Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 187
Перейти на страницу:

— Брат мой,— пачуўся амаль побач Міндоўгаў голас.— Праўда, сын твой загінуў як храбры вой, але слаўны навагародскі баярын Усяслаў невінаваты ў яго смерці. Княжыч не паасцерагаўся, парушыў дамову i ў небяспечную для князя Данілы хвіліну кінуўся таму памагаць...

Князь Ізяслаў зноў нібы адчужана зірнуў на пададзены яму з пакорай меч i выслухаў заступніцтва за навагародскага ваяводу князя-суседа, а потым асцярожна вызваліўся, слаба махнуў правай рукою, у якой трымаў Данілаву грамату, каб Усяслаў падняўся з калена i схаваў у похвы свой меч, i, хістаючыся, падаўся да павозкі з труной:

— Пакажыце мне маё чада...

Дружыннікі хутка прыбралі дыван, знялі барвістую, з цёмна-вішнёвай накідкай накрыўку з труны, дык цяпер усе ажно ўздрыгнулі: юны княжыч, абкладзены падталым лёдам i зёлкамі, здаецца, не знявечаны i не мёртвы, жывы, толькі, праўда, залішне бела-сіняваты i застылы.

— Кроў мая...— Дрыготкімі пальцамі стары князь дакрануўся да княжычавага высокага i яснага, як i ў бацькі, лоба.— Чаму такі твой лёс? Гэта мне пара пакінуць гэты грэшны i мілы свет, а ты павінен быў род наш княскі цягнуць далей, зямлю родную аберагаць i ўзмацняць!

Да князя амаль на дыбачках падышоў баярын Расціслаў — у цёмным атласным жупане, паверсе якога быў венгерскі бурачковы шаўковы кунтуш з разрэзанымі i закінутымі на плечы рукавамі, у бурачковай шапцы (апратку ягонай сям'і прывозілі з Холма) i лісліва ды ўгодліва заапекаваўся над бяссільным гаспадаром краю:

— Князь, горача, дык не трэба трымаць княжыча на дварэ. Няхай яго нясуць у цень.

Ізяслаў паслухмяна адступіў — па Расціслававаму знаку дружыннікі паняслі труну ў княскі церам-палад. Там, калі радцы i высокія госці пасталі вакол труны, баярын Расціслаў, спажываючы момант, зноў заверхаводзіў:

— Даручы, князь, выбраць малую раду з нас, каб дапыталі, як загінуў княжыч...

«Дапыталі...» Канечне ж, цяпер Расціслаў спрабуе найперш пасеяць недавер да яго, Усяслава, унізіць i аслабіць яго моц у Радзе.

Усе адчулі гэта, многія зморшчыліся з непрыемнасцю, але Расціслаў гнуў сваё:

— А тады добра ведаць будзеш, хто вінаваты, каго караць...

Ізяслаў стаяў па-ранейшаму задуменны, нібы не чуў гэтых голасных нашэптаў, толькі, здаецца, яшчэ болей спахмурнеў. Калі Расціслаў зноў разявіў рот, каб яшчэ штосьці сказаць сваё, князь нібы засланіўся ўзмахам рукі:

— Ідзіце. Усе. Я хачу пабыць адзін.

Праўда, павярнуў галаву i ўважыў Міндоўга i ягоную сям'ю:

— Выбачай, брат. Выбачай, княгіня.

Усе добра зразумелі Ізяславаў настрой i стан, ціха падаліся ca святліцы; Расціслаў наўмысна марудзіў, намагаючыся быць побач з Усяславам i Міндоўгам. Тое, што яму не ўдалося цяпер, тут жа ўгаварыць, павярнуць на сваё князя i ўзяць верх над Усяславам, моцна разгубіла яго: як не таіў, але на твары была пакутлівая незадаволенасць. I ўвогуле ён здаваўся цяпер завельмі тоўстым i цяжкім.

— Ну што, баярын? — узяў яго пад локаць, ухмыльнуўся Міндоўг.— Засвярбела засадзіць Усяслава ў поруб?

Таўсцюк засоп, збянтэжыўся, што нават сусед зразумеў яго намеры, але зірнуў непрыхільна: маўляў, не лезь не ў сваё, чужынец.

— Не засадзіш,— зло цешыўся Міндоўг.— Не дазволяць князь Ізяслаў i дружыны. А вось павагу да сябе страціш.

— Я не за тое, каб каго засадзіць, я за тое, каб ва ўсім разабрацца,— той фыркнуў, надзьмуўшыся i пачырванеўшы, як індык.— I князь наш, думаю, будзе за гэта...

Без лішняй цырымоніі (што яму, каго апякае сам галіцка-валынскі ўладар, да князька-суседа, якога трымаюць навагародскія мячы!) вырваў руку i завалюхаў прэч з грыдніцы[40].

Як толькі за Расціславам зачыніліся дзверы, Міндоўг перадражніў, як грузна патрухаў Расціслаў, а потым павярнуўся да Усяслава:

— Добра ўсё чуў?

Ён разумеў усё i без гэтай перасцярогі.

— Будзь пільны,— адкрыта сказаў Міндоўг, бачачы вакол, як кажуць, сваіх людзей.— Сцеражыся: гэты аспід назапасіў на цябе яд...

Як убачыў, усе, хто застаўся тут з ім, тысяцкі Бялян, знатны дружыннік i старшы яго аховы Цішук, Міндоўгавыя жонка i дзеці, баярын Хвал, пазіраюць на яго шчыра i спачувальна.

— Не хвалюйцеся,— супакоіў ён.— Думаю, князь мяне зразумее. A калі пакарае, дык слравядліва. А што да гэтага аспіда, дык свой яд ёсць на кожнага гада...

— Баярын Бялян,— папрасіў сярэдніх гадоў i рослага знатнага воя Міндоўг,— ваявода дазваляе сабе быць не зусім асцярожным. A ўсё ж варта трымаць напагатове дзесятак-другі сталых i адданых дружыннікаў. Бялян, ахоўвай ваяводу як сваё вока, як наш усіхны жывот.[41]

— Я згодзен, князь,— коратка, але ўдумліва адказаў негаваркі, але цягавіты i мужны ў баі тысяцкі, правая Усяславава рука.

вернуться

40

Грыдніца — пакой у княскім палацы, дзе прымалі гасцей.

вернуться

41

Жывот — жыццё.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)