітрую альтэрнацыю простых ды тупых кляўзулаў.

Славянскія мовы, у якіх няма фіксаванага націску, менавіта за кошт кляўзулаў дазваляюць багата вар’яваць рытмы, так што ў рамах творчасьці аднаго паэта ці паэзіі ў цэлым яны ствараюць уражаньне разнастайнасьці, адначасна, у абсягах вершу, захоўваючы інварыянтнасьць, якая робіць іх напеўнымі. Як бы па-рознаму ні выглядалі гэтыя вершы, перад намі адзін рытмавы тып, той самы інварыянт:

Я иду долиной, // на затылке кепи, В лайковой перчатке // смуглая рука. Далеко сияют // розовые степи, Далеко синеет // быстрая река. Сяргей Ясенін

І, адпаведна:

Есть одна хорошая // песня у соловушки — Песня панихидная // по моей головушке. Сяргей Ясенін

Ведама, падобным формам, пазбытым пераліваў, можна закінуць у віну іх «манатоннасьць». Але тут ужо нічога не паробіш, паэту трэба выбіраць: або напеўнасьць, або шырыня мадуляцыяў.

Дарэчы, апошні прыклад, як можна заўважыць, гэта той самы адменьнік «шасьціскладовіка» (толькі ўжо пасьлядоўна ўнармаваны і «здвоены»), які мы бачылі раней на прыкладзе з Паўла Васільева. Аналягічны верш, куды больш арганічны, г. зн. у меру вар’яваны выбухамі (першыя паўрадкі 1-га і 2-га радкоў) ды пералівамі (другі паўрадок 4-га радка), можна сустрэць і ў беларускай паэзіі — фактычна гэта адпаведнік ваганскага вершу:

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)