Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ночы на Плябанскіх Млынах
Ночы на Плябанскіх Млынах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ночы на Плябанскіх Млынах

Электронная книга - «Ночы на Плябанскіх Млынах». Краткое содержание книги:

Ночы на Плябанскіх Млынах
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 31
Перейти на страницу:

Я ўжо зьбіраўся ад’язджаць, абкружаны арэолам старажытных літараў і водарам цьвілой паперы – найлепшым у сьвеце для кніжнага чалавека, — але атрымаў запрашэньне на баль да графаў Любанскіх. Фраза проста з калонкі сьвецкай хронікі… Насамрэч я ня быў такой важнай птушкай, каб граф Любанскі нешта пра мяне ведаў. Так, прафесар, але занадта малады, да таго ж займаецца гэткай падазронай справай, як фалькларыстыка… А там любая старадаўняя песьня здольная абрынуць чарговую ідэалагічную вежу, як цуда-рыба, усплываючы, змывае са сваёй сьпіны вартыя жалю хацінкі часовых прыблудных жыхароў. Але ўсё-ткі я прадстаўляў Санкт-Пецярбургскі універсітэт, і ў мяне была Дзямідаўская прэмія, а ў Менску два гады таму зачынілі Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Зачынілі так, як робяць заўсёды – безапеляцыйна, жорстка, з прыгожай фармулёўкай – каб народ зразумеў: немагчыма было не разагнаць гэтых злыдняў, што намагаліся парушыць звыклы парадак і вырваць з рукі гімназісткі абаранак, а з рукі жабрака – кайстру. На сьвяце ў гонар дня народзінаў пані Ядвігі Любанскай мусіў прысутнічаць губернатар гораду Мусін-Пушкін… І невялічкая дэлегацыя мясцовай творчай інтэлігенцыі, узмоцненая мною, меркавала падысьці да яго наконт аднаўленьня таварыства.

Пасьля нядаўніх рэвалюцыйных падзеяў, залітай крывёю курлоўскага расстрэлу прывакзальнай плошчы, у мяне асаблівых ілюзіяў на лаяльнасьць уладаў не было. Да таго ж мой настрой не пасаваў да баляў. Але – я лічыў сябе абавязаным падтрымаць землякоў. Дый пан Любанскі славіўся гэткім эксцэнтрычным дэмакратам-арыстакратам. Хадзілі чуткі, што ён дае грошы эсэрам. А ягонае захапленьне роварамі… Велатрэк, злажаны ў Лошыцы… Дзівосны сад…

І вось я стаяў, прыціснуты да псеўда-мармуровай калоны, абвітай псеўда-плюшчам Лошыцкай сядзібы, аглушаны духавым аркестрам і нашэптваньнямі ў самае вуха аднаго з арганізатараў зьніклага таварыства, і шчыра мроіў апынуцца як мага далей… Што мне да мясцовых плётак? Яўстафій Любанскі, мажны вусач, сапраўды не хаваў мілосных адносінаў да сваёй юнай пані. Ядвіга, у дзявоцтве – Кіневіч, была дачкой правадыра мазырскай шляхты і гадоў на сямнаццаць маладзейшая за мужа. Беласкурая, цёмнавокая, зграбная… Рухалася, як ласка па сьнезе. Сьпешчанае дзіця… Сакатала, сьмяялася, ганарыста закідваючы галоўку з акуратна ўкладзенымі ў высокую мудрагелістую прычоску цёмнымі валасамі. Мне пані Ядвіга нагадала гераіню верша Міцкевіча “Сыны Будрыса”. Памятаеце: белая, як сьмятана, чорныя вочы, рухавая, нібы котка. Пан Яўстафій прывёз ёй з Японіі дзівоснае дрэўца – магнолію кобус, яе яшчэ называюць маньчжурскім абрыкосам. Яна цьвіце раз на год. Падоранае дрэўца цьвіло менавіта ў дзень народзінаў пані. Відаць, з гэтае нагоды пані Любанская апранулася ў нешта стракатае – экзатычнае, што мусіла на ейную думку перадаваць японскі дух… Наконт палюбоўнікаў пані версій мелася – як наконт паходжаньня санскрыту. Паказвалі мне на самога губернатара, Мусіна-Пушкіна, і на графа Чапскага, уладальніка знакамітых бровараў… Сьмешна — яны былі нашмат старэй за пана Яўстафія.

Я ня вельмі ўслухоўваўся ў так званую “сьвецкую балбатню”, успамінаючы сваю Надзею, якая зараз, напэўна, сумна сядзіць ля вакна з відам на брудную Мойку… Дарэчы, ты, Дарота, вельмі нагадваеш мне маю Надзею… Тыя ж вялікія задуменныя вочы, чысты высокі лоб, нібыта створаны для высокіх думак… Але – прабачце... Між тым над Лошыцай, як дым ад таемнага купальскага вогнішча, згушчаўся прыцемак, і пачаўся адзін з сюрпрызаў вечарынаў – загарэліся гірлянды электрычных кітайскіх ліхтарыкаў, падвешаныя на верандзе і ў садзе. Пані Ядвіга ў сваёй стракатай шаўковай сукенцы з шырокімі рукавамі, як трапічны матыль, павольна паднялася на цяпер ярка асьветленую круглую пляцоўку з невысокай балюстрадай – на ёй звычайна іграў аркестр. Пан Яўстафій стаяў непадалёк ад мяне – я заўважыў яго позірк, скіраваны на жонку. Бог ты мой, якое каханьне! З амаль кашчунным захапленьнем і незразумелай тугою… Калі на сьвеце бывае такое каханьне, сьвет ніколі ня скончыцца, і ніколі ня скончыцца ў ім боль і пралітая кроў.

Слугі вынесьлі расьцягнуты на шастах экран з белай паперы – напэўна, дарагі гатунак рысавай, — і паставілі перад пляцоўкай, так, што схавалі яе ад вачэй гледачоў. Раптам усе ліхтары патухлі, але ў той жа момант за экранам запаліўся яркі сафіт… На белай паверхні экрану вымаляваўся амаль неверагодна дакладны цень пані Ядвігі… Цяпер пані трымала ў адной руцэ японскі парасон, у другой – веер, і вытанчана рухалася пад музыку. Гледачы запляскалі ў ладкі, вітаючы гэткі нечаканы тэатр ценяў. І зноў запаліліся ліхтары, і зноў згасьлі…

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)