Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
На падставе праведзенага апісаньня можна зрабіць сякія-такія карэктывы да тэрміналёгіі Андрэя Белага. Пропускі рытмавых націскаў ня так паскараюць, як палягчаюць радкі. Адпаведна, наяўнасьць «ямбавых» усплёскаў абцяжарвае верш. Другую ступень абцяжарваньня даюць сысталы («спандэі»), а трэцюю — кансанансы. Паскораных радкоў наагул не бывае, бо час у квалітацыйным вершаваньні не выконвае рытмаўтваральнае функцыі, ён аднолькавы для ўсіх шэрагаў. Затое можна гаварыць пра «запаволены», ці, лепш, «затрыманы» рытм на месцы разлому. Запаволеньне дае «аказіянальная цэзура», якая радок падзяляе на два асымэтрычныя (і даўжынёю, і націскамі) радкі, што ўносіць у рытмавы працэс момант хаатычнасьці, гутарковую інтанацыю.
І ўсё ж рытмавая інэрцыя падпарадкоўвае сабе ўсе радкі бяз вынятку, пульсуючы ў абсягах пэонавае кадэнцыі. Такі вынік мы атрымваем на практыцы. Што да «сыляба-танічнай», «ямба-харэевай» дактрыны, дык яна таксама не зусім бязглуздая, бо, так ці гэтак, рэгулюе пісаньне вершаў, дапамагае вэрыфікаваць пасьлядоўнасьць націскаў, заразом уносячы свае абмежаваньні і свае анамаліі. Спраўдзім цяпер разгледжаныя законы на вершах з даўжэйшымі радкамі.
4. Дэскрыпцыя люстраной і лінейнай сымэтрыі
Шасьціскладовік, як ужо зазначалася, узьнік у выніку распаду цэзураванага дванаццаціскладовіка. Прыкладам апошняга могуць служыць такія радкі:
Схема паказвае: усе паўрадкі дванаццаціскладовіка паводле будовы тоесныя радком шасьціскладовіка. Яны нібы гатовыя схемы, якія могуць і складвацца, і дзяліцца, але ўнутрана захоўваюць імкненьне да пэону першага. Верш В. Дуніна Марцінкевіча, апрача другога паўрадка 1 га радка, увесь інвэрсіяваны. Зрэшты, яго структураў няма сэнсу чапаць, бо падобныя разглядаліся вышэй. Асобную цікавасьць становіць толькі першы паўрадок 4 га радка. Перад намі гранічная ступень інвэрсіі: пульсанта ўсутыч набліжаецца да канстанты, утвараючы зьбег націскаў, нешта накшталт спандэю. А разьвязваецца гэтая цяжкасьць праз выбух: сэмантычная пульсанта, якая падае на слова навясьціць, і рытмавая канстанта, якая прыпадае на слова што, стаяць, як ужо зазначалася, «у розных вымярэньнях».
Розьніца ж варыянтаў сылябічнага дванаццаціскладовіка і гэтак званага цэзураванага «шасьціступовага харэю» праяўляецца толькі ў прыватнасьцях, што паказвае прыклад:
Гэты верш заўсёды зьдзіўляў мяне нейкім загадкава энэргічным гучаньнем. Энэргічнасьць страфы, як відаць з папярэдніх разваг, дасягаецца праз рэгулярныя выбухі, якімі пачынаюцца ўсе першыя паўрадкі. Агулам, не зважаючы на пералівы, памер можа быць зьясьняны як «сыляба танічны», тым больш што тут тарнуюцца нехарактэрныя для сылябікі (зарыентаванай на польскую традыцыю) тупыя кляўзулы. А першы паўрадок 3 га радка нават цэзуру мае тупую — у выніку 1 ы радок адзінаццаці, а 3 і — дзесяціскладовы. Але гэта толькі вонкавыя адзнакі. Нутраная ж будова вершу функцыянуе паводле тых самых законаў дванаццаціскладовіка, якія мы назіралі вышэй, бо зьмянілася толькі фармальная даўжыня радка за кошт малаактуальных пасьляканстантавых складоў.