Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
- Автор: Алексиевич Светлана Александровна
- Год: 2015
- Язык: белорусский
- Год: Радыё Свабода
- ISBN: 978-0-929849-78-2
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
Якубовіч: Я зь цікавасьцю выслухаў меркаваньні Валера. Мне яны падаюцца глыбокімі і рэалістычнымі. Калі гавораць, што беларус — гэта малое дзіця, зь якога любы валадар можа, як з плястыліну ляпіць тое, што яму хочацца — гэта, зразумела, спрашчэньне. Беларусы сапраўды людзі вельмі прагматычныя, людзі вельмі адаптаваныя да рэальнага жыцьця, і людзі, якія разумеюць, што да чаго. Сапраўды, наўрад ці ў нас знойдзецца малады чалавек, які ня быў бы ў Нямеччыне, Італіі, ня кажучы ўжо пра Польшчу і Літву. Людзі маюць магчымасьць параўноўваць. Разам з тым, у Беларусі невыпадкова асноўная маса насельніцтва падтрымлівае дзеяньні ўлады і філязофію ўлады. Пра гэта гавораць усе статыстычныя дадзеныя зь любых крыніцаў.
Відавочна, што Эўропа была б ня супраць абмежаваць сябе Бугам, тымі гістарычнымі межамі, якія існавалі да Другой усясьветнай вайны, а дакладней — тымі, якія існавалі апошнія гадоў 600. Па-ранейшаму Польшча адчувае сябе апошняй мяжой заходняй цывілізацыі, і наўрад ці яна бачыць Беларусь у складзе эўрапейскай сям’і. Мяне апошнім часам павесяліла пазыцыя міністра культуры Латвіі Гэлены Дэмакавай, яе ініцыятыва рыхтаваць кіруючыя кадры для будучай Беларусі.
Я адчуваю тут нейкі «трамвайны сындром», маўляў, мы апошнія скочылі ў трамвай і не пускаем іншых, штурхаем іх. Ня надта радыя былі Беларусі ў Эўропе і напачатку 90-х гадоў, ня надта радыя і цяпер. І таму калі ўплывовыя асобы з Эўразьвязу кажуць, што людзі зь Беларусі, Расеі, Украіны могуць думаць пра ўступленьне ў Эўразьвяз у неабсяжнай будучыні, то гэта невыпадкова.
Разам з тым, ніхто не ўхваляе палітыку ізаляцыянізму. Гэтую сытуацыю ніяк не назавеш добрай. Але казаць, што ў гэтым вінаватая ўлада — гэта будзе спрашчэньнем. Застаецца спадзявацца, што на захадзе і на ўсходзе ад Беларусі сытуацыя будзе мяняцца. Сытуацыя не забэтанаваная.
Алексіевіч: Так, беларусы шмат езьдзяць, я ведаю гэтыя лічбы, беларусы шмат карыстаюцца інтэрнэтам. І беларусы галасуюць за Лукашэнку — дадам я. Давайце сканчаць з гэтым падлашчваньнем да свайго народу, якое ўжо прывяло расейскую інтэлігенцыю ад народніцтва да 1917 году. Ня трэба шукаць ворагаў у тэндэнцыях, якія набіраюць моц на Захадзе. Такое стаўленьне да іх — гэта хвароба правінцыйнасьці. Гэта сапраўды хвароба, калі мы варымся ва ўласным соку, з раніцы да вечара гаворым пра Пуціна і пра Лукашэнку, а не гаворым пра гісторыю.
Не Эўропа нас не прыняла. Я шмат езьдзіла ў часы, калі быў Шушкевіч. Эўропа тады павярнулася да Беларусі, дастаткова прыгадаць візыт Клінтана, ягоную сустрэчу зь Зянонам Пазьняком. Эўропа не адштурхоўвала нас, магчыма яна пераблытала нас з Прыбалтыкай ці спалучыла ў сваім уяўленьні. Але мы аказаліся іншымі, мы апынуліся паміж. Эўропа нас прыме, і ня трэба казаць, што яна нас не прымае. Але яна, зразумела, ня прыме нас такімі, якія мы ёсьць цяпер. Цяпер няма надзеі на Расею. Тут я ўпершыню павінна пагадзіцца з Паўлам Ізотавічам. Што там варыцца ў гэтым расейскім катле — невядома. Апошнія падзеі гавораць пра тое, што ў чымсьці паўтараецца наш беларускі варыянт.
Мы жывем сапраўды на фоне ўсясьветнага крызысу, калі ні Амэрыцы, ні сьвету да нас няма справы, бо сьвет сам паглыбляецца ў страх. Я нядаўна на працягу месяца была ў Расеі, Гішпаніі, Швэйцарыі й Францыі, і ва ўсіх гэтых краінах у мэтро ў кожным вагоне стаялі паліцэйскія. І я зразумела, што сьвет стаў маленькім. Але мы не адгародзімся ад гэтага сьвету.
Патрэбныя ідэі. Але чым больш я слухаю і гавару, тым болей чую тое самае — ці ілюзіі, ці суцяшэньні, ці канфармізм. Можа, нам усім трэба памаўчаць і прыставіць вуха да вуліцы?
5 студзеня 2005
Юры Дракахруст, Прага
Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч лічыць, што 2005 год будзе часам глыбінных працэсаў у беларускім грамадзтве, годам назапашваньня страху ва ўлады і прыхаванага, падпольнага пратэсту ў грамадзтве.