Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 189
Перейти на страницу:

Дракахруст: Спадар Ігар, а як Вы мяркуеце, чаму апазыцыя «сябра-вораг» 60-гадовай даўніны ў беларускім грамадзтве дагэтуль актуальная? Скажам, ніхто не спасылаецца і не апэлюе да апазыцыяў часоў грамадзянскай вайны. А вось да той вайны... Яна жывая, яна ў пэўным сэнсе працягваецца.

Бабкоў: Я тут, можа быць, не пагадзіўся б з такой тэзай, што яна жывая. Мне здаецца, што сытуацыя якраз адваротная. Рэч у тым, што беларускія ўлады, рэанімуючы савецкую спадчыну, проста не маглі прайсьці альбо абмінуць Вялікую Айчынную вайну, і для мяне цікава ня тое, што яны да яе зьвярнуліся, а тое, чаму так позна зьвярнуліся, чаму гэта адбылося не ў сярэдзіне ці напрыканцы 1990-х гадоў. Чаму менавіта цяпер гэтая тэма старой вайны вяртаецца ў культуру? Мне здаецца, не таму, што яна актуальная і выклікае моцныя эмоцыі, якраз наадварот — таму што вайна адарвалася ад рэальнасьці і сталася такім пустым знакам, чыстым мітам. Тыя рэальныя людзі, якія памяталі вайну, якія маглі параўнаць гэты пусты міт са сваім досьведам, яны, на жаль, усё больш адыходзяць. І менавіта таму, што вайна стала такім чыстым мітам, яна цяпер бясьпечная і зь ёй можна рабіць усё што заўгодна. Вайна, менавіта Вялікая Айчынная, а не Другая Ўсясьветная, будзе выступаць спосабам самалегітымацыі ўлады.

Дракахруст: Ігар, Вы ўжылі слова міт. Але міт — гэта ня толькі і ня столькі няпраўда, гэта складнік, апірышча калектыўнай тоеснасьці, тое, што выклікае моцныя эмоцыі, што мае моцны мабілізацыйны патэнцыял. Вось Вы сказалі, што вайну пачалі выкарыстоўваць толькі цяпер. Але мы памятаем, як у 1995 годзе напярэдадні парлямэнцкіх выбараў і моўнага рэфэрэндуму БТ паказала Азаронкавых «Дзяцей ілжы», дзе кадры цяперашніх апазыцыйных мітынгаў ішлі поруч з хронікай калябарацыйных маніфэстацыяў часоў вайны. І гэта дзейнічала. Чаму гэта дзейнічае?

Бабкоў: Рэч у тым, што тады ўлады працавалі «ўсярэдзіне» ваеннага міту. Сам выбар паміж калябарацыяй і пазыцыяй на савецкім баку — гэта нутраны выбар беларуса, і эксплюатавалася тое, што трэба было рабіць правільны выбар. Сёньня ж улады гуляюць з ваенным мітам як з пэўнай цэльнасьцю, як з адной з унівэрсальных падзеяў ХХ стагодзьдзя, у якой бралі ўдзел беларусы як супольнасьць. Мне здаецца, што гэты нутраны аспэкт выбару будзе паціху адыходзіць, а акцэнт будзе зьмяшчацца як раз на гэту цэласнасьць.

Я, прынамсі ў Менску, ня бачыў, каб тэма вайны выклікала што-небудзь, акрамя эмацыйнай стомы. Усё гэта ўспрымаецца хутчэй, як састарэлае занудзтва, чым правакуе нейкія эмоцыі, як гэта было яшчэ ў сярэдзіне 1990-х, пра што Вы прыгадвалі.

Дракахруст: Спадарыня Алексіевіч, Вы сказалі, што пішаце пра вайну не ў прасторы дзяржавы, а ў прасторы чалавечай душы. Пры гэтым Вы адзначылі, што таямніца вайны яшчэ не разгаданая. Але, можа, яе і немагчыма зразумець, застаючыся ў прасторы душы аднаго чалавека? У працяг нашай гутаркі я дазволю сабе дзьве цытаты. Адна — знакамітая фраза дзяржсакратара ЗША часоў Рэйгана Аляксандра Хэйга: «Ёсьць рэчы больш важныя, чым мір». І другая — з кнігі расейскага філёзафа Мікалая Бярдзяева, напісанай падчас Першай Усясьветнай вайны: «Вайна дае мужнае адчуваньне гісторыі, пацыфізм ёсьць адмаўленьне самастойнасьці гістарычнай рэчаіснасьці. Ідэя майго народу — не адзіная, якая мае права на існаваньне. Вайна ня ёсьць барацьба за маральную праўду і справядлівасьць, гэта барацьба за анталягічную сілу нацыяў і дзяржаваў». А на Ваш погляд, ці «ёсьць рэчы больш важныя, чым мір» і ці сапраўды «пацыфізм ёсьць адмаўленьне самастойнасьці гістарычнай рэчаіснасьці»?

Алексіевіч: Тое, пра што Вы гаворыце вось гэтымі цытатамі, належыць усё ж эпосе, якая папярэднічала найноўшай. Тады была крыху іншая зброя і крыху іншы чалавек. Я мяркую, што гэтыя фармулёўкі падыходзілі да мінуўшчыны, хаця мы й дагэтуль спрабуем імі карыстацца. Але неабходнасьць новага сьветапогляду абсалютна відавочная. За некалькі гадоў жыцьця ў Францыі, я зразумела, што адбылося з французамі ў 1940-я гады: у іх быў шок пасьля Першай Усясьветнай вайны, пасьля якой яны для сябе вырашылі, што няма нічога вышэйшага за чалавечае жыцьцё. Мы іх судзілі з зусім іншага пункту гледжаньня.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)