Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 73
Перейти на страницу:

Арцін накіраваўся да шаўкоўніцы з чырвонымі ягадамі.

— Ха-ха! Я думаю, гэта яна! Ха-ха! Чацвёртага не дадзена... Ха-ха! — Арцін адкусіў чырвоную. — Сапраўды! Ха-ха-ха! Салодкая! Якая салодкая! Вось гэтых ягад нам і трэба назбіраць.

— Калі задачка лёгка вырашаецца, заўсёды варта пераправерыць, — параіў кот.

— Лёгка, а-ха-ха! Усё проста, ха-ха-ха! Салодкая — ха-ха-ха, смачная — ха-ха-ха!

Арцін стаў хутка збіраць чырвоныя ягады ў свой капялюш.

— Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! — яму стала так весела, ён проста заліваўся смехам. — Ха-ха-ха! Усіх ашчаслівім! Ха-ха-ха!

— Што гэта з табой? — занепакоілася Алеолла.

— Нічога! Ха-ха-ха! Добра! Ха-ха-ха! Весела! Ой, не магу, усім будзе весела! Ха-ха-ха! Го-го-го! Усім! Ха-ха-ха! На, паясі чырвоных... Ха-ха-ха! — весялосць проста перапаўняла юнака.

— Не, не буду. Што гэта з ім? — устрывожылася Алеолла.

— Што-што... Ён абраў метад спроб і памылак, — насупіўся кот — паспрабаваў і памыліўся. Карацей, аб’еўся шчасцем.

— І што цяпер рабіць?

— Што рабіць, што рабіць... Трэба нейтралізаваць лішняе шчасце, якое ён з’еў.

— Ха-ха-ха! Го-го-го! Нейтралізаваць! Ха-ха-ха! — працягваў заходзіцца смехам Арцін.

— Як гэта? — перапытала ката Алеолла.

— Нейтралізаваць — значыць, зрабіць так, каб лішняе шчасце ў яго арганізме перастала дзейнічаць.

— А! Я зразумела! Трэба, каб ён больш з’еў фіялетавых альбо жоўтых ягад. Фіялетавыя — кіслыя — гэта ягады смутку. Жоўтыя — горкія — значыць, гэта ягады гора. Арцін паесць іх і нейтралізуе лішняе шчасце...

— Скажам, гэта не зусім так, — задумаўся кот. — І мой хвост не так і прост. Гэта была б залёгкая задача. Напрыклад, я ніколі не чуў, што тут растуць дрэвы гора альбо смутку. А ваш знаёмы мастак вам пра гэта казаў?

— Ха-ха-ха! Хвост не прост! Хвосцік не просцік! Хвасток не прасток! Ха-ха-ха! — смяяўся Арцін.

— Не, мастак пра гэта не гаварыў, — адказала Алеолла.

— Значыць так, мы ведаем насамрэч толькі адно: нейкая з гэтых трох шаўкоўніц — шчасцядайная, — разважаў кот. — І нам вельмі-вельмі трэба зразумець, якая менавіта.

Раптам кот прыскокнуў да Арціна, зубамі выхапіў у яго капялюш з чырвонымі ягадамі і пабег.

— Гэй! Стой, а-ха-ха! — закрычаў Арцін і кінуўся ўслед за катом. — А-ну, аддай капялюш! Ха-ха-ха!

Кот заскочыў на шаўкоўніцу з фіялетавымі ягадамі.

— Аддай, табе кажу, ха-ха-ха! Аддай, ану! — Арцін паспрабаваў заскочыць на дрэва, але ад гэтага яму стала яшчэ смяшней. — Угу-гу! Га-га-га! — ён схапіўся за жывот.

Тады кот саскочыў на зямлю і перабег на шаўкоўніцу з жоўтымі пладамі. Арцін — за ім.

І як толькі юнак апынуўся пад кронай гэтай шаўкоўніцы, ён зрабіўся сур’ёзным і прамовіў:

— Гэй, ты, кот-абармот, як я пагляджу, ты робішся ўсё больш і больш нахабным.

— Усё ясна, — мармытнуў кот.

Ён спусціўся з дрэва і аддаў Арціну капялюш.

— Чырвоныя ягады можаш есці спакойна, а вось жоўтыя, пад якімі стаіш, лепш не чапаць...

— Дык што табе ясна? — спытала Алеолла.

— Вось гэта і ёсць тая самая шаўкоўніца шчасця, — кот лапай паказаў на дрэва, пад якім стаяў Арцін.

— Гэтая? Горкая? — засумняваўся будучы віцязь.

— Ну, так.

— З чаго ты гэта ўзяў? — пацікавілася Алеолла.

— А вось, глядзі. Гэй, віцязь Арцін, выйдзі з-пад дрэва, — папрасіў кот.

— Навошта гэта?

— Ну, выйдзі, калі просяць.

Арцін зрабіў крок з-пад кроны шаўкоўніцы з жоўтымі ягадамі і тут жа пачаў смяяцца.

— Ха-ха-ха. Што гэта са мной! Ха-ха-ха!

— Давай назад! — усклікнула Алеолла.

Ён зрабіў крок назад у цень шаўкоўніцы і тут жа перастаў смяяцца.

— Ну што, зразумелі, нарэшце? — прамурмуркаў кот.

— Ну, амаль... Хоць не зусім.

— Добра, растлумачу, — кот важна падняў хвост і пачаў павольна хадзіць паміж Алеоллай і Арцінам. — Я заўважыў, што Арцін стаў смяяцца яшчэ да таго, як паеў чырвоных пладоў.

— Так-так, сапраўды, я таксама гэта заўважыла, — пагадзілася Алеолла.

— А я нічога не заўважыў, — надзьмуўся Арцін. — Мне што, проста так нельга пасмяяцца?

— Смяяцца-то можна. Але сам ведаеш, смех без прычыны прыкмета каго? — раззлавана прамовіла Алеолла.

— Як толькі ён пачаў смяяцца, — працягнуў кот, — я зразумеў, што падзейні чалі ягады шчасця, але чырвоных ягад ён тады яшчэ не спрабаваў. Таму застаецца толькі два невядомых, так? Але з двух таксама неяк трэба выбіраць. Па смаку, бачыце, не атрымліваецца. І тут мяне азарыла, — кот ганарліва ўзняў галаву, — дрэва шчасця — гэтае дрэва шчасця, і яно не можа побач з сабою ствараць няшчасце. А лішняе шчасце — гэта тое ж няшчасце. Таму дрэва само павінна лішняе шчасце нейтралізаваць. Вось яно як. Калі ты, Арцін, выходзіш з-пад яго кроны, як быццам з-пад яго апекі, то адразу атручваешся лішнім шчасцем — і ў выніку, ледзь не лопаешся ад смеху. І цяпер ты не зможаш жыць удалечыні ад гэтай шаўкоўніцы. Ты проста памрэш са смеху.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)