Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 233 234 235 236 237 238 239 240 241 ... 254
Перейти на страницу:

За возерам мясцовасць нечакана змянілася — хвойны лес скончыўся, пачалося балота. Праўда, цяпер, у сухую пару, тут было суха — куп’істая імшарына з рэдкімі кустамі крушыны ды алешніку, дробнымі нізкарослымі хвойкамі. Месцамі з-пад ботаў сачылася чорная вада. Вакол была процьма журавінаў — кожная купіна як абсыпана чырванабокімі ягадамі. У пагодным, з рэдкімі аблачынамі небе кружыла наводдаль пара бацяноў, а над галовамі зноў пачалі віцца хмары камароў ды рознае балотнай машкары, ад якой тут стала горш, чым у лесе. Старшына нейкі час спрабаваў адганяць іх веццем, але хутка кінуў — адагнаць іх было немагчыма. Добра, аднак, ім ніхто не спаткаўся, мабыць, тут не было ні людзей, ні якога жытла, падобна, мясціна гэта была зусім не заселеная. Адно — у высокім з аблокамі небе няспынна кружылі бацяны ды зрэдчас, хлопаючы крыллем, нізка праляталі качкі. Учарашняе напружанне ў душы камандзіра апала, хоць турботны неспакой яшчэ заставаўся, але ўжо стала вальней. Цяпер Гусакоў ішоў першы, за ім блізка — Косця, іншыя пляліся зводдаль. Згаладнелыя, раз-пораз нагінаючыся, яны рвалі журавіны. Было горача, нізенькія балотныя дрэўцы ценю давалі мала. Пмнасцёрка зусім прамокла ад поту, Гусакоў расшпіліў яе да апошняга гузіка, ацяжэлы рэчмяшок павесіў на адно плячо, каб трохі ахалонула спіна. У нейкай мясціне сярод балота, дзе дрэўцы здаліся яму болей бухматыя, ён прыпыніўся. Побач пад купкай крушынаў ляжаў звабны цянёк.

— Прывал!

Хутка яны ўсе сышліся ў тым цяньку, паселі радком — тварамі да балота, плячмі да дрэўцаў. Косця па сваёй патрэбе на хвіліну адхінуўся за купіну, а як вярнуўся, Агрызкаў спытаўся:

— А што ты не ў партызанах? Кажуць, у вас жа ўсе, старыя і малыя, ваююць?

Косця памарудзіў, неяк перасмыкнуў не па-дзіцячы абвялым тварам.

— Дык няма як маму пакінуць.

— Не пушчае, ага?

— Не. Бацька пайшоў, дык сказаў — маці памагаць.

— Ну бацька прыйдзе, тады ты пойдзеш. На змену бацьку. Ага?

Косця на тое не адказаў, толькі засмучоным позіркам глядзеў у балотную далячынь, бы маючы намер убачыць бацьку. Туды ж з добрым тварам зірнуў і Агрызкаў.

— Харашо! — сказаў старшына. — Каб яшчэ і пажраць. Кацялочак пярлоўкі. Га, доктар?

— Можа, табе яшчэ і катлет захацелася? — не надта добразычліва прамовіў Тумаш. — Прыйдзем — накормяць. Ужо ў партызанаў пярлоўкі знойдзецца.

— Гэта яшчэ як сказаць! Хаця, канешне, не з пустымі рукамі прыйдзем, праўда, камандзір? — цягнула на размову старшыну. — Цікава, а якія там у вас узнагароды? Медалі, мабыць?

Пэўна, каб надаць важнасць размове, Гусакоў вытрымаў паўзу, пакуль развязаў лямкі рэчавага мяшка. Вялікая кардонная ўпакоўка з узнагародамі была ў поўнай спраўнасці, хіба трохі пакамечаная, але пячаткі на яе баках значыліся выразна.

— Каб ты ведаў, — не толькі медалі. Сем штук Баявога Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава, тры ордэны Леніна…

— А медалі? — цікавіўся старшына.

— Ёсць і медалі. «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені трыццаць восем знакаў, другой ступені — шэсцьдзесят. Восем — «За адвагу» і пяць — «За баявыя заслугі».

— А «За баявыя заслугі» — каму? Папэжэ, мабыць? Ці ў партызанах няма папэжэ? Яны там усе з законнымі жонкамі…

На тое Гусакоў не адказаў — такі паварот гаворкі яму не падабаўся. Што і як у партызан, старшына пабачыць, як прыйдзе на базу. А то гэтыя роспыты былі надта падобныя на правакацыю.

— Да-а, будзе радасці партызанам, — сказаў старшына. — А вы, камандзір, узнагароджаны?

— Узнагароджаны, не бойся, — не надта ў тон адказаў Гусакоў.

— Нябось не меней, чым ордэнам Леніна?

— Не, не Леніна. Чым заслужыў, тым і ўзнагароджаны, таварыш старшына.

Старшына вольна адкінуўся на мяккі мох купіны.

— А я, ведаеце, яшчэ не. Не ўдастоіўся. Хіба ў партызанах палучу.

— Палучыш. У партызанах палучыш, — няпэўна азваўся Тумаш. — Ужо героя палучыш.

— Маю намер, — сур’ёзна зазначыў Агрызкаў. — Што ж — ваяваць ды не заслужыць узнагароду? Сам жа, мабыць, нахапаў у танкавых войсках?

1 ... 233 234 235 236 237 238 239 240 241 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)