Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 228
Перейти на страницу:

— Здымай,— хітнуў стрыжанай галавой той, што першы прыбег да іх, каржакаваты, амаль роўны з усіх бакоў, як квадратны, прымружыў шырока расстаўленыя маленькія вочкі, ледзь бачныя на круглым пляскатым твары.

— Не здыму, не аддам. Мая чарга шынель насіць.

— А я сказаў — здымай,— загадаў зноў квадратны, і штосьці непахіснае, армейскае пачулася Мар'яну ў яго голасе. I двое другіх падлеткаў з такой жа вайсковай, старшынёўскаю непахіснасцю і пагрозай сталі перад ім з двух бакоў, паката расслабіўшы плечы, звесіўшы рукі, гатовыя, міргні толькі, ударыць, і Мар'ян адчуў, што гэты ўдар будзе прызначаны не хлопчыку — яму, таму што ён умяшаўся. I хлопчык адчуў гэта таксама, зразумеў, што яго абароняць, пасмялеў:

— Ты, Куб, вярхушку трымаеш, дык думаеш, што табе ўсё можна. Я табе дзве пайкі хлеба аддаў, царок-харок.

Квадратны Куб узняў руку, але апусціць яе не паспеў. Мар'ян перахапіў, ірвануў угару, крутануў, даў Кубу ўпасці на зямлю самому, секануў па шыі другога, які стаяў з боку яго хворай рукі. Мо гэтага і не трэба было рабіць, але Мар'ян спужаўся за сваю руку:

— Ну вось, цяпер пагаворым.

— Пагаворым... На фронце сілу паказваць трэ, а не на дзецях... Фашыст! — закрычаў Куб, які, вохкаючы, усё яшчэ ляжаў на зямлі.— Цурук, Крывавязы, пусціце яму юшку.

Мар'ян праглынуў «фашыста», сам не ведаў, як утрымаўся, каб не ўрэзаць носца Кубу, адчуў ужо, як пайшла нага, але замест таго каб ударыць, загадаў:

— Устань, падыміся... А трое на аднаго — гэта не фашыст? — спытаў Мар'ян і зразумеў, што пытаецца дарэмна.

— Сука, падла, будзеш у мяне зямлю грызці. Раз'еўся, дзяцей франтавікоў біць...

— Цябе і самога можна на фронт,— прыгадаў Салілу Мар'ян.

— А вось накась выкусь, мяне на фронт, а сам у тыл.За мяне ўжо бацька зямлю парыць, і ты ў мяне будзеш парыць.— У Куба на куточках вуснаў выступіла пена, вочы закаціліся. Усё гэта было знаёмае Мар'яну. Так выпручваліся, гублялі сябе маладзенькія салдаты, яшчэ не абстраляныя, пасля першай сваёй атакі, першага забітага немца. Ведаў, што трэба рабіць, але не мог, не падымалася ўжо больш рука, вельмі дзіцячы і вельмі ж бездапаможны быў тварык у гэтага квадратнага Куба.

— Кубік, Кубік, вазьмі шынель і шапку забірай,— кінуўся да Куба хлопчык з шынялём.— А ты ідзі, ідзі! — гэта ён ужо крычаў Мар'яну. Куб адкінуў шынель і шапку кінуў на зямлю, пачаў таптаць шапку. Цурук з Крывавязым сунуліся яму пад ногі, каб падняць шапку. Мар'ян спыніў іх:

— Нічога, гэта хутка пройдзе... Часта з ім такое?

Яму не адказалі, зыркнулі толькі спадылба, прыгразілі хлопчыку:

— Ну, Лепік, будзеш ноччу веласіпед круціць і на скрыпцы канцэрт нам ставіць.

Лепік скурчыўся, уцягнуў худзенькую шыю ў плечы. На твары яго каля скроняў сіненька і трывожна выступілі, заторгаліся дзве жылкі.

— Вось і пазнаёміліся,— не спускаючы вачэй з гэтых жылак, сказаў Мар'ян: — Лепік, Цурук, Крывавязы, а яМар'ян. Чаго не падзялілі?

I зноў яму ніхто не адказаў, толькі сцепаў плячыма, прыходзіў ужо ў сябе Куб, углядаўся невідушчымі яшчэ вачыма ў роўныя рады чорных яблыневых пянькоў.

— Бачу, шынель не падзялілі,— не надаў увагі іх непрыязнаму маўчанню Мар'ян.— Цяпер шынялёў багата.

— Адзін,— строга і хмурна паправіў яго Крывавязы. Крывавязы і на самай справе, галава яго амаль што ляжала на правым плячы. I пасля гэтых яго слоў хлапчукоў нібы прарвала:

— Носім па чарзе шынель і шапку.

— А сёння мая чарга надышла. Я месяц чакаў, пайку не еў, чаравікі яму чысціў...— Лепік захліпнуўся ад крыўды і замоўк.

— Шпінгалетам не паложана,— Куб нагнуўся па шынель і шапку.

— Не чапай,— падкаціўся да яго Лепік.— Шпінгалетам не паложана, а вярхушачнікам усё можна...

— Не лезь і не ляпай языком, хай бярэ,— сказаў Цурук.

— Ага, хай бярэ, хай бярэ. Хай хвост задзярэ і дасць дзёру разам з шынялём, і пішыце пісьмы трохвугольнікам. А дзетдому, а мне, а табе, Цурук, Крывавязы...

— Хай бярэ,— сказаў і Крывавязы.

— Хай бярэ,— падтрымаў яго і Мар'ян.— Будзе табе, Лепік, шынель, будуць усім вам шынялі, гэта абяцаю вам я...

— Ды хто ты такі, дуй адсюль, пакуль ціха, ірві когці,пакуль цэлы...

— Гэта абяцаю я вам,— паўтарыў Мар'ян зноў,— з сённяшняга дня дырэктар вашага дзетдома.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)