Чырвоная брама
- Автор: Карамазаў Віктар
- Год: 101
- Язык: белорусский
- ISBN: some
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:
Як манументалiст, мастак фармiраваўся, вядома, у Кiеве ды Львове, яго вучылi там Бакшай ды Сельскi, але, пры ўсёй да iх, майстроў, павазе, хiба не прырода Палесься сталася найпершай i самай плённай школаю манументальна-ўзьнёслага натхненьня ды мысьленьня? У вучэльнях падказалi, як чытаць прыроду, яе таемнапiс, як з фарбаў збудаваць прыгожы хорам. Калi ж вярнуўся да свае калыскi, далёка не наiўнымi вачыма ўгледзеўся ў не заўсёды сьветлае, часта замглёнае, а то i змрочнае хараство бацькаўшчыны, зьдзiвiўся: натура тая, што ў памяцi з маленства, але i не зусiм тая, цяпер яна стаяла перад iм, як скiнуўшы з сябе ўсе лiшнiя вопраткi, як выйшла на сьвятло дзе з зацемкаў, дзе са сьвятла падманнага, адпрэчыўшы драбноцьце, шэрань, а вартае ўзьнёсшы, узбуйнiўшы, высьвецiўшы. Тое ўсё, што бачылi вочы, класьцi на палатно ў фарбах не сьпяшаўся, адно для памяцi замалёўваў: тыпы палешукоў, твары ды постацi, вопраткi, абрысы выспаў, зьвiвы дарог i рэк, карункi ў дрэвах, воблаках. Дома малюнкi пераглядаў, выкладаў кампазiцыi, планы сшываў ды перашываў нiцямi рэк, дарог, прамянямi сонечнага сьвятла, выкройваў месцы то дубу, то каню, то буслу, то хаце, прастору жыцьця выбудоўваў то позiркам зьнiзу, як з-пад куста, то зьверху, нiбыта бусьлiным вокам, далягляды дзе падымаў, дзе апускаў, шукаў у кампазiцыях адзiнства вобразаў, дэталяў, плямаў i лiнiяў, выразнасьць i гармонiю, нават i просты пейзажык будаваў як складаную тэматычную карцiну. Гэтак працаваў яшчэ над «Цыкламенамi», але там шукаў канцэпцыю i метад, тут — iх сьцьвярджаў i разьвiваў. Вось план — пагорак, за iм — дарога, крытая сонцам, уздоўж далягляду, справа — зьбег у лагчыну, па дарозе — дубы, як верставыя слупы, волаты. А як iх волатамi зрабiць у малым фармаце? Дарогай пад дубамi пылуе воз — конь, дуга. Воз, конiка, дугу — садзiць нiжэй? Так — дуб вышэйшы. Ня тыя, што ў натуры, прапорцыi? Але ж цяпер i дуб — волат, i праўда не парушаная — конь з возам знайшлi другое месца. Гэтак i з колерамi: у iх нораў свой, а ў цябе, мастака, свой таксама. Восень шукае чырвань з охрай, у зелянiну — тон сiнi, фiялетавы. Ня тое ў натуры? Дык хай натура шукае iншых мастакоў: Ы, Ю, Я — скапiруюць.
Лета — з алоўкам, з фарбамi. Пiсаў прыроду i людзей. Там i там шукаў i вылучаў характарнае, акцэнты i дэталi цэлага, драбiнкi вобразаў i тыпы — адна плынь.
Вось натура: белы квадрат палатна i перад iм белы, як палатно, мастак. Што памiж iх i далей? Цiша? Пустэча? Ах — думкi? Пачуцьцi? Прадчуваньнi паядынку Дон-Кiхота з ветраком?
Пляма чырвонай бронзы — восень на Палесьсi.
Пляма блакiту ў небе — успамiн лета.
Пасак сiнi — рака.
Плямкi сьвятла — буслы зьбiраюць вырай.
Дзе барвы з золатам хаваліся ў блакіце і блакіт шыўся ў барвы ды золата, сыходзіліся ў роздуме зямля і неба. Кропка сыходу завысака? А калі зямны рай ставіць на папа, каб як найбольш зямлю ўбачыць? Там — сыход, а тут — пярэдні край і мама. Першы дотык пэндзлем да палатна — мама. І каб не сумавала — цётка Кацёра побач. Як ім бяз дзядзькі Антося? І Антося — сюды. Кацёры як бяз брата ў лесавым плашчы, як вёсцы без лесьніка? І ён тут са сваім вечным рухавіком — веласіпедам. Сябра са школы Мікола Пугач — калгасны брыгадзір? Як без начальства? На баку, цераз плячо, афіцэрская сумка, а ў сумцы што? Не працадні — падман даўно падманутым. Такім, як цёткі з Пінску — яны і тут, хадзякі. У белых хусьцінках, фартушках, а твары, рукі не адмыеш ад вечнай бронзы — колеру сялянскай, пад лютым сонцам, працы. І яшчэ паляшучкі не чыкалавіцкія, з вандровак па Прыпяці, паілі малаком бадзягаў-мастакоў — як не аддзячыць? Прыбегла Пальма — на сваім рабочым месцы ў нагах. Сюды б яшчэ і Машку, ды Машка за ракой — на заднім плане. Яшчэ б — Красуню?..