Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Ну-у, свая-ак, табе не пазайздро-осціш! А-яй-яй! — шчыра пашкадаваў падапечнага Вацлаў, не ведаючы цяпер, што і рабіць.— Нічога, потым абдурым тваю бабу і сваё дабяром — я табе абяцаю!..
Падзівіўшыся на незвычайную пару, расстроеная сынавым выбарам яшчэ больш, гаспадыня сабралася бегчы да гасцей. Адыходзячы, гэтак гасцінна, бытта новых сваякоў пакідала за царскім сталом, запрасіла яшчэ раз:
Ешце, ешце! Усё ешце — і гуркі!..
Толькі цяпер Станіслаў даведаўся — з'явіліся бацькі мала-дой. З буйнай хлапечай радасцю ён уляцеў на кухню, па-панібрацку павітаўся:
— Ма-аня, Ко-оля, дзе вы, чэрці, так доўга прапада-алі?І. Ну, нарэ-эшце!.. Ай, малайчыны, што ўсё ж такі з'яві-іліся!.. Але чаго вы ту-ут, на ку-ухні?!.
Абоіх — яго і яе, у кухлянках, з торбамі — зяць павалок за сабой. На здзіўленне астатнім гасцям, пасадзіў паміж сабой і нявестай. Усё называючы па імені, расказваў ім пра кожнага, хто сядзеў за сталамі. Вяселлю растлумачыў — на Далёкай Поўначы так прынята звяртацца да ўсіх людзей, ды і Тамарыны бацькі яшчэ зусім маладыя — цесцю сорак, а яго жонцы гэ-тулькі споўніцца праз два гады.
Каб бацькам нявесты зрабіць прыемнае, хтосьці з медычак няўпэўнена, але з надзеяй, што яе падтрымаюць, заспяваў пра «Север Дальний». Худы, у джынсавым касцюме ды ўжо падпіты Дзімка Іваноў — з тых, у каго няма нічога святога за душой — бесцырымонна сяброўку перабіў. Добра пастаўленым тэнарам зацягнуў на той самы матыў:
Я со-пер-ни-цу за-ре-жу
Н со-пер-ни-ка убью,
А са-ма я, мо-ло-да-я,
В Сибирь на ка-тор-гу уй-ду-у-у-у-у!..
— Дзіма, ты — дурань!— ледзь не са слязамі на вачах ад абурэння кінула медычка.
Хуліган нешта адказаў, але голас яго патануў у вясельным гуле.
7
Буйнаму свату развярнуцца па-гібуліцку не давалі і далей. Шафёр зазлаваў, павалокся ў суседні пакой, зваліўся на канапу і захроп. Прыбыло яшчэ трое гасцей.
Старога Жамойду, як роднага, былыя студэнты прынялі да сябе. А зубнога тэхніка Ліду, з яе мажным і самавітым кавале-рам, Вэра пасадзіла да сваякоў.
Таўставатая і пульхная Ліда, як навагодняя елка, ззяла залатымі пярсцёнкамі, завушніцамі ды нашыйнымі, мо ў пяць жылак, ланцужкамі, а на яе пярсцёнках блішчалі дарагія ка-меньчыкі каньячнага колеру. Бытта робячы вялікую ласку вя-селлю ды так, каб усе чулі, раскошная прыгажуня паведаміла:
— З дацэнтам мы доўга не затрымаемся! Нават машыны не заганялі на падворак! Вернемся зноў да прафесара Якаўлева! Мікалаю Іванавічу стукнула сення шэсцьдзесят — адпусціў нас ад сябе толькі на гадзінку!
I цераз стол, дзе сядзелі медыкі, пачала пільна прыглядац-ца да маладой.
Пра Лідзіных суседзяў сказаць трэба яшчэ, і больш грун-тоўна.
Жаніцьба аднакурсніка на хірургу з Поўначы магла б надта зацікавіць былых студэнтаў медінстытута, зацікавіць з чыста прафесіянальнага боку. На жывых прыкладах яны маглі папоўніць веды, назіраючы яшчэ адну расу «homo sapiens».
Варта ім было прыгледзецца да мангалоідных твараў, выразу вачэй і характэрнай жорсткасці валасоў людзей Поўна-чы, дзе на сонцы гэтак зіхаціць снег, што зрок толькі і ратуюць такія вочы-шчылінкі, прыдбаныя ў працэсе эвалюцыі мудрай прыродай ды запраграмаваныя ў генах.
Унь, маці нявесты, паводле прынёманскіх мерак — мала-дзіца, а як выглядае?
Але Станіслаў не без жалю заўважыў, што з былымі аднакурснікамі, якія прыйшлі да яго на вяселле, як бы няма пра што і гаварыць. Не мог жа ён падтрымліваць пустыя размовы ці адказваць на іхнія дурныя пытанні: якое на Поўначы забеспячэнне і што можна там «дабыць». Мажліва, упершыню на жывых прыкладах Станіслаў так выразна адчуў значэнне ходкага цяпер тэрміну — інфантыльнасць. Зрабілася вельмі крыўдна — няма каму нават падарыць прывезеныя рогі. Хіба дзяўчатам?
Зрэшты, ці ж магло быць іначай?
Гэты самы Дзімка Іваноў на экзаменах аб'ядаўся цукер-камі і перад Станіславам хваліўся:
— Чаго мне перажываць? Тата сунуў мяне ў мед, татка напэўна і ўладкуе!
Амаль чатыры сотні дасціпных, талковых сяброў і аднадумцаў з яго выпуску, што ратавалі Станіслава калісьці ад скупаватых бацькоў, у каго пасля сваркі з маці ён тыднямі жыў, даўно раз'ехаліся па неабсяжнай краіне працаваць. Адны з іх паспелі ўжо зарэкамендаваць сябе выдатнымі хірургамі, вырасці таксама да галоўнага ўрача бальніцы. Іншыя паступілі вучыцца далей альбо сталі ардынатарамі. Трэція з гуманнай місіяй савецкага ўрача накіраваліся аж у Мазамбік, Анголу, Нігерыю, Кубу...