Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 39
Перейти на страницу:

Я спытаў:

— Прывезьлi i назад павезьлi? Не прадбачылi?.. Але ж звычайна служба ЦК прамашкi не давала?..

Мастак усьмiхнуўся, як не ўсьмiхаўся, напэўна, тады на Сьвiцязi, i падышоў да карцiн, што шэрагам, адна каля адной, стаялi ў масiўных рамах на падлозе, пачаў iх рассоўваць, пераглядаць. Дастаўшы адну, паставiў насупраць каля мальберту.

Перада мною быў партрэт Караткевiча. Непакорны грабянцу чуб, тонкiя рысы маладога твару, востры позiрк вялiкiх задумлiвых вачэй за небакрай, а над галавою — iмклiвая, у хуткiм палёце, ластаўка. Ён мне глядзеўся тут такiм, як быў у свае самыя рамантычныя гады, калi пiсаў «Цыганскага караля», «Рамана Ракуту», «Каўчэг», а то, магчыма, i «Дзiкае паляваньне караля Стаха» — дасьвiцязянскае.

— I сам як ластаўка...

— А яна гэтакая птушка, — заўважыў мастак, — заўсёды пiльнуе сваё гнязь­дзечка. Як пiльнаваў сваё паэт. З гнязда вылецiць i да яго вернецца. Роднаму дому нiколi ня здрадзiць.

Паэту гнезьдзiшчам быў замак за сьпiною. У высокiм аконным проймiшчы, з якога выпырхнула ластаўка, палала падобнае да вогнiшча сонца, ва ўсе бакi сыплючы чырвоным праменьнем.

Мастак злавiў маю рэакцыю — заўважыў:

— Дадому, у роднае, ён нас усiх вяртаў. Я гэтакiм яго ўбачыў, запомнiў i напiсаў.

— З натуры?

— Валодзi ўжо не было. Пiсаў па памяцi.

Чырвонае сьвятло гуляла па твары паэта i па птушыных крылах.

З майстэрнi мы выйшлi на лесьвiчную пляцоўку да лiфта. Выклiкаць лiфт не сьпяшалiся. Тут было вялiкае акно, i мы стаялi каля яго, з вышынi шостага паверху глядзелi на вулiцу, на горад. Сыпаў сьнег. Было адчуваньне, што памiж размоваю ў майстэрнi i прыпынкам каля лiфта прабегла доўгая пара году. Там зiхацела сонечная чырвань, тут — ляжаў белы сьнег.

Гэтак у галовах сiгалi думкi — мастак зноў вярнуўся да размовы ў майстэрнi:

— Ня ведаю, чаму ЦК прывезла Караткевiча, на што разьлiчвала, а як з мастакоў выбралi мяне — здагадваюся. Памiж выставаю з маiм iдэйна заганным нацюрмортам i Сьвiцязьзю прайшло паўгоду, i ў тым прамежку была адна падзея. Ды я ўжо расказваў...

Мацнеў марозiк, сыпаў сьнег, было i сонечна, i сьветла ня толькi ад сонца, але i ад маладога першага сьнегу. Дадому ў гэтакае надвор’е я не сьпяшаўся, iшоў, гуляючы, вакол сябе чуў толькi сьнег, зiмы лагоду, а ў сабе — запiсаныя на нейкую там стужку ўспамiны мастака пра тое, як яшчэ да той вясновай Сьвiцязi ў Маскве на ВДНГ, абрэвiятуры добра вядомай у краiне саветаў, ладзiлiся днi Беларусi i з гэтае нагоды адкрылася вялiкая мастацкая выстава. Тады ў жывапiсе панавала жорсткая iерархiя тэмаў ды жанраў, узнагароду мог атрымаць твор, напiсаны пра Ленiна цi Кастрычнiк, цi пра гегемона — рабочы клас, на крайнi выпадак пра калгаснае сялянства. Увагi на пейзаж не зьвярталi, а нацюрморт iшоў самым апошнiм радком: нi прэмiяў, нi медалёў. I раптам — гром з яснага неба: медаль, самую высокую ўзнагароду, атрымлiваюць «Цыкламены». Упершыню ў краiне — за нацюрморт. А яшчэ i Трацьцякоўка зьдзiвiла: купiла з выставы ўсяго адну работу i тая работа — зноў «Цыкламены».

Я тады спытаў:

— Адтуль вярталiся i не хахлом, i не фармалам?

Мастак задумаўся. У яго, як я заўважыў, была вартая iнтэлiгентнага чалавека звычка не сьпяшацца са словам, не выпускаць яго на волю наперадзе думкi.

— Але пасьля Сьвiцязi абулi ў лапцi нацыяналiста.

Апошняе ён вымавiў бяз жалю i бяз суму, як звычайнае ў нашым камунальным доме, яшчэ ўсьмiхнуўшыся, хоць усьмешка адразу i пагасла. Вясёлага ў тым было мала.

Аднойчы, сустрэўшы Вашчанку пасьля падарожжа па Прыпяцi, Караткевiч, у захапленьнi ад вандроўкi, скажа: «А цi ведаеш, старычок, што тваё Палесьсе i не Беларусь, i не Украiна, i тым больш не Расея? Гэта — Палесьсе».

Яны тады абдымуцца, па-маладому шчасьлiвыя: адзiн — што сам сабе адкрыў казачны край, загадку яго красы, другi — пачуўшы тое, што думаў неаднойчы ды не адважваўся каму-небудзь сказаць, нiбы ў той iсьцiне была ня толькi сутнасьць, але яшчэ — крамола. Ды i сумнiў тачыў мазгi — цi сапраўды так? — пакуль сваё насiў у сабе. Цяпер сумнiў зьнiкаў, калi адкрыцьцё аказвалася не адным сваiм: Палесьсе непаўторнае. Шмат раней, у Львове ды Кiшынёве, чуў голас сэрца: ты можаш спраўдзiцца адно як беларус. Калi ж вярнуўся ў Беларусь, узяў палiтру ў рукi, то ўбачыў, што мэта, якую выясьнiў сабе на поўднi — быць беларускiм мастаком, — мела патрэбу ў больш канкрэтнай формуле. Адна Беларусь — Браслаўшчына, другая — па Дняпры, Сажы, трэцяя — па Нёмане. А Нарачанскi край, Лагойшчына цi Белавежа? Тым больш Палесьсе — дзiва!

Як фраза, вязьмо словаў, гучала прыстойна: беларускi мастак. Але якi ён як непаўторнасьць, на этнiчнай глебе, у мастацкiх творах?

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)