Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 187
Перейти на страницу:

«Дзяўбі сваё, як тая птушачка, але i азірайся вакол...— ўздыхнуў Усяслаў.— Зазяваешся альбо пырхнеш угору ці ўбок не ў час — адразу трапіш у ястрабіныя кіпцюры... Трэба вялікая асцярожнасць i абачлівасць. Hi аднаго лішняга не толькі кроку, але i слова! Людзі добра кажуць: «Беражлівага каня i звер не з'есць!»

За Слонімам (Услонімам), калі яны пераправіліся ўжо праз Шчару i ехалі разам з атрадам, што праводзіў мёртвага княжыча, ix нагнаў Міндоўг са сваёй перадавой дружынаю. Падаваўся разам з імі ў Навагародак — балазе яго Рута была непадалёку, а заадно ён хацеў пабыць на пахаванні, а потым забраць з сабой сям'ю са світай, што на час гэтага паходу палічыла за лепшае ахавацца ў іхняй крэпасці.

— За гэтыя дні мае людзі нямала самі выпілі, нямала папаілі Данілавых дружыннікаў, дык добра пагаварылі,— едучы поплеч на белым кані, прамаўляў Усяславу Міндоўг, мабыць, крыху помнячы сваю п'яную гаману каля шатра ў Данілавым стане.— Даніла цяпер мае мала сілы, вельмі асцерагаецца Батыгі: прымае яго паслоў i ганцоў, як ніколі, ветліва...

Усяслаў добра зразумеў, куды той хіліць.

— Паглядзім, што будзе далей,— прамовіў уголас.

— А далей будзе тое, што Даніла паедзе ў Сарай-Бату, а то i ў далёкі Каракорум па ярлык,— сказаў-папікнуў Міндоўг.— На свае i на вашы, навагародскія, землі. Які не горды, але будзе біць чалом i, можа, выпрасіць іхнюю міласць.

— Можа.

— Я, Усяслаў, цяпер, якраз цяпер, калі Даніла слабы i не мае ярлыка, рызыкнуў бы адпіхнуць яго руку ад Навагародка!

— А па-мойму, лепш, каб ён лічыў: мы ўсё пад ім. Мы ж ціха будзем рабіць сваё i для сябе.

— Кал i Даніла будзе мець ярлык i на вашыя землі, дык ты ніколі, чуеш, ніколі не будзеш рабіць сваё i для сябе! Калі што якое, то ён навядзе на вас i на нас манголаў. Як яго продак Манамах наводзіў на Полацак кіпчакоўполаўцаў.

— Я не думаю, што Даніла пойдзе на такое.

— Пойдзе, Усяслаў,— запэўніў Міндоўг.— Таму, кажу, я на вашым месцы i рызыкнуў бы якраз цяпер зрабіць Навагародак вольным. Праўда, можа, з такой-сякой гульнёю...

— З якой, калі не сакрэт?

— Ты i сам ведаеш,— усміхнуўся Міндоўг.— Мы з табой ужо не раз блізка падыходзілі да гэтага...

— Патлумач Мендог,— прамовіў ён.— Як ведаеш, маўчаць я ўмею.

— Калі яно так i будзе, што Батыга адпусціць вашу i маю зямлю крыжакам, дык...— падумаў, нібы асцерагаючыся казаць тое, што таіў глыбока ў душы, а потым усё ж даказаў: — Дык я перамовіўся б з крыжакамі...

— Пра што? — усміхнуўся Усяслаў.

— Яны вельмі злыя на Данілу. За Драгічын...

— Лічыш: яны не пазважаюць, што i вы, язычнікі, i мы, праваслаўныя, не толькі стаім на іхняй дарозе, але не раз i адбівалі ix, няпрошаных?

— Я не пра гэта. Я пра іншае.

— Лічыш: яны стануць саюзнікамі? Шчырымі i дабрадзейнымі? Толькі з-за адной нянавісці да Данілы?.

— Не. Ты ж чуў: я казаў пра гульню. На крыжацкіх i маншльскіх інтарэсах.

— Небяспечная вельмі гульня, князь!

— Можа, не зусім для цябе, вельмі абачлівага...— пакпіў той.

— Сам ведаеш, я не боязкі,— прамовіў Усяслаў.— Але абачлівасць, лічу, ніколі не зашкодзіць. Я к pa з цяпер — злашча. Давай паразважаем. Крыжакі могуць ухапіцца за тое, каб памагчы нам адысці ад Данілы. Але, думаеш, нічога не захочуць за сваю помач? Не! Пачнуць ліпнуць, каб перавесці наш люд у лацінскую веру, спачатку словам, а потым, можа, i мячом падуладзіць нашы землі папу рымскаму. Даніла, як толькі ўчуе пра наш пошапт (а ён рана-позна ўведае пра гэта), не толькі ашалее, але i настроіць супраць нас усіх праваслаўных. Нават нашых баяраў, дружыннікаў i наш просты люд. Каб утрымацца, мы, жменька змоўшчыкаў, будзем мусець абапірацца на крыжацкі меч. Дык што — самім спрыяць чужынцам заваёўваць сябе, ліць братнюю кроў, a ўрэшце i абяскровіцца?

— Ну i Даніла не дасць вам дыхнуць на поўныя грудзі!

— Але разам з ім мы будзем супраць крыжакоў, не зведаем гневу праваслаўных i паходу іхняга супраць нас.

— Тады князю Ізяславу трэба самому ехаць да Батыгі альбо ў Каракорум i прасіць ярлык на Навагародскую зямлю! — рашуча махнуў рукой Міндоўг.

— A ці варта самому сунуць руку ў тыгрыную зяпу? Ды...

— Канечне, князь Ізяслаў цяпер нікуды не паедзе,— уздыхнуў Міндоўг.

— Думаю, ён сам, па сваёй ахвоце, не паехаў бы ў Сарай-Бату, каб жыў i княжыч,— сказаў Усяслаў.— Можа, ён перамог бы ў спрэчцы Данілу, Яраслава i сцвердзіў бы, што наша зямля, наш люд былі задоўга да прыходу сюды войск вялікіх кіеўскіх князёў i што Даніла не мае права на нас пасягаць. Можа, нават болей — манголы маглі б прызнаць Навагародскую зямлю, але... Якая была б цана гэтай перамогі?

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)