Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 379
Перейти на страницу:

Дзед не адыходзіў ад яго – не спаў, сядзеў побач.

Хлапчук прачнуўся і адразу папрасіў піць. Маці прахапілася ад дрымоты, паглядзела на Міхася, позіркам спытала, што рабіць.

– Дай, Мальвіна, вось гэтай вады – з крыніцы. Я набраў спецыяльна для яго… От дзякуй Богу, атрымалася ў нас, хлопча, з табой, атрымалася… А я, дурны, не верыў, ёлкі-маталкі!.. Маці ўзяла ад дзеда бутэльку з-пад сітра, наліла ў кубак і паднесла да губ Васіля. Ён выпіў цэлы кубак і яшчэ папрасіў.

Вочы ў хлопца светлыя, жвавыя, радасныя. У грудзях расла радасць. Як быццам аднекуль вярнуўся і цяпер рады свайму вяртанню.

Не вытрымаў, паглядзеў на сваю нагу з рэзрэзанай калашыной, не вытрымаў, крыкнуў моцна, на ўсю хату:

– Мамка, а мамка, паглянь, якая ў мяне цяпер нага!

Мальвіна падышла да яго, агледзела нагу: і знаку не засталося ад пухліны. Дзіва ды і толькі!

Жанчына заплакала, абняла сына, а потым дзеда Міхася, скрозь слёзы гаварыла:

– Дзякую, дзядулька, ты ж выратаваў мне сыночка!

– Не я, Мальвіна, то Бог вам дапамог. Яму падзяку кажыце.

Стары падняўся з табурэта, паляпаў па назе, стомлена заўсміхаўся, праказаў:

– А ты кажаш – “дахтары, дахтары”… Ёлкі-маталкі… Пайшоў я. Цяпер мне спаць трэба, а ты ўжо не хвалюйся – хвароба адступіла. Ох, ні дна мне ні покрыўкі, ні маладосці ні старосці… Палкі-маталкі… Ну, будзьце! З Богам!

Стары не дазволіў сябе праводзіць. Нішком нырнуў у прачыненыя дзверы, радуючыся, што стварыў цуд.

Апошні ўжо ў сваім жыцці цуд.

15.

На трэці дзень, калі пачаліся заняткі ў школе, пастушок закінуў на гарышча пугу.

– Хопіць ужо, – сказала, як адрэзала Мальвіна, калі да іх наведалася зноў Панцэсіха і другія вяскоўцы, каб яшчэ раз папрасіць хаця б трохі папасвіць статак, упрошвалі, умольвалі, абяцалі павысіць плату ўтрая. – Што ж ён невукам павінен расці? Усё. Няхай хто іншы паспытае гэтага хлеба…

– Мы ў школе дамовімся – завуч дазволіць. – Мы гаварылі з Лёдзяй ужо… Яна не супраць.

– Вось для сваіх дзяцей і дамаўляйцеся, – стаяла на сваім Мальвіна. – А майму вучыцца трэба. Ды і пасля хваробы сілаў яму трэба набірацца.

Пасля апошніх слоў просьбіты замоўклі, моўчкі пайшлі дадому…

Ад дырэктара школы Крупы не было ніякіх вестак.

Куды толькі ні пісала жонка, нічога пэўнага не адказвалі. Рыта прыходзіла ў школу сумная, заплаканая. Не мог глядзець на яе такую Васіль, сам гатоў быў заплакаць, узяць яе боль сабе – так кахаў і шкадаваў дзяўчынку…

– Дзеці, сёння застаньцеся пасля ўрокаў, – папрасіла-загадала пад канец урокаў Леакадзія Гаўрылаўна – была яна ў белай кофтачцы, у чорным пінжаку і такой жа спадніцы. – Будзем пісаць пісьмо.

– Якое пісьмо? – не зразумелі дзеці. – Каму?

– Ліст таварышу Сталіну.

Тэкст пісьма правадыру быў падрыхтаваны загадзя – яшчэ дома. У ім школьнікі павінны былі падзякаваць бацьку Сталіну за шчаслівае дзяцінства, за школу, за тое, што ён умела выкрывае ворагаў народа. Вучні павінны былі яшчэ прызнаць сваю віну ў тым, што не ўгледзелі ў былым дырэктары школы Крупе замаскіраванага ворага народа, які вучыў дзяцей не па школьнай праграме, а вёў антысавецкую прапаганду сярод іх, вучняў…

Ціха ў класе.

Схіліла галаву Рыта. І Васілёк бачыць, як у яе са шчок коцяцца на рукі слёзы – сэрца разрываецца ў яго, і ён ужо шкадаваў, што не забіў тады Рукана, і як было б добра, калі б і Лёдзя плыла з ім у чаўне. То з-за іх плача Рыта, то з-за іх пасялілася гора ў іх хаце…

– А ты не павінна плакаць, Рыта, – падышла да яе завуч школы. Голас у яе ласкавы і амаль пяшчотны, як не матчын, у вачах – сама дабрыня і спагада, рухі ў яе павольныя і плаўныя, ну хоць абраз з яе пішы. – Ты павінна радавацца, што ў вашай сям’і няма больш ворага савецкага народа – і на табе не будзе плямы: дочкі за бацькоў не ў адказе. Вунь як Паўлік Марозаў – роднага бацьку выдаў, бо ён кулак быў. І ты магла б, як Паўлік, раней расказаць нам пра бацьку – Сталін і заклікае нас да пільнасці…

У дзяўчынкі закалаціліся плечы, яна заплакала ўголас, і не магла ўжо стрымацца ад слёз. Нічога не казала ў адказ. Коршакам гатоў быў кінуцца на настаўніцу Васілёк, учапіцца ў яе горла, здушыць, каб яна і не прамаўляла такіх крыўдных і абразлівых слоў.

– Дзеці, мы адправім гэтае пісьмо ў Крэмль. І такое ж дашлем у раённую газету. Гэтым самым мы прадэманструем сваю адданасць таварышу Сталіну – нашаму правадыру і генію ўсяго чалавецтва, і пакажам, што мы з вамі згуртаваныя і моцныя.

Праз два тыдні ў газеце “Сталінскі набат” з’явілася пісьмо школьнікаў Крушніцкай школы.

Сярод подпісаў пад пісьмом было і прозвішча Васіля Зубрыцкага. І Рыты Крупа.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)