Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 228
Перейти на страницу:

Гола і безабаронна вынырнула адразу пасля дубняку вёска. Да вайны яе з боку дубравы ахутваў, прыкрываў сад, цяпер ад таго саду адны толькі пянькі, высокія, счарнелыя, што крыжы на могілках.

— Місцюк,— сказаў Якуб,— каб немцам было далей відно, дубняк праглядваўся, відно было, хто па ім ходзіць,што робіць... А казарму пакінулі, ашчадна аднесліся да казармы. Праўда, спрабавалі падпаліць, калі ўжо адступалі, але выйшла вёска, адбіла ад агню. Там, у казарме, цяпер дзетдом і ты дырэктар.

— Ты ідзі, ідзі, Якуб,— Мар'ян, хоць гэта мо было і нядобра, спяшаўся пазбавіцца Салілы, адчуваў, што таму хочацца застацца, пагаварыць з ім, расказаць пра яго сям'ю, бацьку, жонку, дзядзьку. Але Мар'ян унікаў такой гаворкі, баяўся вярэдзіць старыя раны, што і так ужо смылелі, баяўся, што ў гарачцы можа нарабіць бяды. Яму трэба было пабыць на адзіноце, падумаць, раскінуць галавою, як жыць далей. Ён прысеў на пяньку ад яблыні, корань якой выкінуў маладыя парасткі, крануў іх — жывыя. Закурыў і прыгадаў Трубецкага, начальніка заставы, як садзілі гэты сад, як чакалі першых яблык. Як потым ужо, калі Трубецкі загінуў, святкавалі ў гэтым садзе Першамай. З казармы, з хат пагранічнікі, вяскоўцы выцягвалі лаўкі, сталы. Засцілалі сталы белымі настольніцамі, неслі з хат што ў каго было. Іграў пагранічны духавы аркестр, жоўта і бела ўсміхаўся сцёртымі гузікамі вясковы гармонік. I ўсе вакол прыхарошаныя, у лепшых сваіх уборах. А сад ужо ў квецені, задумлівы, цяжкі ад гэтага белага і ружовага. Правы ж бераг, польскі, змрочны і шэры, як у тумане, хаця адно і тое ж сонца свеціць тут і там, адна зямля, адны і тыя ж людзі. Але на правым беразе яны маўклівыя, прыгнечаныя, як ношку нейкую носяць на сабе і не могуць пазбавіцца яе, гронкамі вісяць на дубах, што растуць па-над ракою, усе галіны абляпілі, глядзяць зверху, як святкуюць Саветы Першамай, і невядома, ці то дакараюць, ці то зайздросцяць іх святочнасці. Любіў Мар'ян пахадзіць па садзе і ў будні дзень, асабліва позняй восенню, калі ўжо сапраўдным шэрым туманам абодва берагі ўраўніваліся ў колерах і фарбах. I ў таго, і ў другога берага быў адзіны сялянскі клопат, вяршылася адна справа. Адна, але ўсё ж па-рознаму, здавалася. Не пакідала ўражанне нейкай аддаленасці, запаволенасці і нават прыгаломшанасці, як бачылася ўсё праз нейкае мутнае-мутнае шкло, тайна нейкая адчувалася. I спасцігнуць яе розумам было амаль немагчыма. Усяго ж нейкіх дзвесце крокаў, і ўсё ўжо інакшае, як на тым свеце, і Мар'ян адначасова радаваўся, што ён на гэтым свеце, на сваім беразе, хаця крыху і зайздросціў тым, з другога берага. Зайздросціў не іх жыццю, шкадаваў, што не можа прайсціся па тым беразе, паглядзець на ўсё зблізку, паспытаць чужой жыткі навобмацак, таму, пэўна, і жонку сабе, калі скасавана была ўжо граніца, узяў з таго берага, паненку, шляхцянку, Стэфу Альхоўскую. Аднойчы толькі схадзіў на танцы на той бераг, а праз тыдзень заслаў сватоў і наглядзецца на яе не мог да самай вайны. Седзячы на яблыневым пяньку, Мар'ян успамінаў той шчаслівы час, бы зноў быў хлапчуком і глядзеў скрозь туман на процілеглы чужы бераг: тая ж аддаленасць, запаволенасць, прыгаломшанасць. Было гэта з ім ці не, ява гэта ці падман. Калі падман, то Мар'ян не супраць, каб ён працягваўся і далей. Вось дзе толькі праходзіць граніца паміж яваю і падманам, ці ёсць яна, мо ўсё толькі туман самаўнушэння, нібы ты і на самай справе жывеш, існуюць нейкія берагі, высаджваюцца і квітнеюць сады, ходзіць, вабіць, тлуміць галаву нейкае блізкае шчасце, а сапраўдная адна толькі сякера, што вось так, па-жывому, падсякае жыццё, высякае ўсё, што ты садзіш і песціш, як гэты далёкі сад пагранічнага дзяцінства...

Гучна ляпнулі дзверы ў казарме. На ганак выкаціўся хлопчык у куртатым, адстрыжаным унізе, але ўсё роўна доўгім яму шынялі, порскнуў у кусты, угнуўся, заснаваў сярод пянькоў, сам накшталт пянька, ні вышэй, ні ніжэй, такі ж скалечаны няўклюдным адзеннем: салдацкае галіфэ, салдацкая гімнасцёрка. Параўняўся з Мар'янам. Мар'ян ухапіў, спаймаў яго за крысо шыняля, падцягнуў да сябе. Хлопчык адбіваўся, блытаўся ў рукавах, не бачачы, пэўна, хто гэта яго трымае:

— Пусціце, пусціце, біць будуць.

Зноў ляпнулі дзверы казармы. Чаму казармы, дзетдома ўжо, падумаў сам сабе Мар'ян, наглядаючы, як скочылі з ганка яшчэ трое падлеткаў, азірнуліся, прыкмецілі яго і скіравалі да яго. Няма больш заставы, няма казармы, а ёсць дзіцячы дом. I дзетдомаўцы, трэба прывыкаць. I во хутка адбудзецца першая сустрэча з дзетдомаўцамі і ўсё высветліцца: ці туды ён прыйшоў, ці прыгорнецца, прыкінецца яго душа да таго новага, што з'явілася. Тройца ўжо акружыла яго і хлопчыка, якога ён яшчэ прытрымліваў за крысо шыняля, хаця той і не імкнуўся вырвацца, уцячы, хутчэй сам туліўся да Мар'яна, быццам шукаў у яго абароны.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)