Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 228
Перейти на страницу:

Гэта ён з гарачкі такі памяркоўны, думаў тады Мар'ян, у гульні яму нічога не шкада, а прыйдзе дамоў, апамятаецца, пашле нарад, і пойдзе ён следам за бацькам.

— Я куплю, я куплю...— адказваў ён начальніку заставы, дзівячыся гэтаму свайму мармытанню, добра ведаючы, што няма і не будзе ў яго такіх грошай, каб купіць гадзіннік. I не мог спыніцца, супакоіцца:

— Я куплю, я куплю...

Начальнік заставы, відно, штосьці зразумеў, больш не супакойваў Мар'яна, прайшоўся, абмацаў яго прафесійным позіркам пагранічніка. I гэты позірк, разуменне дабілі яго ўжо канчаткова, як раздзелі, знялі з яго апошняе, што было на ім у тую мінуту — трусы і майку. I стаяў ён на захадзе сонца перад усім сялом, здавалася яму, зусім голы, пустэльна-бледны, як у ваду апушчаны. А былі яны з начальнікам заставы так падобныя, аднолькавага росту, і гадоў адных, і пастрыжаны пад адзін фасон, так павялося тут, на граніцы, граніца стрыгла ўсіх хлопцаў і мужыкоў пад адзін капыл. Аднолькавыя, падобныя і розныя. Такія розныя, што Мар'яну аж нудліва, моташна зрабілася.

— Ты студэнт, Знаўца Івана сын? — спытаў яго начальнік заставы.

— Яго сын,— не стаў адмаўляцца ад бацькі Мар'ян, усведамляючы, што паратунку ўсё роўна не будзе.— Таго Івана, які ў турме,— удакладніў яшчэ, нібыта і ён таксама быў ужо ў той турме. I пайшоў апранацца, прыкідваючы, калі гэта адбудзецца і ці давядзецца там сустрэцца з бацькам, супакойваючы сябе гэтаю сустрэчай, знаходзячы ў ёй невялікую, але ўсё ж радасць і суцяшэнне.

Але нічога не адбылося, дарэмна ён толькі маркоціўся ды зводзіў сябе, нават злаваў, што так доўга не прыходзяць, не вызваляюць. Кожны новы дзень пачынаўся з таго, што ён выглядваў, прыслухоўваўся, прыглядаўся, чакаў: ці не іх гэта крокі, ці не іх гэта твары.

I ў той жа час у гэтым чаканні, у непазбежнасці свайго лёсу ён спяшаўся жыць, як гэта ні дзіўна, верыў, што час, у якім ён жыве, лепшы, самы светлы, правяць светам дабро і справядлівасць. I гэта не ад дваістасці натуры, ён і слоў такіх не ведаў тады. Вера і страх ужываліся ў ім як параднёныя. Непахісна верачы, што так трэба, спяшаўся набываць веды, вучыўся сам, а потым прымушаў вывучаць іншых усё, што прадпісвалася вучыць і ведаць, і не заўсёды толькі таму, што так прадпісвалася, загадвалася, гэтыя дазволеныя веды былі патрэбны і яму самому, таму ён спяшаўся насыціць ведамі сябе і іншых. Похапкам ажаніўся, так здаецца яму сёння, без асаблівага кахання, але і без прымусу. Сыходзячы ўсё з той жа патрэбы існаваць, быць, быць як усе. I, як усе, працягвацца. Але, зразумела, доўжыць бясконца гэтае сваё хоць і неасэнсаванае, але ўсё ж дваістае жыццё ён не мог. I на першым часе, сорамна, брыдка прызнавацца, ён быў рады вайне. Вайна ўратоўвала яго ад самога сябе, ад ціхага, прыстойнага вар'яцтва, думалася, што вайна будзе нядоўгаю і ён, канечне ж, стане героем, разам з крывёю, што ён пралье за Радзіму, сплыве і страх, ён утопіць яго ў крыві, і жыццё будзе незамутнёна ясным, па-сапраўднаму чалавечым, усёдазволеным, без начных жаханняў і патайнасці. Сам і толькі сам будзе распараджацца сваім жыццём, таму што нічога не будзе вісець над яго галавою.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)