Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 263
Перейти на страницу:

Маем відавочныя дасягненні, але не маем хоць нейкай прымітыўнай культуры, каб шанаваць сваю спадчыну. Таму сумняваюся, ці выйдзе мая кніжка, бо яна – за захаванне ўсіх вялікіх вартасцяў у свеце! Ад дзяцей даўно не было ліста, а ўнукам, можа, зацішней будзе ў жыцці, калі не будуць мне пісаць. Каб толькі для іх было добра!

Будзьце здаровенькія! Моцненька Вас цалую. Усіх вітаю.

Ваша Ларыса.

Язэпу Найдзюку

Зэльва, 18 лістапада 1979 г.

Дарагі і шчыра паважаны Язэп!

Не ведаю проста, як Вам дзякаваць за тыя лекі, якія я атрымала. На поўначы моцна  мне абвастрыўся рэўматызм, здало сэрца. (Туберкулёзнікам, напрыклад, там было лягчэй.) Вось з таго часу і мучуся. Розна лячыў мяне с. п. Яначка, але найболей дык памагаюць мне лекі ад далёкіх сяброў.

Сяння без болю магла выстаяць у цэркві. Стала лягчэй хадзіць мне. Другі лек – для сяброў-эпілептыкаў. Адзін вылечыўся. 5 месяцаў не было прыступаў, але захацелася выпіць… Многія просяць ратунку, а далёкія, дарагія сябры памагаюць. Часамі думаю, што надужываю іхняй ласкавасцю, але няхай даруюць. Цешуся, што вярнулася Ваша мілая жонка, прыехалі дочкі, і было Вам міла і весела. Магу сабе ўявіць як сумна было Вам аднаму.

Сабралася многа лістоў адпісваць, але Вам пішу першаму. Помніка мы не паставілі. Перашкодзілі марозы. Вельмі рада з мужавай карткі-фота, якую Вы пераслалі. Так хораша зроблена на эмалі. Дарэчы, чым Вашая мілая жонка лечыць свой рэўматызм? Калі гэта суправаджаецца ангінаю, дык парадзьце ёй вельмі добры спосаб лячэння ангіны. Узяць на ватку керасіны і высмараваць горла. Так лячыліся ў блакаду ленінградцы і мяне яны навучылі. Гэта нічога страшнага – крыху прыкра. Я стасую яшчэ “сухое цяпло”. Награваю пясок ці соль (даўжэй трымаюць цяпло).

У сырую пагоду ледзь не енчу. Эксцэдрын і буферын вельмі мне памагаюць. Хачу Вас папрасіць аб адным – ці могуць часамі мае сябры прыслаць Вам лекі, каб Вы мне іх пераслалі?  Была б Вам вельмі ўдзячная. Пакуль што іх хопіць. Але надта ж не люблю хадзіць скрыўленай і дрэнна апранутай. Гэта мая слабасць.

Фактычна я грашу крыху, адказваючы сяння на лісты. З выдавецтва “Мастацкая літаратура” патрабуюць ужо рукапіс кніжкі. Пабачым. Яшчэ няма чым хваліцца, але, можа, і выдадуць. Усё працую над матэр’ялам. Мая мілая сяброўка ў Гродне крыху “абломвае рогі” дзецям майго натхнення. Ды іх там і няма асабліва, але ўсе ж, для пэўнасці. Яна захоплена гэтаю сваею “грамадскай нагрузкай” і змушае мяне варушыць старыя сшыткі, успаміны, уласную душу. Крыху забываюся пра адзіноту.

Пісалі з Гудзевіч. Захопленыя той падборкаю ў “ЛіМе”. Гэта якраз тое, што ім патрэбна. Бедны Белакоз, загадчык музея, хворы – каліт страўніка, і паправы не відно, але столькі ў ім энергіі, што на ўсё забываецца, рады, што можа жыць і працаваць для “свайго люду”, як піша. Вы нейк раскіслі крыху, ці не прыхварэлі? Трымайцеся! Вельмі хачу Вас бачыць бадзёрым, поўным надзеі і сілаў. Вашыя ўспаміны будуць вартым дакументам мінулага і галоўнае – аб’ектыўным.

А з жыдамі ў мяне – заўсёды сяброўства. У Празе іх тры чалавекі захаваліся, выжылі пры нас. Нават без дзякуй… Нам хораша было тады ратаваць некага, забыўшыся праз сябе… З жыдоў харошыя сем’яніны, і падобная сумесь можа даць здольнае патомства. У інтэлігентных людзей гэта ж звычайная рэч, абы толькі шчасліва жылі. Галоўнае, што Вашыя дзеці здабылі асвету, далі сабе рады ў жыцці.

А мілая Зоська Верас так і не здагадалася, ад каго я перадала ёй прывітанні. Цяпер  напісала крышку ясней. У яе малады рассудак і запал, цвярозы розум і прынцыповасць. Наагул яна вельмі цікавы чалавек.

У нас сяння – сонечны, цудоўны дзень. Марозаў – як і не было! Шкадую, што не паставілі  помніка. На сэрцы было б лягчэй. Пішу ў свэтарочку ад Вас. Ён прытульны, мілы і цёплы, як і ласкавыя Вашыя словы. Навучылася крыху жыць для сябе і пра сябе думаць. Нават есці. Да сына маю глыбокі жаль за недастойныя паводзіны, але кантакт у нас нармальны. Я не гневаюся. Жыццё трэба браць такім, якім яно ёсць, і асцярожна, паслядоўна ўносіць у яго карэктуры. Я шкадую людзей, якія здольныя рабіць зло. Гэта нягодныя людзі, хоць дароўваць не ўмею, крыўдаў не ў сілах забыць… Я дрэнная крыху…

1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)