Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ночы на Плябанскіх Млынах
Ночы на Плябанскіх Млынах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ночы на Плябанскіх Млынах

Электронная книга - «Ночы на Плябанскіх Млынах». Краткое содержание книги:

Ночы на Плябанскіх Млынах
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 31
Перейти на страницу:

Дарота паставіла перад Уладам новы кубак з гарбатай.

— Асьцярожна, кіпень. Ну вось, казала ж, не хапайся… Апёкся, як малы. Зараз табе, Ной, нальлю. А пакуль, Улад, распавядзі, калі ласка, сваю гісторыю. Мастацтва і містыка лепей, чым палітыка.

Улад ізноў дакрануўся да гарачага кубка кончыкамі пальцаў, памаўчаў…

— Ну што ж, магу распавесьці.

Гісторыя пра статую з сутарэньняў дома Ваньковічаў

Кожны мянчук ведае, хто такія Ваньковічы. Інсургенты, масоны, авантурысты – як толькі пра іх не трапалі языкамі нядобразычліўцы. Патрыёты, ваяры, паэты і мастакі – казалі прыхільнікі. Гадоў пяць таму, падчас беспрытульнага блуканьня ў тэатральна-эсэраўскіх марах, і мне, у ліку іншых бедакоў-беларусаў, давялося разжыцца капейчынай “Установы ўзаемнай дапамогі роду дваран Ваньковічаў”.

Вядома, найперш успамінаецца вялікі Валенцій, мастак з гэтага роду, які маляваў Пушкіна і Міцкевіча і памёр на руках апошняга ў Парыжы… Беларускамоўныя вершы Міцкевіча зьнішчылі сваякі. Карціны Валенція Ваньковіча разьвезьлі па сьвеце… І беларусы зноў ні пры чым, як дуб да жолуда. Дык вось, болей паўстагоддзя прамінула ад часоў чарговага паўстаньня супраць імперыі, у якім, вядома, бралі ўдзел і Ваньковічы. Асабліва вылучаўся сын Валенція – Ян Эдвард. Працаваў ён лясьнічым, меў маёнтак у Сьляпянцы. Але ворагі ведалі яго як інсургента па мянушцы Ляліва, і хто, як не лясьнічы, мог зрабіць свой атрад нябачным у пушчы? І коньнік быў ён такі, што нагадваў кентаўра… Менавіта гэта адной лістападаўскай ноччу – хоць вока выкалі — выратавала яго ад пагоні. Але не ад цяжкой раны… Лясьнічы зваліўся з каня на адной з ускраінных вулак Менску – што ж, на кожнага ёсьць ягоная куля, і верагоднасьць сустрэчы з ёй ня болей пралічаная, чымся сустрэча з сапраўдным каханьнем. Конь, ашалелы ад доўгага намёту, не спыніўся, страціўшы седака… Ян Эдвард дарэмна спрабаваў нешта разгледзець у непрагляднай, як саван, цемры, прашытай халоднымі ніткамі дажджу. Мёртвы сон гораду. Ні ліхтара, ні нават агеньчыка лампады… Вось, здаецца, каменны ганак нейкага дому. Але дзьвярэй няма — сьцяна… Ці знойдзе паранены інсургент прытулак, ці адсюль пачнецца ягоны шлях да пятлі? Ян адчуваў, што сьцякае крывёю. Хоць трохі б сьвятла… У гэтым горадзе былі дамы, стукацца ў якія Ваньковіч не хацеў нават паміраючы. Крэсіва інсургент заўсёды мае пры сабе… Слабы агеньчык асьвяціў каменную сьцяну ў цёмных рагах, вакно з зачыненымі аканіцамі… Здаецца, вугал Францысканскай? Агонь змрочна люстраваўся ў цёмнай лужынцы, што ўтварылася ля параненага пляча… Яну здалося, што сама ноч хіснулася перад вачыма, як адлюстраваньне на паверхні бяздоннага віра… Як ён саслаб… Не заўважыў адразу… Вось жа – дзьверы. Апошнім намаганьнем інсургент стукнуў у іх… Перад тым, як страціць прытомнасьць, падалося: дзьверы расчыніліся, з іх пацягнула дзіўным пахам – як быццам адчыніўся стары-стары куфар…

Паранены ачуняў у ложку – вялізным, як Грунвальдскае поле, і цьвёрдым, як зямля таго поля. Разныя калоны з чорнага дрэва, якія мусілі падтрымліваць зьніклы балдахін, страшэнна нагадвалі калоны ўсыпальніцы. І пакой быў вялікі, пусты і цьмяны. Са шчылінаў аканіцаў прабівалася туманістае сьвятло. І нібыта з гэтага сьвятла да ложка наблізілася постаць. Ян убачыў бледны гожы твар, вялікія вочы, сумныя-сумныя, аж сэрца зашчымела ад болю, што ў іх люстраваўся… Потым Ваньковіч так і ня змог успомніць, у што была апранутая дзяўчына – але дакладна, што ў чорнае, і нават гук яе голасу зьнік з памяці – хаця яны размаўлялі… Шматкроць ён спрабаваў яе намаляваць – заўсёды меў з сабой нататнік з алоўкам. Карона цёмных кос над высокім белым ілбом… Горка падціснутыя вусны, нос з вытачанай гарбінкай, зламаныя бровы. Вочы сьветла-шэрыя… Адзін куточак роту трохі прыўзьняты, і ад гэтага выраз твару незразумелы: спачуваньне? Насьмешка? Ваньковіч не даведаўся ні імя паненкі, ні хто яна. Хаця ўчынку незнаёмкі не дзівіўся – многія шляхцянкі зладжвалі лазарэты для паўстанцаў у сваіх маёнтках, насілі жалобу па загінулых, хаця гэта адмыслова забаранялася, і па асабістым загадзе менскага губернатара за зьяўленьне на людзях у чорнай сукенцы належала заплаціць штраф у 50 рублёў срэбрам.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)