Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 39
Перейти на страницу:

У майстэрні ўжо ня думаў пра тыя, што раніцай трымаў у руках з вазонам, ракурсы ды кампазіцыі кусточка цыкламенаў, ужо бачыў іншае — як нестае нацюрморту дзьвюх красак, падобных да яго студэнтак. І калі праз нейкі час яшчэ дзьве краскі, сагрэтыя вясновым сонейкам, узьняліся над купай лісьця, калі іншыя краскі з той купы заўважылі дзьве новыя, кожная па-свойму прывеціла залётных, мастак адчуў, што большага на палатне ня трэба. Адклаў палітру, адышоў ад мальберта, сеў на крэсла і шчасьліва ўсьміхнуўся сваім цыкламенам.

Пачуў крокі. Павярнуўся да іх, пачутых, тварам. Дзьверы адчыніліся — на парозе стаяў Іван Рэй.

— Ну, дзякуй Богу!.. Я колькі дзён цябе чакаў!..

Сказаўшы, пасьля толькі падумаў, што сапраўды чакаў сябра. Хто яшчэ, як ня ён, мог і павінен першым убачыць новую работу, сказаць пра яе слова праўды?

— А я прыходзіў. Ты працаваў. Апантаны, як мог мяне заўважыць?

— І ты быў тут? І я цябе ня бачыў?

Ня мог паверыць.

Сябра глядзеў на пастаноўку — жывыя цыкламены.

— Я іх таксама прыкмеціў у краме. Яны і мне там спадабаліся. Таксама хацеў купіць. Ты апярэдзіў.

Сказаў пра цыкламены ў краме і маўчаў пра тыя, што былі на палатне. Гаўрыла чакаў: яшчэ напэўна скажа? Але маўчаў і сябра. Тады не стрымаўся:

— А я, ведаеш, гэтым нацюрмортам адчуў, што пісаць, як мы з табою пішам, больш не магу. Капіраваць натуру, якую

нам на радасьць дае прырода, дакуль можна? Ну, вядома, натуру кожны бачыць па-свойму. Але гэтае меры творчасьці на палатне мне мала. Хачу ствараць сваю прыроду. Жывой натуры можна дазволіць, каб мастака натхняла, запальвала сваім, ад Бога, узорам, але — не далей. Прырода хай кіне мне, як быку Гоі, чырвоны амулет, каб я, як бык, разьятрыўся ў творчым шаленстве, адчуў, як зьвер, пах крыві — пах поўнай волі, і ў бойцы, можа, з самой натурай, спрачаючыся з ёю, сьцьвердзіў сябе на поўніцу.

— Але як зразумеюць такога людзі?

Ад нечаканай думкі прыціх, ажно ўвесь згарнуўся, сьцяўся, а потым яшчэ мацней узарваўся:

— Што?! Хто-о?! Вуліца?.. Каб яна, ня ведаючы, што ў мастака на душы, у сэрцы, нават, можа, не жадаючы гэта ведаць, судзіла?.. Гэта табе галоўнае?.. Ну, не!.. Я ім, суддзям, сам-Бог, а не пастух, ня шыбенік тым больш!..

Чакаў, што і на гэта адкажа сябра. Не дачакаўся і гэтым разам. Размову зьвёў на жарт:

— Такая мне бяда, хто што падумае ды скажа. Ну, хадзіў у хахлах, буду хадзіць у фармалістах. Што больш ганаровае? Быць хахлом ці фармалістам?

Зьняў нацюрморт з мальберту і загарнуў у стары плакат, які пыліўся на падаконьніку.

Калі выйшаў з майстэрні, ужо на прасьпекце, трымаючы нацюрморт у руцэ, падумаў, як добра зрабіў, што ўзяў з сабою, — навошта пакідаць там, дзе яго не разумеюць? І яшчэ пра тое была думка, што сябру трэба быць удзячным. Калі і не ўхваліў работу, дык гэта не бяда. Хіба ён сам усё прызнае ў Рэя, у іншых? Добра, што не зманіў, тое сказаў, што думае.

Ішоў па Менску з дзіўным адчуваньнем, як усё роўна нёс не карціну, а нештачка такое, чаго яшчэ ніколі не трымаў у руках, бо ня меў, і што давала незвычайнае, новае адчуваньне самога сябе. Адчуў сябе новым мастаком. І нават новым чалавекам.

Мінула яшчэ паўгода. Была восень. У Мастацкім музеі адчынялася выстава маладых жывапісцаў. Работ сабралася шмат — ледзь зьмясьцілі на першым паверсе, аддаўшы пад выставу ўсе залы. Гаўрыла вывесіў нацюрморт. І вось — першыя наведнікі: самыя сур’ёзныя аматары жывапісу і самі жывапісцы. Эмоцыі стрыманыя — цішыня. Кожны глядзіць ды аглядаецца: што скажуць іншыя, зьлева і справа, сьмелыя. А сьмелых мала, як заўсёды.

І ўсё ж загаварылі.

— Дзе аўтар знайшоў гэтакія кветкі?

— Вам падабаюцца?

— Хачу бачыць натуру, з якой яны напісаныя.

— Вы не туды прыйшлі. Вам трэба ў батанічны сад.

Каля нацюрморта людзей пабольшала.

— Дазвольце дакрануцца да лісьцінкі. Фактура, каларыт — жывы агонь?!

— Агню тут цесна — малы квадрат.

І раптам — дзяржаўны бас:

— Ці можна падысьці бліжэй? Дазвольце. Хто сказаў, што на выстаўцы няма моладзі? Яна, аказваецца, уся тут, дзе Вашчанка. Студэнты са сваім настаўнікам?..

Моладзь рассунулася, даючы месца насупраць нацюрморта сівагаловым ды сівабародым: што карыфеі скажуць пра цыкламены?

Гаўрыла апынуўся ў цэнтры натоўпу. Пачуўшы заўвагу пра настаўніка ды студэнтаў, а ў ёй і кроплю атруты, хацеў адмахнуцца жартам, спагадліва, ды чалавек, які заўважыў строгім басам, глядзеў ужо кудысьці праз галовы, забыўшы і пра яго, і пра нацюрморт. Змоўчаў, як не пачуўшы рэпліку. Тады адзін са старых, яшчэ і не стары, чарнявы, але з тых карыфеяў, твар да яго з ухмылкаю наблізіў, спытаў:

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)