Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 39
Перейти на страницу:

— Студэнты вас яшчэ не вінавацяць у фармалізме?

Пытаньне ці прысуд?

Ухмылку з твару суддзя скінуў, нібыта маску, нахмурыўся, задраў угору, як пераможца, голаў, загледзеўся на неба залы і пакрочыў удоўж сьцяны, а за ім сьледам, нібыта гусі за важаком, пасунулася ўся сівагаловая чарада.

Па натоўпе хітнуўся шапаток:

— Што ён сказаў?..

— Хто гэта?..

— Сам!..

Зьявілася Мацільда:

— Пайшлі адсюль, Гарык. Яшчэ пусьцяць чутку, што ты знарок сабраў студэнтаў каля свайго нацюрморта.

— Што?..

Яна вяла мужа падалей ад цыкламенаў, а ён ішоў ды думаў, што тлумачыць нікому нічога ня трэба. Рэй па-сяброўску хіба не папярэджваў? Як у ваду глядзеў.

Палесьсе — што за планета?

Калi кругамi ходзяць ценi, яны — таксама жыцьцё. Тое, што было калiсьцi, даўнiна? Магчыма. Але калi ценi гуляюць па нашых, разам з намi, абшарах, яны — наша жыцьцё.

Кругамi несьлiся конi з коньнiкамi, i коньнiкi не былi бяззбройнымi, як i конi выглядалi зусiм ня клячамi.

Палатно на мальберце стаяла з мiнулай зiмы. Вясною, улетку i ўвосень я бачыў яго час ад часу, заглядаючы да мастака, i заўважыў, як паступова на iм штосьцi мянялася. Мацней сьцiскалася спружына пагонi, гарачэлi конi, i рагатая здань, вакол якое кружыла пагоня, набывала ўсё больш выразныя абрысы старадаўняга замка. Адно поўня над замкам сьвяцiлася, як i раней, цьмяна, загадкава.

Аднойчы я заўважыў, як па начных ценях насустрач пагонi плылi трывожна-барвовыя, нiбыта старавечная кроў, плямы, грэлi шэрыя постацi коней ды коньнiкаў, распальвалi iх немiнучай на тых кругах ваяўнiчасьцю. Агледзеўшыся, заўважыў, што чырвань накатвалася ня толькi на палатно, але на ўсё ў майстэрнi, сачылася ў паветры. Ад вокан?

За вокнамi клалася зiма. Сьнегу яшчэ не было, але за ўсё зямное браўся чэпкi марозiк. На кволым цыганскiм сонейку ў шыбах iскрылася, пахрумст­ваючы, намаразь.

Мы сядзелi на канапе i разважалi пра мастацтва. Я спытаў, узiраючыся ў незавершанае палатно:

— Ёсьць i назва?

— Блакiтная поўня Уладзiмiра Караткевiча. Гэтак хацеў назваць. А цяпер зьявiлася яшчэ адна — Ценi Гальшанскага замка.

Якраз нядаўна я быў у Гальшанах, i тое, што бачыў там ад замка, не супадала з выявай на карцiне.

Пацiкавiўся:

— А вы былi ў Гальшанах?

— Ну, як жа? Доўга хадзiў па замчышчы i навакольлi. Хацеў ня толькi ўбачыць тое, што засталося ад былой велiчы, але вокам i думкаю прабiцца праз стагоддзi ў даўнiну. Хоць тут у мяне ад вядомага рамана не шмат, больш ад паляваньня караля Стаха. Нам ад тых часоў застаўся ўсяго толькi зваблiвы подых гiсторыi.

Чырвань плыла па палатне, з палатна сплывала ў паветра майстэрнi, гусьцела, адлiвала сiнiзною адвячорка, рабiлася пурпурова-трывожнай i зноў сьвятлела, празрысьцела. Я глянуў на акно — па шыбах гулялi срэбра i золата. Устаў з канапы, павярнуўся тварам да iканастасу: чырвоная брама пад сонцам ад акна была падобная на вогнiшча, ажно рама карцiны плавiлася ў чырванi, i цi не адсюль, цi не ад брамы яе чырвань у сонечным праменьнi рэфлексiравала па карцiнах-абразах, па майстэрнi, запальваючы нават i шэрыя таны незакончанай, на мальберце, работы. Пагоня прыкоўвала ўвагу — думкi вярталiся да яе.

— З Караткевiчам былi добра знаёмыя?

Мастак зрэагаваў адразу, як усё роўна тое, што я хацеў пачуць, ляжала блiзка ў памяцi:

— Мы пазнаёмiлiся на Сьвiцязi...

Была вясна, быў год 1967. ЦК камсамола сабраў на Сьвiцязi творчую моладзь. Прыгожае возера каго не натхняла? Была ахвота i ўладзе натхнiць маладых паэтаў ды мастакоў на сьпевы пра партыю ды камсамол. Прывезьлi Караткевiча, каб павучыў маладых лiтаратараў, як пiсаць оды. Прывезьлi Вашчанку — даверылi мастакоў. Першы дзень — знаёмствы, сон на беразе возера. А ранiцай разьвялi па семiнарах. Пайшлi чуткi, што Караткевiч сваiх выхаванцаў павядзе да старажытнай цэркаўкi. Вашчанка да яго: можа, i мастакам будзе цiкава? А той i рады вялiкаму гурту: цудоўна, стары, пой­дзем разам. Пайшлi. Шукалi занядбаную цэркаўку, а знайшлi прыгожы касьцёл i там людзей мора — сьвятар маладых, жанiха ды нявесту, бласлаўляе. А ў той час што было? Стаць пад вянец — як пад сякеру. Дазволу не давала ўлада. I раптам — вянец пры ўсiм народзе. Тут паэты з мастакамi i прыкiпелi: паэзiя! Вярнулiся на возера — сустрэў сам сакратар ЦК. Дзе былi ды што рабiлi не пытаўся: саксоты ўжо данесьлi i пра вянец, i пра паэтаў з мастакамi ў касьцёле. Пасьля абеду паклiкаў Караткевiча i Вашчанку да сябе ды кажа: зьбiрайце манаткi, сядайце ў аўтобус ды вяртайцеся ў Менск — тут вам ня месца.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)