Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 263
Перейти на страницу:

Калі браць пад увагу тое, што дасягненнем мудрасці людской ёсць чалавечнасць, дык наша культура народная не ўступае кніжнай, якою, на жаль, стаць не магла, бо нават друк нам забаранілі! Прагрэс – рэч умоўная. Нагрувашчванне зброі, барбарскае вынішчэнне нетраў зямлі без аглядкі на заўтра, бяздумнае забруджванне асяроддззя, непамерная эксплуатацыя жывога на зямлі і ў акіянах, дзікунская прага цёмных элементаў, каб “панаваць” над душамі людзей, над адзінкамі і народамі ў імя ўласнай, нікому не патрэбнай сілы і велічы – гэта далёка не прагрэс! Куды большы прагрэс – з любоўю засяваць беларускую землю, вырабляць на фабрыках патрэбнае людзям прыладдзе, піць ваду з чыстых крыніцаў, дыхаць такім жа паветрам і не нішчыць здабытых вякамі скарбаў народу, бо яны ёсць скарбамі ўсяе людскасці!

На пахаванні с.п. Мужа я яшчэ раз зразумела веліч нашай народнай, чалавечнай і сапраўднай культуры. Простыя людзі, строгія людзі паверылі толькі сваім вачам і ацанілі па-свойму і мукі нашыя, і дапамогу, якую аказваў ім с.п. Муж, і яго цярпенне, і маю шчырую, адданую, шматгадовую апеку над ім, таму пасталі пры мне ў цяжкую хвіліну, калі тыя, моцна “прагрэсіўныя”, дабівалі пабітага і здзекваліся нават над нябожчыкам! Вось таму і трэба бараніць мову нашую, і культуру нашую, і нашую чалавечнасць і ратаваць ад п’янства, халуйства, хуліганства, тупой матэрыяльнае карыслівасці, несправядлівасці і нячэснасці наш народ!

Мову гэтую далі ў разумныя нашы далоні адышоўшыя продкі, і нам належыць узняць яе на сапраўдную скарынінскую вышыню, а не дзеля прымхаў нейкіх прайдзісветаў і кар’ерыстаў утаптаць яе самохаць у землю!

Не думаю, што камуністам (сапраўдным) залежыць на нішчанні чалавечых вартасцяў. Ім залежыць на сацыяльнай справядлівасці і дэмакратычнай роўнасці людзей і народаў. Прыгнятаць некага, забіваць такую святасць, як мова народа, – гэта знача паганіць свой собскі твар недастойнымі пачынамі! А свет сяння малы, дзякуючы сродкам інфармацыі і камунікацыі. Благое разносіцца хутка! Гэта – толькі рабіць сабе ворагаў і ўдома і вонку, бо сяння ўжо не 1912 год, калі цар Мікалай ІІ, каб ліквідаваць беларускае пытанне, загадаў называць праваслаўных рускімі, каталікоў – палякамі, што прынясло з сабою варожасць і дзікасць у народзе, калі брат стаў ворагам брату, і нацыянальнасць, як нідзе на свеце, пачалі вызначаць паводле рэлігіі, а не паводле мовы і культуры народу.

“Простая мова” – во знайшліся паны! Жаль, падобнае культывуецца яшчэ да сяння, і Вашая “паважаная” завуч – ці не “полька” падобнага гатунку? Бо ў іх такая тэндэнцыя – не даць беларусам быць сведамымі беларусамі. Яны ўсё яшчэ спадзяюцца на Польшчу аж па Смаленск. Не дзівіцеся, я сама гэта ад іх чула. Ім куды выгадней будзе прыгнятаць т.зв. “рускіх”, чымсці сапраўдных, сведамых беларусаў на іх спрадвечнай зямлі.

Належыць, безумоўна, ведаць і шанаваць дзяржаўную мову СССР, але не цаною выкарчоўвання ўласнай, пачынаючы ад школы. Мне тут казалі, што ў Магілёўскай, Віцебскай вобласцях вальней беларусам, ну а тут, можа, яшчэ “бэндзе Польска”, якую ўсімі праўдамі і няпраўдамі твораць ужо з калыскі майго роду – Беласточчыны. Будучы там у 1968 г., я яшчэ наведала беларускі музей у Белавежы. Тысячы любоўна сабраных экспанатаў ад манежу з аднаго дзерава да пчалярскіх і гаспадарскіх прыладдзяў – усё гэта раскідалі, расцягнулі па польскіх музеях (аж у Торунь!), як насмешку над 250 000 беларусаў, якія насяляюць той край… Якое каротказоркае, тупое прыбіранне да рук чужой святасці. Над музеем вісела тады шыльда. Нехта з польскіх “патрыётаў”, відно, смальнуў у яе каменем, бо кусок шыльды так і ззяў адбітай ранаю. Забыліся “культурныя” суседзі, што толькі на гэтай “простай” мове гутарыў з імі некалі наш Ягайла (інакшай не ведаў!). І які гэтая мова мела ў той час уплыў на кракаўскім каралеўскім двары!

“Простая мова”, простыя сэрцы, простыя людзі, простыя, як зямля, простыя, як праўда, простыя, як дзеці, як сэрцы адданых бацькоў, да святасці простыя ў параўнанні, напрыклад, з “высокакультурнымі” немцамі некалі ці іншымі носьбітамі складанага і штучнага, што пярэчыць і здароваму розуму, і чалавечаму сэрцу. Жаль, што ў большасці сваёй перастаем ужо быць “простымі”, бо чалавечныя і простыя – самыя вялікія людзі на свеце, як Талстой, Някрасаў, Купала, Шэкспір…

1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)