Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 228
Перейти на страницу:

Засядала тройка, судзілі яго бацьку як ворага народа. I ён стаяў перад гэтай тройкай прыгнечаны, разгублены, камячыў сваю шапку, смушкавую бекешу, што была вядома ўсёй граніцы, свайму і чужому берагу. Ва ўсім прызнаваўся, падтакваў тройцы: так, хадзіў на той бок, так, меў там і гаспадарку. Так, былі сувязі і з палякамі, і сярод палякаў таксама былі людзі.

Вораг народа,— падвяла рысу тройка. I тут Іван Знавец, не маючы на што іншае магчымасці, падпяў сваю шапку і пшурнуў яе ў твар старшыні тройкі.

Ты вораг мне і майму народу, а не я.

За гэта і атрымаў на ўсю катушку: дваццаць пяць і пяць, як гаварылася, на рагах.

Вайна паказала, які і каму Мар'янаў бацька вораг. Ступіў гэты вораг на яго зямлю, узяў ён спаганеную тымі трыма сваю смушкавую бекешу, замільгацела яна зноў сярод лазнякоў і чароту. I толькі варожая ўжо куля збіла яе на сакавіцкі снег. Такую ж кулю прыняў і брат яго, Міхаіл Знавец, дзядзька Мар'яна, чалавек сапраўды рахманы, памяркоўны, які ведаў заўсёды толькі сваю хату, сваю жонку, сваё возера Беліч, борці на дубах па беразе гэтага возера. А было ўжо тады кожнаму з іх пад семдзесят. Пражылі жыццё, а як пражыве гэтае жыццё ён, ці дацягне да іх веку. Ці не прэсным здасца яму жыццё ў бацькоўскай хаце, і ці ёсць у яго хата. Хто мог загадзя сказаць, што такою цяжкаю будзе яго дарога да бацькоўскай хаты, што ён будзе такі апустошаны, спапялёны, памяць, здаецца, і тая выгарала ў ім, усё спаліла вайна, таму ён ужо і не спяшаецца нікуды, а мог бы і нацянькі ў Беліч, але бавіць час, а прасцей кажучы, баіцца. Баіцца зірнуць у вочы сваёй хаце, вёсцы, аднавяскоўцам. I да вечара будзе кукаваць тут, у пасёлку, а да Беліч падыдзе ўначы, падкрадзецца, што злодзей. А можа, здарыцца і такое, што не наважыцца ён і пастукацца ў дзверы роднай хаты, пастаіць на парозе, дакранецца рукою да клямкі, падыхае знаёмым з дзяцінства паветрам — і на ўсе чатыры бакі, што яму рабіць у роднай вёсцы. Які з яго цяпер настаўнік, чаму ён можа навучыць другіх, калі ў яго сям'і такое, такія цвецікі, такія ягадкі.

І Мар’ян кружыў па паселку да абеду, а пасля абеду не вытрымаў, падабраўся да базарнай плошчы, побач з якою месціўся і райком, і як прывязалі яго тут, узялі ў палон мужыкі і бабы, заклала вушы ад роднай гаворкі, засляпіла вочы ад сялянскіх світак, нязносных, што перажылі і вайну, картузоў, пашытых на паўвайсковы лад, з такога ж, як і вайсковае, сукна, з высокім верхам, тоўстым казырком; жаночых плюшавых жакетаў, так густа пасыпаных самасадам, што аж вочы на лоб лезлі; даўгарогіх стракатых хустак, завязаных пад падбародак, насунутых амаль што на бровы. I ва ўсім гэтым была нейкая трываласць, жыццёвасць, вера была: што б там у свеце і са светам ні рабілася, а мы вось такія, такімі былі, застанемся і будзем, ёсць у нас сваё слова, свае ўборы і звычкі. I Мар'ян не прыкмеціў і сам, як апынуўся ў райкомаўскім калідоры, а там ужо адступаць было позна. У райкоме ён зноў адчуў сябе франтавіком і паводзіў як франтавік. Не спыняючыся мінуў прыёмную і зайшоў у кабінет першага сакратара, не надта вялікі і пуставаты, шэра-аднатонны, як і сам пасёлак: стол, каля дзесяці разнамасных крэслаў з боку сцяны. I гаспадар кабінета пасярэдзіне, нібы ўжо чакаючы Мар'яна, і партрэт правадыра на сцяне. Сакратар нечым падобны на правадыра, можна сказаць, яго копія ў раённым выкананні, копія ад шматразовага і шматступеньчатага выкарыстання крыху бляклая, знявечаная, але і ўпрыгожаная. На сакратары, як і ў таго, на партрэце, такі ж кіцель, таксама, пэўна, міжволі прыжмурвае ён вочы. Толькі з партрэта глядзіць чалавек добры, мудры. А гэты, у кабінеце, жывы, затурканы, без таго адбітку вышэйшай мудрасці на чале, стомленасць на яго твары і маркота.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)