Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ночы на Плябанскіх Млынах
Ночы на Плябанскіх Млынах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ночы на Плябанскіх Млынах

Электронная книга - «Ночы на Плябанскіх Млынах». Краткое содержание книги:

Ночы на Плябанскіх Млынах
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 31
Перейти на страницу:

Кусты чапляліся за мой пінжак адрослымі галінамі. Пасьля сьмерці пана Яўстафія на ўсё тут пачала класьціся пячатка занядбанасьці. Паціху цямнела… На Лошыцкіх млынах часам, здаецца, рабавалі… Але я не хваляваўся: звык насіць з сабой рэвальвер, а рамізьнік, чарнявы мужычок з вымаўленьнем рэчыцкага Палесься, мусіў чакаць ля брамы хоць да раніцы — я не пашкадаваў грошай. Раптам я спыніўся ля дзіўнага дрэўца – на яго тоненькіх, але нават на выгляд цьвёрдых, як жалеза, галінках, між рэдкіх шчыльных і цёмных лістоў сьвяціліся белыя кветкі… Буйныя, нібы выразаныя з паперы, у прыцемку яны здаваліся ненатуральнымі. Як прыклеенымі… Я нават пакратаў за пялёсткі – нібыта павітаўся за бязважкую руку з Мятлушкай. Унізе сьвятлела масянжовая шыльдачка. Я прыгнуўся і разабраў надпіс: “Магнолія кобус”… Так званы “маньчжурскі абрыкос”, які квітнее ў дзень народзінаў пані Ядвігі Любанскай! Нібы наяве, я зноў убачыў дэкарацыі былой драмы: кітайскія ліхтарыкі, белая балюстрада, абвітая зелянінай, папяровы экран, цені на ім… Насьмешны шэпат і пазвоньваньне келіхаў… Позіркі, позіркі… Жылка пульсуе на сівой скроні пана Яўстафія Любанскага…

Я прыўзьняў вочы да поўні, якая пад акампанемент маіх мрояў пасьпела ўсплысьці з глыбіні вечара… На амаль белым яе дыску выразна бачыўся сілуэт… Жаночая постаць у сукенцы з шырокімі рукавамі, з высокай прычоскай, з веерам у руцэ… Так, сапраўдныя прывіды зьяўляюцца не па замове. Колькі разоў я марыў хоць гэтак жа, ценем убачыць сваё страчанае шчасьце – але дарэмна… Я, хрысьціянін, зайздросьціў Жыгімонту Аўгусту, які скарыстаў паслугі чарнакніжніка Твардоўскага, каб выклікаць прывід каханай… І ніколі б не збаяўся схапіць – няхай цень — у абдоймы… Толькі той, хто дайшоў да мяжы адчаю і нават зазірнуў туды, за мяжу, зразумее мяне. Але тут… Цёмны сілуэт на поўні… Я, вядома, паспрабаваў пераканаць сябе, што гэта проста абстрактныя плямы, з якіх маё ўяўленьне складае постаць. Многія ж бачаць на месяцы зайца, або братоў Каіна і Авеля… Я трос галавой, заплюшчваў вочы, нават націснуў на яблык вока – усё рэальнае мусіла на нейкі час расплысьціся, падваіцца, а прывід – не, бо ён жа ўспрымаецца ня зрокам, а хворым уяўленьнем! Дарэмна, усё падваілася, расплылося…. І зямля зрушылася пад маімі нагамі раней, чым я ўсьвядоміў, што сыходжу… Максімальна хутка, каб не назваць гэта самому сабе панічнымі ўцёкамі. Вось што значыць чужыя прывіды… У Таўрыдскім Гурзуфе мяне вадзілі да кіпарысу, у якім нібыта жыве дух Аляксандра Пушкіна. Кіпарыс расьце пад вакном сядзібы Раеўскіх, дзе гасьцяваў паэт і складаў вершы, гледзячы на маладое дрэўца. І нават занатаваў у дзёньніку пра незвычайныя сяброўскія пачуцьці, якія абуджае ў ім зялёны сусед, і пакінуў там жа містычнае прароцтва, што вернецца сюды, каб сузіраць чароўнае навакольле. У шатах кіпарыса прыезджым паказваюць два сілуэты: Пушкін, кучаравы, з бакенбардамі, абдымае паненку ў старасьвецкай сукні… Дык вось, той кіпарыс выклікаў у мяне гэткія ж гідкія, цяжкія пачуцьці, што й згаданыя месцы паганскіх мольбішчаў. Цяпер да сьпісу магу далучыць Лошыцу і магнолію кобус.

Пасьля мне расказвалі, што сілуэт пані Ядвігі можна ўбачыць у Лошыцы на фоне поўні, толькі калі там цьвіце гэтае дрэўца. Яшчэ — што прывід белай жанчыны бачылі над ракой у тым месцы, дзе патанула пані Ядвіга, а хтосьці назіраў, як яна гуляе між дрэваў, сядзіць ля капліцы, у якой пастаўленая ейная сьвінцовая труна… Тэатр ценяў… А для мяне мараль усёй гэтай гісторыі такая. Каханьне – гэта ад пракаветнага… Інстынктыўнага… Магчыма, дастаткова проста любові і павагі? Хіба ня мела любові дачка мазырскага двараніна Кіневіча да свайго мужа? Каб ня ейная расьпешчанасьць – не загінулі б абодва. Сямнаццаць гадоў — ня самая вялікая розьніца… Дый… дваццаць тры, як, скажам, між мною і вамі, шаноўная Дарота, – таксама няшмат. Галоўнае, каб дзяўчына была разважлівай і сур’ёзнай… А духоўная еднасьць, можа, вартая палкага каханьня. Тым болей у суровы няпэўны час… Як вы думаеце, Дарота?

Пан Беларэцкі ўтаропіўся ў дачку сябра скрозь акуляры, і непрамоўленае нібыта чулася ў працятым пахавальнымі сьвечкамі паветры. Дзяўчына сумелася.

— Я… я ня ведаю. Мне здаецца, што каханьне вартае таго, каб чакаць яго… у адказ.

— А калі не дачакаешся? – Андрэй Беларэцкі жаласьліва ўсьміхнуўся. – Усё жыцьцё – назіраць, як ля яго цяпла грэюцца іншыя… А табе – толькі водсьвет… Хіба ня лепей – стварыць сям’ю… З чалавекам, якога ведаеш, якому верыш?

Ной чамусьці нярвова рагатнуў, а Дарота перавяла позірк на Улада. Той адразу адвёў вочы…

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)