Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 189
Перейти на страницу:

Дракахруст: Адна з кніг Сьвятланы Алексіевіч мае назву «У вайны не жаночае аблічча». Гэтая і іншыя кнігі пісьменьніцы ёсьць сьведчаньне, сьцьвярджэньне, што ў вайны наагул не чалавечы твар, гэта нялюдзкая, вар’яцкая справа. Чаму ж людзі, народы настолькі высока ставяць каштоўнасьць ваеннага гераізму, ваенных перамогаў? Калі гэта ўсеагульнае звар’яценьне, то што тут уласна гераізаваць?

Бабкоў: Перш за ўсё, сам панятак ваеннага гераізму выклікае пытаньне. Рэч у тым, што гераізм — гэта ахвяраваньне жыцьцём за Бацькаўшчыну, за супольнасьць, у рэшце рэшт — за свабоду, і гэта ёсьць індывідуальным дзеяньнем. А вайна — гэта заўсёды масавая, калектыўная акцыя, у якой індывідуальнае дзеяньне «тоне» ў масе ўчынкаў. У гэтым сэнсе вайна абясцэньвае індывідуальнасьць і асобу. Гераізм, ахвярнасьць, мужнасьць — мне здаецца, што гэтыя рэчы паўстаюць ня дзякуючы вайне, а хутчэй насуперак ёй, як спроба адгарадзіць, адваяваць тэрыторыю асабістага, тэрыторыю, дзе жыцьцё ўсё яшчэ мае кошт. Хаця і давесьці каштоўнасьць жыцьця можна толькі вольна ахвяраваўшы ім, адмовіўшыся ад яго такім парадаксальным чынам.

Праблема ў тым, што вайна імкнецца прысвоіць сабе гераізм, зрабіць яго сваім апраўданьнем і скарыстаць як індывідуальную матывацыю, г. зн. стварыць такі міт вайны, у якім гераізм зьяўляецца калектыўнай нормай. Тое, што рабіў Васіль Быкаў у сваёй «акопнай праўдзе» — ён адбіраў гераізм у ваеннага міту і вяртаў яго асобе, паказваючы экзыстэнцыяльную неадназначнасьць гераізму.

Дракахруст: Спадарыня Сьвятлана, мы пачалі размову з Вашых твораў; як бы Вы маглі адказаць на пытаньне, чаму людзі гэтак узносяць ваенныя подзьвігі? Людзі настолькі недасканалыя, што тысячагодьдзямі гераізуюць «вар’яцтва»?

Алексіевіч: Я пачну з таго, што адкажу, чаму я напісала гэтыя кнігі. Я напісала іх на знак пратэсту супраць гэтай гераізацыі вайны. Я нарадзілася ва Ўкраіне, дзе служыў бацька, але вырасла ў беларускай вёсцы. Я памятаю, што там практычна не было мужчын. У кнігах я чытала пра вайну з мужчынскага голасу, а ў жыцьці я чула пра іншую вайну. Я лічу, што патаемны сэнс вайны неразгаданы намі да канца. Мы ўсе ўдзельнічаем у гэтай культуры, мы назапашваем яе, нават цяпер, напачатку ХХІ стагодзьдзя, калі паўсюль ідуць войны: Чачня, Ірак, Афганістан, нядаўна — Югаславія. Чалавецтву ніяк ня выскачыць з гэтага кола, ні дэмакратычнай дзяржаве, ні аўтарытарнай, нікому. Мы — яшчэ людзі гэтага сьветапогляду, людзі эпохі войнаў і рэвалюцыяў.

Што тычыцца гераізму, то гераізм як такі — не прадмет маіх кніг і майго зацікаўленьня. Я займаюся дасьледаваньнем чалавечага духу, чалавечых пачуцьцяў. Я дасьледую, што чалавек знаходзіць у гэтым вар’яцтве, калі ён можа забіць іншага, калі нават абавязаны забіць дзеля чагосьці. Мяне цікавіць тое, што адбываецца не на тэрыторыі дзяржавы, а на тэрыторыі чалавечай душы, што чалавек даведваецца пра самога сябе, што ён з гэтымі ведамі потым робіць, і што гэтыя веды праз шмат гадоў робяць з усімі намі.

Дракахруст: Маё наступнае пытаньне тычыцца якраз таго, «што гэтыя веды праз шмат гадоў робяць з усімі намі». Чаму ў Беларусі тэма апошняй вайны дагэтуль выклікае бурную рэакцыю? Варта сказаць, што і ня толькі ў Беларусі, падчас апошніх выбараў у Францыі, калі ў другі тур выбараў раптоўна выйшаў правы радыкал Жан Мары Лё Пэн, спалоханая ўлада, забыўшы і пра эўраінтэграцыю, і пра паліткарэктнасьць, пачала казаць: Шырак — нашчадак Супраціву, Лё Пэн — нашчадак Вішы. Справа тут ня ў тым, хто насамрэч чый спадкаемца, справа ў тым, што і дагэтуль гэта працуе, апазыцыя «сябра-вораг» 60-гадовай даўніны ў народнай сьвядомасьці актуальная і дагэтуль. Чаму?

Алексіевіч: Я думаю, што мы ў сябе дома, у Беларусі, ня вырашылі праблему канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя. Паколькі ў нас няма такіх моцных гістарычных апірышчаў, вакол якіх можна было б сабраць нацыю, сканструяваць яе, то дзеля добрых, я б сказала, рамантычных мэтаў спрабуюць дзесьці прыдумаць, дзесьці перапісаць мінулае. Гэта не заўсёды адпавядае праўдзе. Што тычыцца вайны, то я чытала і польскіх, і нашых гісторыкаў, і мне падаецца гэта перапісваньнем гісторыі, перапісваньнем дзеля высокай мэты — зрабіць нацыю. Але я думаю, што гісторыя ня любіць такіх перапісваньняў, і потым яна адпомсьціць за гэта. Гэта небясьпечны шлях, і па ім ня варта ісьці. А паколькі ў нас у апошняе стагодзьдзе было мала такіх гістарычных падзеяў, паводле якіх можна было б разгарнуць барацьбу за саміх сябе, то, відаць, таму вайна стала ў эпіцэнтры гэтай барацьбы.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)