Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
I гэта называецца ў іх — жыццё! — у поўнай цішыні, ледзь пе ляскаючы зубамі ад жаху, прашаптала ў суседнім пакоі нейкая кабета.
Паду-умаеш! — пакпіў Дзімка, бытта яму даводзілася бываць у такіх сітуацыях кожны дзень.
П'яны барадаты юнак, абхапіўшы над талеркамі галаву, прастагнаў:
О-ой, што-о я на-ра-біў?!. Які-і я ду-урань!.. Дзе каньяк?..
Станіслаў нічога гэтага не чуў і не бачыў — ён як бы знаходзіўся ўжо на далёкай зямлі. Святло белых прастораў нібы азарала яго твар. У яго Тамары ўздрыгнулі вейкі, цёмныя вочы загарэліся радасцю, ноздры смешна прыплюснутага носіка затрапяталі, бытта ўжо дыхалі тымі вятрамі, што нясуць вострыя сняжынкі ды хвалі ледзянога холаду...
У такіх выпадках,— працягваў малады ўрач,— зной-дзеш у кішэні кавалачак газеты і друкаваныя літаркі здаюцца табе з нейкага іншага свету, а на зямлі жыццё яшчэ бытта і не пачыналася — менавіта табе наканавана лёсам яго распачаць. Тады душа напаўняецца зноў адчуваннем, што ты тут неабход-ны. Карацей кажучы, словамі нават нельга ўсяго перадаць — трэ самаму ўсё бачыць і адчуць!
Госці моўчкі глядзелі на Станіслава, бы людзі, што вярнуліся толькі што з доўгага падарожжа па невядомай краіне. А ў доме Рачынскіх бытта штосьці перамянілася ў самой атмасферы, стала чысцей і святлей.
...У нашым горадзе ў апісаную ноч адбылася падзея не менш значная, чым пуск электрастанцыі, увод у эксплуатацыю завода, адкрыццё яшчэ аднаго інстытута. Прынёманскі хлопец сваім прыкладам уразіў яшчэ не зусім заскарузлыя ад іржы мяшчанства сэрцы, пасяліў у некаторых душах замяшанне, прымусіў задумацца над сабой.
Здарэнне на ўскраіне нашага горада адбылося няпланавае і без карэспандэнтаў. Няхай жа на ўспамін аб ім застанецца мой рэпартаж, запісаны са слоў удзельніцы вяселля.
1984
ГУЛЬТАІ
П'еса ў адной дзеі
Дзеючыя асобы
В а л о д з я
I г а р
Стараста класа
Дзве дзяўчынкі
Маці Ігара
У пакоі — стол, буфет, два крэслы, ложак і гадзіннік. На буфеце ў збанку кветкі. Адчыненае акно. На ложку ляжыць I г а р. З сеткай, поўнай пакункаў, уваходзіць м а ц і.
М а ц і. Ты ўсё спіш?
I г а р. М-м-м!..
М а ц і. Мала табе было ночы? Ужо дванаццатая гадзіна, чуеш?
I г а р. М-м-м!..
М а ц і. Калі ўжо лёг, то хоць распрануўся б!
Ігар. Ага, потым зноў адзявайся. (Ляніва ўстае, пацягваецца і пазяхае.) Ы-ы-ыэх, адпачыць чалавеку не дадуць!
Маці (выкладваючы ў буфет пакункі). Есці хочаш? Вазьмі яйкі вараныя. Вунь — ляжаць на сподку.
I г а р. Неаблупленыя? Есці не буду!
Маці. Бачыш ты яго, які пан?! Нічога, як прагаладаешся, аблупіш сам і з'ясі!
I г а р (пацягваецца зноў). Ы-ы-ыэх, як мне ўсё абрыдзела!
М а ц і. Паплач, што табе цяжка! (Кладзе сынаў партфель на стол.) Вось сядай за ўрокі. А палове другой — пойдзеш на заняткі. Не спазніся ж, глядзі!
I г а р. Не малы, сам ведаю!
М а ц і. Ну, я пабягу на работу. Вярнуся толькі вечарам.
Ігар. До-обра...
Маці выходзіць. Ігар зноў хоча легчы, але нехта знергічна стукае ў дзверы. З песняй убягае В а л о д з я.
Валодзя. Ігар, салют! (Пяе.) Жи-ил отва-ажный ка-апитан, о-он объездил мно-ого стра-ан... (Затым раптоўна пераключаецца на другі настрой.) Слухай, дай спісаць задачку па арыфметыцы!
I г а р. Глянь, чаго захацеў?! Я нават не браўся за яе!
Валодзя. Ну, тады нічо-ога, зараз мы яе рэшым! Даставай сшытак і падручнік! (Спявае.) ...И-и не ра-аз он борозди-ил оке-а-ан!..
Хлопчыкі садзяцца за стол. I г а р — ляніва, сонна, а В а л од з я — жыва, безупынна балабонячы ды працягваючы спяваць свайго «Капітана».
Валодзя (чытае з падручніка). «Бабулі спатрэбілася засмажыць шэсць катлет, а ў патэльні ўмяшчаецца толькі чатыры катлеты...» (Балбоча, паўтараючы тэкст.) Ва-ва-ва... Яа-асненька! «Кожную катлету трэба смажыць пяць мінут на адным баку і пяць мінут на другім». Ага-ага... Яа-асненька!..