Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Ачмурэў? Тут табе Гібулічы, думаеш? Цяпер такіх песень не спяваюць!
У цябе парад ці — сына жэніш? — агрызнуўся мацак.— Навошта мяне клікала? Для чаго я шчэ і цэлую кішэню пшаніцы з Гібуліч валок?
Шафёр сыпануў жменю зярнят у бок пляменніка:
— На шчасце маладым — хай жывуць і плодзяцца!
Ды зацягнуў з прытупам яшчэ раз:
З медыкаў ніхто яшчэ не прыбіўся да свайго берага, яны занадта любілі рэчы, пакланяліся модам, праблемай для іх было раніцой устаць у адзін і той самы час, але яны былі не дурні ды валодалі пачуццём гумару, таму — зноў выбухнулі маладым рогатам.
Вэра прыстала да сватавай жонкі:
Альбі-іна, што ён вярзе-е? Скажы свайму ты-ы, хай усіх нас тут не ганьбіць! Хай хоць маўчыць, калі не ўмее камандаваць сталамі!
Дзябёлая чырванатварая даярка з поўным ротам залатых каронак, у захапленні ад мужа, пахвалілася:
— Вэ-эра, ці ж такому самазва-алу даць мне ра-ады?!. Ні ў жы-ысць!.. Хай выкрычыцца, ха-ай!.. Потым мо засне і будзем мець спокуй!
Далей ужо ніхто не стараўся надаць вяселлю кірунак — ішло самацёкам.
6
Тым часам Вацлаў самалёта дачакаўся.
Дамскі цырульнік бацькоў маладой пазнаў адразу. Абое нізкарослыя, з правэнджанымі тварамі, у падношаных кажуш-ках ды ў вялізных малахаях.
Вэрын брат адразу з'арыентаваўся, што фігурка ў меншым малахаі — жанчына, а моцна збітая і крываногая — яе муж. Абое ўчэпіста трымалі пузатыя торбы з зашмальцаванай старой скуры. Па-руску размаўляў крыху толькі стары.
Сыценькі, з вусікамі матылём і жывоцікам Вацлаў паспра-баваў гасцям дапамагчы — запіхнуць рэчы ў багажнік. Людзі торбаў не аддавалі, а лезці ў таксі катэгарычна адмаўляліся.
Дзядзька маладога, які быў ужо на добрым падпітку, бесцырымонна хапіў чалавечка за крысо кажуха, павалок сілай. Нечакана за другое крысо хапілася жонка:
— Халасё-о!.. Халасё-о!..
Вацлаву нічога не заставалася, як пайсці за імі ў аэравакзал.
Покуль тузаліся, дамскі цырульнік разнюхаў, што стары надта пахне. I не чым-небудзь, а — «Палётам»!
«Відаць, пагаліўся ў Маскве!» — ідучы за гасцямі, адзначыў сабе цырульнік ды не без задавальнення ўявіў, які будзе цырк на вяселлі, калі з'явіцца з гэткімі гасцямі.
Госць падышоў да касы, залапатаў:
Ма-цы-ка-ва ду-а бі-е-та!
Поўная жанчына ў аэрафлотаўскай форме з непаразумен-нем паглядзела на незнаёмага кліента.
Нізкарослы пасажыр у малахаі выняў стары білет, памахаў ім ды затрашчаў зпоў:
Ма-цы-ка-уа ду-а бі-е-та!
Ах, дык вам заўтра ў Маскву ляцець? —дзякуючы шматгадоваму вопыту, здагадалася нарэшце касірка.
І-ёк! І-ёк!— заківаў стары і падаў пашпарты. Паказваю-чы закарэлыя пальцы, удакладніў: — Ду-а!
Толькі атрымаўшы праязныя дакументы, госці дазволілі запакаваць сябе ў машыну з шашачкамі на бартах.
Калі дамскі цырульнік вярнуўся з аэранорта, баляванне за сталамі было ў самым разгары, і на гасцей ніхто не звярнуў увагі. Вэра ў прыхожай распранула новых сваякоў, і тыя засталіся ў цёплых кухлянках. На мужчыне кухлянка была паднішчаная і старая, бы кажух, а ў яго жонкі — адмыслова расшытая каляровымі ніткамі, лёгкая і свежая.
Да шыкоўнай публікі такіх гасцей не павядзеш, давялося іх запрасіць на кухню. З сабой павалаклі яны і торбы.
Пасадзіўшы незвычайных сваякоў за стол, накрыты старой парэзанай цыратай, Вэра паставіла перад імі талерку з салёнымі гуркамі, паклала хлеб. Са штучнай гасціннасцю запрасіла:
Ешце, ешце! Усё-ўсё ешце — і гуркі!.. Ой, а гарэлкі ім?!. Вацэк, даставай тую з буфета, што Здзіслаў прывёз з Гібуліч! — успомніла пра самагонку — сын падаваць яе на сталы катэгарычна забараніў.
Сыценькі вусаты цырульнік, паводле вясельнага звычаю, які, мабыць, ужо гадоў сто панаваў сярод мяшчан нашага го-рада, замест гальштука таксама меў пад барадой чорны маты-лёк ды ідэальна накрухмаленую белую кашулю. З саліднасцю, што гэтак да яго пасавала, Вацлаў з вялізнай бутлі ад тэрпен-ціну плюхнуў у посуд мутнай вадкасці і дзве шклянкі паставіў перад гасцямі. Даліваючы посуд да краёў, пачаў па-гібуліцку балагурыць:
О, цяпер яны поўныя, як вока, як толькі чокацца імі будзем?!. А то — наліў, бы шкадуючы!.. Пасля дарогі вам трэба дзюбнуць до-обра!..
Але, але! — падтакнула гаспадыня.
Сястра, прычашчайся з намі таксама!
Ва-ацэк, што-о ты, мне не-ельга!— жахнулася гаспадыня.
I тут жанчынка з карычневым тварыкам раптам хапіла дзве шклянкі, паставіла самагонку на буфет ды нешта па-свойму залапатала. Скуласты мужчынка з пушыстай і рэдзень-кай бародкай на мангалоідным твары, са свежымі зрэзамі на сінявата-шэрых космах на жонку бліснуў пакрыўджанымі вачыма, але прамаўчаў. Толькі ўзяў з талеркі тоўсты гурок і са злосцю захрумстаў.