Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
— Там — о, столькі нулёў! — чалавек з рэдзенькай бародкай растапырыў пальцы.
Дзімка Іваноў нават заглянуў у кніжачку, ад жаху закаціў па-блазенску вочы пад лоб і, хапаючыся за сэрца, разыграў сцэнку страты прытомнасці.
Вясельнікі раптам ацверазелі — бытта ніхто і не піў. А медыкаў — нібы токам уразіла!
Маладыя толькі чыталі ў кніжках, а часамі чулі пра ўдачлі-вых людзей. I вось убачылі іх на ўласныя вочы. Звычайныя. Цвёрдыя. Упэўненыя ў слушнасці сваёй справы. Працавітыя. З якімі грашыма! Але грошы для іх — другараднае...
Як гэтыя людзі прывязаныя да роднага краю! Набліжаецца жудасная для Высокай Поўначы пара: тыднямі іх будуць сячы снежныя віхуры, месяцамі цягнуцца палярная ноч, а гэтыя ўпартыя дзівакі нават лішняга дня не хочуць тут затрымацца.
Бацька аддаў дачцэ і зяцю апошнія рублі? Напэўна — не. Купіў бы ладны дом — над Нёманам, ля Чорнага ці Каспійскага мора — і да самай смерці грэў бы сабе плечы на сонцы сярод яблынь, дыняў, вінаграднікаў, пальмаў ці мімоз, забаўляў бы ўнукаў. Тым часам што робіць гэты чалавек?
З жонкай заўтра адлятае ў снягі, ільдзіны, вечную мерзла-ту — да сваіх мядзведзяў, нерпаў, сушонай марошкі і чарэмшы.
Дакладна такі самы і Мікалаеў зяць з яго Тамарай. Ім на сподачку, абмаляваным блакітнай каёмачкай, дораць такую суму, а дзівакі гэтыя шчэ і ўпіраюцца — дакладна, бы малыя, якіх бацькі ўпрошваюць апрануць цяплейшую вопратку, бо на вуліцы марозік!
I ўсе гэтыя людзі ніцма перад багацтвам не падаюць.
10
Світала.
Трэба было разыходзіцца, але ў гасцей менавіта цяпер як бы прачнулася другое дыханне.
Дзімка Іваноў прыставаў да ўсіх з падлікам — колькі Станіслаў зможа цяпер купіць «Волгаў» звычайных, колькі — класу «люкс», «Жыгулёў», «Масквічоў»...
Ніхто дурня не слухаў, бо астатніх хвалявала іншае. Усе былі ўзбуджаныя, сур'ёзныя і кожны гаварыў пра сваё. Зараз бытта нагвалт ішоў роздум услых, падвядзенне вынікаў усяго жыцця, удакладненне ды прымерванне.
Суседзі Рачынскіх сабраліся ў баковачцы. Сярод іх з захапленпем хтосьці казаў:
— Дзіва з дзіваў!.. Бо каго-каго, а Вэру з яе клышавым Здзісем ведаю аж занадта! Не скажу — абое працавітыя. I да касцёла кожную нядзелю ходзяць... Але ж і куркулі — снегу зімой не выпрасіш! Унь, на кожным кроку цяпер за капейкі ку-піш папяровыя сурвэткі, а Вэра? Туалетную паперу сыну на вя-сельны стол паклала, дзе такое хто бачыў?! Суседку падтрымалі.
I цяпер вы мне растлумачыце: як гэта атрымліваецца, што ў такіх урэдных бацькоў вырастаюць такія фартовыя дзеці? Мы ж усе любім паўтараць прыказку пра яблыню і яблык?!
Стары Жамойда бытта чакаў такога пытання.
Ай, файны хлапе-ец! — падхапіў дзядзька Юзік.— Шчэ тады я казаў — відным чалавекам стане! А мая Светка? Бывала, спіць, спіць, аж замэнчыцца. Прачнецца, адпачне, нажарэцца добра ды зноў дрыхне!.. Цяпер лётае кожны вечар у рэстараны, выглядае там... А хіба яе дрэннаму я вучыў?
Сынавага цесця і цешчу Вэра ўладкавала ў суседнім пакоі начаваць. Вярнуўшыся на кухню, прыстала да брата:
Вацэк, ты бачыў, чым іх прымала? Салёнымі гуркамі! Хіба ж гэта добра?.. Ты не мог мне падказаць? У мяне ж халадзільнікі забітыя былі ежай! Нават нераспячатаная бутэлька «Марціні» там стаяла, а ты, нягоднік, што ім падсунуў?
Сама загадала наліць самагонкі, я і паліў! — пакрыўдзіўся дамскі цырульнік.
— Дурную бабу адразу і паслухаў?!.
Але падзеі на вяселлі найбольш разварушылі маладых. Бо так ужо вядзецца, што менавіта ў такую пару найбольш мы марым, каб сябе самасцвердзіць, жыццю надаць пэўны сэнс і кірунак. Не могучы зрабіць самастойна і кроку, хлопцы гэтыя тры гады цвёрда верылі, што жыць — гэта мець, і цікавіў іх не працэс, а сам вынік. Яны лічылі сябе надта разумнымі, ледзь не ўладарамі свету, аднак сябе ашуквалі, што ўсё ў іх цудоўна.
Толькі ж — самога сябе не ашукаеш!
Пачутае і ўбачанае раптам дайшло да маладых, патрэсла, як выбух. Адразу былых студэнтаў як магнітам пацягнула да таго, чым жыў іхні калега.
Бытта дагэтуль хтосьці ім не дазваляў, усе абкружылі Ра-чынскага ды, бы школьнікі бывалага настаўніка, засыпалі пытаннямі.
Ужо крыху прытомлены Станіслаў здавальняў іхнюю цікавасць:
Працаваць з аднаго боку ў нас і лягчэй — нізкія тэмпературы, мала інфекцыйных хвароб, а з другога — шмат траўмаў. Працуем, гадзін ніхто не лічыць. А ў вольны час? Бяру вуду, лодку ды сунуся на сярэдзіну возера. Адразу акунаешся ў нейкае цудоўнае вар'яцтва цішыні — у абсалютны спакой. Толькі мільгаюць у небе чайкі ды на беразе тырчаць верныя са-бакі — вынюхваюць паветра, цярпліва цябе чакаюць... Зімой часта выязджаем да хворых. Па бязмежнай тундры ляціш на нартах дзень, два, пяць... Навокал завіруха альбо некранутая бель снягоў і — нічога жывога. Месцамі аблізаныя вятрыскамі скалы, там расце толькі лішайнік. Часамі палыхне жывымі ка-ляровымі фалдамі на паўнеба паўночнае ззянне... Бяскрайняя прастора, скок у невядомае, спачатку цябе ап'яняюць ад шчасця свабоды, затым агортвае безабаронная самотнасць. Ты прапах увесь потам. Так стаміўся, што ные, агнём пячэ кожны твой мускул, кожная твая клетачка. Увесь прамок. А ляжаш спаць — і глядзі, каб чаго не адмарозіць. Памятай шчэ пра ваўкоў — яны так і шныраюць, так і вартуюць...