Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 197 198 199 200 201 202 203 204 205 ... 217
Перейти на страницу:

Калгаснікі нашай Гродзеншчыны, як вядома, людзі багатыя, а ў наднёмансхіх Гібулічах — тым больш. Ад сваякоў у таз паляцелі вееры чырвонцаў і дваццаціпяцірублёвак.

Смялей, смялей! Не саромейцеся! — падганяў сват.

Былыя студэнты з партнёршамі кінулі ў таз тоўсты кан-верт. Сват бязлітасна вытрахнуў з яго памятыя трох і пяціруб-лёўкі.

П'янаватай кампаніі зрабілася надта весела і нават — самім медыкам.

Абышоўшы сталы, сват з посудам наблізіўся да цесця маладога. Вясельны гоман сціх.

Прыгорблены чалавек у замусоленым адзенні прачнуўся ад філасафічнага самапаглыблення, устаў і хвіліну таптаўся. Тады пра нешта загаварыў.

Нічога не разуме-ем! — закрычалі госці.

Зяць пачаў тлумачыць:

Тамарын тата гаворыць, што ўсім, хто прыйшоў ува-жыць яго дачку і зяця, нізка кланяенца. I што ў яго — шэсць дачок і сыноў. Двое ўсынавіў ад старэйшага брата.

І-ёк! І-ёк!..— пацвердзіла яго жонка.

Тамара — першае іхняе дзіця. З жонкай яны хочуць, каб не толькі дачка памяняла прозвішча Кальвічанаў на Рачын-скую, але каб і шчаслівай была. Вярнуўшыся ў тундру, па традыцыі продкаў, ён ля ярангі паставіць на шчасце Тамары тычку з чырвонай хусцінкай, а ў ахвяру зарэжа самага лепшага аленя. Упалюе мядзведзя ды са сваімі сваякамі наладзіць баль. На пачастунак усім прысутным яны з маці пастараліся прывезці сушанае мяса аленя, каўбасу з яек кайры, сушаную нерпу і рыбу. Жонка зноў заківала галавой:

Іёк! І-ёк!..

Затым яна ўсхапілася ды пачала з торбы выкладваць прыпасы.

Не спяшаючыся, цесць рассупоніў сваю пузатую торбу і на талеркі з вінегрэтам ды заліўной рыбай ляглі вавёрчыныя, пясцовыя і сабаліныя шкуркі.

Па зале пракаціўся ўздых захаплення. На некалькі хвілін людзей апанавала здранцвенне.

Гэтым часам маці перад кожным госцем клала і клала гасцінцы. Справу сваю рабіла спрытна і гасцінна. У сваёй расшытай густоўным арнаментам новенькай кухляначцы распрамянёная жанчына тлумачыла:

Ета рыпа, таварыса!.. Ета нэльма, муксын!.. Рыпа сіста!.. Ето сісто, як у балыйса, пана, кусайце іссё!.. Тай пох, пана, тароўя!..

Яе дачка — нявінная, як анёлак, чароўная перла Поўначы — дапамагала. З мілым акцэптам тлумачыла:

Мяса — не тлустае! Мой Стась кажа — надта карыснае! Ен любіць з сушонай марошкай і чарэмшай! Калі ласка, паспрабуйце і вы!

Сват уважліва прыглядзеўся да чарнавокай сваячніцы — паружавелай, сімпатычнай, з коса прыўзнятымі ўверх вонка-вымі куточкамі вачэй — і з сумам выгукнуў:

Ты-ы паглядзі-і толькі, што за руса-алка!.. Ты хіба з нё-манскай тоні вылезла?!. Ы-ы-ых, палячыцца б у такой дакторкі! Станіслаў, хвалю! Бачу ў табе нашу пароду — і твая, плямен-нічак, губа не дура!

Высокі зграбны атлет з апаленым паўночнымі вятрамі тварам, з адкрытым позіркам і перакананасцю, у адказ на слова сваяка толькі бліснуў ва ўсмешцы здаровымі зубамі.

Распуснік! — з усяе сілы грымнула двума кулакамі па шырознай, як печ, спіне мужа шафёрава жонка.

На Альбіну не звярнулі ўвагі.

Жанчыны раптам спахапіліся — які прыстойны іхні мала-ды! Гэта ж каб сабраў лепшых артыстаў з самых вядомых фільмаў свету ды паставіў з ім во тут, побач, то ўсе гэтыя мікульскія, бельмандэ, мастэрыяні, баярскія параўнання са Станіславам напэўна не вытрымалі б!

На гэты раз медычка зацягнула больш упэўнена. Яе дружна падтрымалі, і ў наднёманскай цішы грымнула:

Мы по-е-дем, мы пом-чим-ся На о-ле-нях ут-ром ран-ним, Ты уз-на-ешь Се-вер Даль-ний, Я те-бе дарю-у-у-у-у-у-у!..

Эмацыянальны ўздым схлынуў.

Усе насцярожыліся, бо паміж маладым, маладой і яе баць-камі ўзнікла перапалка. Цесць, вывалакшы з-за пазухі нейкія паперкі, парываўся аб'явіць яшчэ нешта, а яму не давалі. Жан-чынка ў расшытай кухляначцы накрычала на дзяцей, каб тыя змоўклі. Адусюль пачуліся нецярплівыя галасы:

Што здарылася?

У чым справа?

Станісаў, калі ты ўзяўся — тлумач!

Нездаволены хлапец агрызнуўся:

— А-ай, няма тут чаго і тлумачыць! Прыдумалі чортведама што! Такі падарунак нам зусім непатрэбен! Што з ім рабіць у нас, на Поўначы?

Але гаварыць яму цесць з жонкай не далі.

— Тады хай сам і тлумачыць! — раззлаваны зяць паціснуў плячыма ды сеў.

I Мікалай, вылузаўшы з паперак новенькую ашчадную кніжку, пра нешта загаварыў.

Паступова людзі пачалі разбіраць, што стары кажа. Маўляў, лічыць ён умее толькі да дзесяці, і як называецца лічба, упісаная ў кніжку на імя маладых, прачытаць не можа. Лепш пакажа яе на пальцах.

1 ... 197 198 199 200 201 202 203 204 205 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)