Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 39
Перейти на страницу:

Паставіў у раму тых, хто ў сэрцы, з сэрца — у раму. І шмат, і мала — у сэрцы болей. Як усіх ды ўсё зьмесьціш? Абагульняць? У зорцы бачыць неба зорак? Ну, так. Дзядзька Антось — не сам жа па сабе? Колькі гэтакіх зухаў перапісаў пляменьнік у свае блакноты, на кардонкі, фанеркі? Заканапаціць у раму, як паўнамоцнага пасла вясёлых мужыкоў, даўно задумаў: чырвоная кашуля, нібы агонь, каўнерык белы, твар — бронза, як у пінскіх цётак, рашуча сьцятыя цяжкія, перад песьняй, вусны, нос — рубільнік, нібы ў вялізнай птушкі, кепка блінам — казырок на вочы, з-пад кепкі на патыліцы сівоцьце — мацёры певень. І кадык мацёры. А вочы — блакіт празрысты, нявінны. О, гэтая нявін­насьць! Вечны гуляка ды задзіра. Кроў закіпіць — кашулю, хоць і новую, ля каўняра — у кулачча, рукі — уразьлёт, з адной кашулі — адразу дзьве, распалавініць, каб не няволіла душы і цела, каб сэрцу і рукам прастору даць для радасных абдымкаў ды і для бойкі за праўду-матку. А жонцы — шытво ды сьлёзы. Гэтакі тып — свой усяму Палесьсю.

Ды і Кацёра — дзе яе няма? У кожнай вёсцы: скупая радасьць і нескупыя сьлёзы.

А цёткі пінскія? Хіба ня ўсюды і яны, дзе трэба апошняе аддаць?

Карціна была напісаная. Сядзеў перад ёю і то глядзеў, то не глядзеў нікуды, заплюшчыўшы вочы. То бачыў палатно, а то — жывы абшар за вёскай: рэчку, ляскі — Высокае, Раўкі, Дамаху, Гарадзішча, за імі — Татарскі брод, дзе яшчэ продкі продкаў то ад татараў хаваліся, то войска супраць іх зьбіралі.

Устаў з крэсла, узяў палітру, на пэндзаль накруціў фарбачку, зьняў карціну з мальберта, з другога боку прыклаўся пэндзлем да палатна і вывеў два слоўкі:

«Маё Палесьсе».

Вецер з-за Прыпяці гнаў хвалі адну за адной. Дзьмуў ня моцны, нават слабы, тварам ня чуўся, а хвалі падымаў, кідаў у бераг.

У тым месцы, дзе стаяў мастак, бераг ляжаў пясчаны — пясок буйны, жвірысты. Пад вадою прыберагам нібы насыпана адшліфаванага каменьня — галышоў. І сонца, не патрывожанае ніводнай аблачынаю, стаяла ў паў­дзённым блакіце, праменьнямі гуляла з галышамі, высьвечвала з іх то бялюткія, то шэрыя, то чырвоныя, а то і паласатыя, як піражкі слаёныя.

Стаяў па-над вадою, не заўважаючы, як дробныя хвалі цалуюць чаравікі, углядаўся ў гульню сонечных плямкаў пад вадою, па галышах, якія варушыліся, вадою ды сонцам перасоўваліся з месца на месца, драбнейшыя зганяліся ў плынь, зьнікалі, прыплывалі новыя, з іх выбудоўваліся новыя ды новыя малюнкі, фігуры. Нябачная рука зьбірала па колерах, памерах, адметных метах, якія меў кожны галышок.

Каменьчыкі былі нетрамі Палесься, драбінкамі ці вапняку, ці граніту, і Гаўрыла, як неаднойчы, думаў пра тое, што гэта — ня пыл зямны, а найпрыгожы ды найтрывалы матэрыял, сам жэмчуг для мясцовае мазаікі. Прырода гэта ведала, а чалавек, хоць ласы на дармавіну, падняць жэмчуг з зямлі, з рачнога дна, ленаваўся. Галышам радаваліся вада ды сонца.

— Творцам рухаецца зямля і сыплецца каменьне...

Схамянуўся: голас сьвятара слаўнага гораду Турава? Дык ці ня сам Кірыл тут, на Прыпяці, сыпаў са свае длані жэмчуг?..

Яшчэ раней меў думку: каму-каму, а златавусту найпершаму сярод славянаў трэба і аблічча, і постаць вымураваць мазаікай, класьці ў іх ня смальту, а родны жэмчуг, падабраўшы яго па тону, колеру, фактуры. Дзе ўзяць выяву-вобраз? За даліною ў восем стагоддзяў, як жыў ды гаварыў з людзьмі і Богам златавуст, выяў час не пакінуў, але засталося неўміручае слова казаньняў, паэзія ягоных пропаведзяў, у іх адбітыя, як у рацэ сонца ды неба, натх­нёнае аблічча, агонь вачэй, чыстых і мужных перад людзьмі і Богам. Гэта шмат ці мала? Як і чым мераць? А дзе ёсць болей? У дагмаце іканапісцам? «Прэпадобны айцец наш Кірыл, епіскап Тураўскі, іжэ бліз Кіева, выглядам надсед, власы з вушэй, брада з Міколаву, але не курчаватая, простая, рызы сьвяціцельскія, у амофары, у руках кніга». Догма іканапісная — ня догма жывапісцу сьвецкаму? Ну, вядома. Шукаць далей? Адно пытаньне знаходзіла другое: дзе вобраз Кірылы бралі першыя іканапісцы? Адкуль браў дзіўна выразныя паўночна-рускія абліччы сьвятых для фрэсак Спаса-Прэабражэнскай царквы ў Вялікім Ноўгарадзе мастак зусім не славянскага паходжаньня, візантыец грэцкай крыві Феафан? Альбо як не заўважыць тое, што мадоны Леанарда да Вінчы ці Рафаэля маюць абліччы безумоўна італійскія, мадонны Гейнсбора — ангельскія, мадонны Дзюрэра — нямецкія, мадонны Сурбарана — іспанскія? Ці не таму гэта так, што мастак бачыць нацыянальны тыпаж мадэлі, з якое піша, калі ж мадэлі няма і піша па ўяўленьні — тыпаж хоць зборны, а ўсё адно нацыянальны? А тады да месца і яшчэ пытаньне: хто як этніч­ны тып Кірыла Тураўскі? Хто як не паляшук? Тут і пайшла праца: пошукі этнічных формаў чэрапа, рысаў твару, характару, зборы гістарычных зьвестак, дасьледаваньне Кірылавых казаньняў. Нарэшце — малюнкі, эскізы дэталяў, твару, постаці златавустага ў натуральную велічыню. І засталося знайсьці мур, сьцяну, прывезьці матэрыял, хоць галышы з рэчкі, каб працаваць далей.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)